Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агульны погляд на выбарчую кампанію, якая цяпер уступіла ў завяршальную фазу, дае магчымасьць убачыць вымоўную перамогу нашых ідэй аб няўдзеле выбаршчыкаў у фальшывых выбарах антыбеларускага рэжыму. Прапаганда гэтых пазыцыяў (байкоту) доўжыцца партыяй КХП-БНФ ужо больш за 10 гадоў. Асабліва драматычным быў 2004 год, калі псэўдаапазыцыя разам з рэжымам апантана выступілі супраць байкоту фальшывых выбараў і незаконнага рэфэрэндуму аб прадаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі. Лёзунг загону людзей на антыпраўны рэфэрэндум, выстаўлены псэўдаапазыцыяй, быў такі: «Ідзі і скажы яму сваё «не»!» Рэжыму ўдалося тады сарваць байкот і загнаць людзей на антызаконны рэфэрэндум. (Астатняе – фальшаваньне галасоў – было справай тэхнікі фальсіфікацыйнай машыны.) У выніку нацыя атрымала пажыцьцёвага калгаснага «прэзыдэнта». Злачынства, учыненае тады рэжымам і псэўдаапазыцыяй (дзе вызначыліся канкрэтныя асобы) ніколі ня будзе ськінута з рахунку. Цяпер сытуацыя ўскладнілася. Ідэйна-палітычны крах псэўдаапазыцыі, які адбыўся ў апошнія два гады пасьля апошняй вялікай яе правакацыі 19 сьнежня 2010 года і падстава пад рэпрэсіі ўсяго дэмакратычнага руху, не прывялі яшчэ да нацыянальнага прасьвятленьня мазгоў, але выклікалі сумненьні, разброд і хістаньні ва ўсім гэтым несамастойным і несамавітым асяроддзі. Тактыку байкоту фальшывых выбараў, неабходную ў гэтай сытуацыі, не прыняў зь іх ніхто, але ідэі няўдзелу ў галасаваньні шмат хто і кожны па-свойму ўзялі на ўзбраеньне. Працэс паказвае на магчымасьці расслаеньня псэўдаапазыцыі. Мы бачым, што за безумоўную абарону выбараў рэжыму і ўдзел у галасаваньні выступіла толькі найбольш антынацыянальная і зьвязаная з «канторай» яе частка (найперш — «говправду» і камуністы – партыя Калякіна). Яшчэ цікава, што за ўдзел у выбарах выказаліся, практычна, усе асобы дэмапазыцыі, зьвязаныя з агентурай. Тут адбылася поўная мабілізацыя, якая паказвае, наколькі сур’ёзным для рэжыму ёсьць пытаньне байкоту, сьведчыць, што ў фальшаваньні галасаваньня антынародная ўлада будзе йсьці напралом. Так яно і ёсьць – ідуць напралом. Пяць дзён антыпраўнага «папярэдняга» галасаваньня паказалі рэжым ва ўсёй яго родавай мярзоце. Наша партыя (КХП-БНФ) вызначыла ў розных месцах Беларусі па некалькі ўчасткаў для кантрольнага назіраньня за рэжымным ашуканствам і 26 выбарчых участкаў па Менску ва ўсіх акругах. Спарадычным агульным аглядам намі ахопленыя ўсе ўчасткі ў сталіцы. На ўчарашні дзень (субота) агульная карціна такая. На «папярэдняе» галасаваньне галасаваць зьявілася вельмі мала людзей. Прыходзілі толькі вельмі старыя пэнсіянеры плюс моладзь з інтэрнатаў, якую прымусілі галасаваць пад пагрозай высяленьня, звальненьня альбо выключэньня з вучобы. Па першых нашых падліках у Менску прынялі ўдзел ў папярэднім галасаваньні (прымусілі прагаласаваць) агулам прыблізна каля 9-10% выбаршчыкаў. (Па нашых участках ад 5 да 15%). Зьвесткі ўдакладняюцца. Паўсюдна адбываецца афіцыйнае завышэньне колькасьці прагаласаваных у сярэднім у два-чатыры разы. Паводзіны нашых назіральнікаў (інструкцыі, якія ім дадзеныя) выключаюць заўвагі і прэтэнзіі з боку камісіяў. Агрэсія рэжымных выканаўцаў супраць назіральнікаў у гэтых умовах набыла іншыя формы – найперш паклёпу і нагавору. Тэхналёгія гэбісцкай подласьці тут для іх традыцыйная. На назіральніка пішуць паклёпніцкі ліст у камісію аб прыдуманым парушэньні. Кіраўнік камісіі тут жа выдаляе назіральніка з участка. Пакуль назіральнік будзе зьвяртацца ў пракуратуру ды суд, галасаваньне скончыцца. І тады ўжо рацыя назіральніка ня мае значэньня. Але мы і на такія дзеяньні прадугледзелі контрамеры. 23 верасьня глядзім сумны працяг рэжымнага фарсу пагарэлага тэатра. Зянон ПАЗЬНЯК 23/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |