Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэспубліка Беларусь стваралася для беларуcкага народу!

(Тэкст улёткі)

25 Жніўня 1991 года пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была канстытуцыйна аб’яўлена незалежнасьць Беларусі. Ад часоў падзелу Рэчы Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага – нашай магутнай дзяржавы – гэты дзень, 25 Жніўня, ёсьць рэальна найвялікшай датай нашай двухсотгадовай гісторыі змаганьня за волю і незалежнасьць. Ад гэтага часу незалежная Беларусь рэальна ёсьць, існуе як незалежная дзяржава, знаная ў сьвеце.
Пад ціскам актыўнай заканатворчай дзейнасьці БНФ за кароткі перыяд з жніўня 1991 года да ліпеня 1994 года былі створаны інстытуцыі Беларускай Дзяржавы і закладзены асновы для далейшага разьвіцьця краіны ў інтарэсах беларусаў.

Аднак у ліпені 1994 г. на хвалі папулізму, абяцанак, хлусьні, схаванага ўплыву стуктураў савецкага КГБ (якія не пасьпелі ліквідаваць у Беларусі і якія кіраваліся з Масквы), да ўлады быў прыведзены А. Лукашэнка. Па праекту Масквы ён зьнішчыў парасткі дэмакратыі, усталяваў дыктатуру і ўжо 18 гадоў вядзе злачынную працу па зьнішчэньні беларускай дзяржавы і ператварэньні беларускай нацыі ў русіфікаваную масу для абслугі маскоўскай мафіі.

У якасьці канчатковага завяршэньня праекту «канструктары» зьнішчэньня беларускай нацыі задумалі засяліць Беларусь кітайцамі і такім чынам выціснуць беларусаў з роднай зямлі на абшары Расеі. З мэтай рэалізацыі гэтай шызафрэнічнай задумкі Лукашэнка выдаў указ, па якому каля Менску ў Смалявіцкім раёне выдзеліў кітайцам зямлю для будаўніцтва гораду на 1 мільён кітайцаў. Не цяжка ўявіць, што адбудзецца, калі гэты праект будзе выкананы. На менскіх заводах і прадпрыемствах працаваць будуць кітайцы, беларусам месца ня будзе. Якасныя рэсурсы вады Пятровцкага заказьніка, якія забясьпечваюць вадой Менск, будуць забраныя кітайскім горадам. Указам нададзена права кітайцам купляць зямлю па ільготнаму кошту. Можна ўявіць, як хутка кітайцы будуць запаўняць сабой нашу краіну і выцясьняць з роднай зямлі беларусаў.

Трэба спыцііць гэтае злачынства. Прапануем беларусам асэнсаваць небясьпеку і аб’яднацца ў змаганьні супраць прамаскоўска-антыбеларускай дыктатуры.
23 верасьня сёлета дыктатура праводзіць фальшывыя выбары ў сваю палатку, Прапануем не супрацоўнічаць з дыктатурай, не ісці на фальшывыя выбары. Гэта будзе пратэстам беларусаў супраць злачынстваў дыктатуры і кансалідацыяй для далейшага змаганьня.

НІХТО – НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Ініцыятыва Беларуская Салідарнасьць

5/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024