Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Можа так стацца 7 верасьня 2012 г. славацкая газэта «SME” апублікавала фота і подпіс пад ім: «Сын Кадафі Сайф Іслам верыў, што разгроміць паўстанцаў грубым гвалтам. Цяпер ён апынуўся ў іхных руках» У артыкуле распавядаецца, што Сайфа Іслама бароніць ягоная прыяцелька ізраільская мадэлька і актрыса Орлі Вайнэрман. Яна сказала, што сын Кадафі «быў джэнтэльмэнам» і г.д. Наш камэнтар: Можа так стацца, што Віктару Кадафі не пазайздросьцяць сынкі іншых дыктатараў. Зь імі будзе разьбірацца пераможны народ, які памятае «джэнтэльмэнства» гэтых малодшых у бандыцкай сям’і дзяржмафіі. Юрка Марозаў 7 верасьня 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” паведаміла пра чарговую акцыю прыхільніц фэміністак групоўкі «Pussy Riot”. Яны спалілі фотапартрэт Пуціна і запісалі гэта на відэакамэру. Наш камэнтар: З гэтымі «фэміністкамі» даўно ўжо ўсё зразумела. Мадэль адпрацавана ў акупаванай Беларусі. Тут таксама кантора дазволіла ўсім аматарам пустых эфэктаў па-рознаму абзываць Лукашэнку: і такі ён і гэтакі. Для канторы галоўнае, каб не закраналася сутнасьць кіруемай з Масквы дыктатуры, яе гэбоўскі характар, яе мафійныя справы. А дурням можна абзываць, колькі хочаш. Юрка Марозаў 7 верасьня 2012 г. летувіская газэта «Lietuvos Rytas” напісала пра падрыхтоўку выданьня архіўных дакумантаў і зборніка публікацый Расейскага фонду «Історіческая память». Выданьне мае назву «Напярэдадні Галакосту: Фронт летувіскіх актывістаў і савецкія рэпрэсіі ў Летуве ў 1940-41 гг.». Аўтары маскоўскага выданьня апраўдваюць масавыя арышты і высылкі летувісаў саветамі перад ІІ сусьветнай вайной, называюць Сталіна «дабрадзеям Летувы» і г.д. Наш камэнтар: Крамлёўскія забойцы і гвалтаўнікі не супакойваюцца, даюць публічнае апраўданьне сваёй анытчалавечай палітыцы ў захопленых краінах. Такімі яны былі заўсёды і такімі яны будуць, аж покуль існуе іхны Карфаген. Алесь Хадасевіч 8 верасьня 2012 г. аўстрыйская газэта «Der Standart” напісала, што Летувіскі Цэнтар Дасьледваньняў Генацыду і Рэзыстэнцыі апублікаваў у Сеціве сьпіс з імёнамі супрацоўнікаў былой савецкай спэцслужбы КГБ. У сьпісе зьвесткі пра 1500 шпіцляў КГБ. Наш камэнтар: Вартая павагі ініцыятыва летувіскага Цэнтру. Так і трэба рабіць, даўно і нават больш грунтоўна. Але паўстае рытарычнае пытаньне: чаму гэты Цэнтар запрашае на свае канфэрэнцыі экспэртам па Курапатах і генацыду ў Беларусі менскага «шпіцля» Кузьняцова, які падаецца аўтарытэтным навукоўцам ад Акадэміі Навук Беларусі? Ягоныя дэмагагічныя выступы сустракаюцца аўдыторыяй воплескамі. Летувісы ня ведаюць (ці мо’ ўжо забыліся), хто ёсьць сапраўдным адкрывальнікам і абаронцам Курапатаў і іншых нацыянальных сьвятыняў (ці мо’ яны чаго баяцца)? Алесь Хадасевіч 8 верасьня 2012 г. швайцарская газэта «Neue Zuercher Zeitung” напісала пра Пуціна, які любіць выступаць у ролі абаронцы жывой прыроды: мядзьведзяў, каціных драпежнікаў, кітоў. Журналісты сьцьвярджаюць, што ім не даюць высьмейваць Пуціна ў гэтай піар-ролі. Наш камэнтар: Вядома, што Гітлер таксама любіў выстаўляцца ў амплуа аматара жывёл, фатаграфаваўся разам аленямі і г.д. Калі нехта казаў яму пра пакуты мільёнаў людзей, фюрэр кідаўся ў істэрыку. Юрка Марозаў 8 верасьня 2012 г. нідэрляндская газэта «De Telegraaf” цытавала выступ міністра замежных справаў Лаўрова ва Уладзівастоку. Ён сказаў, што санкцыі супраць Сірыі і Ірану нанясуць шкоду інтарэсам Расеі. Наш камэнтар: Шчырае прызнаньне крамлёўца. Інтарэс Расеі – утрыманьне антыдэмакратычных рэжымаў ва ўсім сьвеце. Алесь Хадасевіч 10/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |