Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Cёлета ў садах па ўсёй Беларусі багаты ўраджай яблыкаў. Людзі паспрабавалі рэалізаваць сваю прадукцыю, але аказалася, што ўсё канчаецца звычайным рэжымным зьдзекам зь беларусаў. Большасьць людзей так і не дабраліся да прыемных пунктаў садавіны. Іх няма ў рэгіёнах, а ехаць далёка – больш выдаткуеш на паліва. Там, дзе такія пункты ёсьць, яблыкі прымаюць па зьдзеклівых коштах — 300 рублёў за кілю. Беларусы праклінаюць начальства і з адчаем назіраюць, як гніе плён іхных садоў. Усе разумеюць, што ўзімку прыйдзецца купляць яблычны імпарт па вельмі высокіх коштах у крамах. х х х Рэжым мабілізаваў «усе свае сілы» на сваю «выбарчую кампанію». Райвыканкамы на месцах паказваюць «цуды гераізма і стойкасьці» на фоне абсалютнай электаральнай абыякавасьці грамадзтва. Тыповай стала сцэна, якая паўтараецца ва ўсіх кутках вясковай і местачковай Беларусі. На самым бойкім месцы вёскі або мястэчка (прыпынак транспарта або пляцоўка каля рынку) з аўтобуса выгружаюцца выканкамаўскія сакратары і іхная «група падтрымкі» — ансамблік з 3-4 чалавек у канцэртных строях з музычнымі інструмэнтамі. Іх сустракае мясцовы электарат: часам два, часам 4-6 чалавек, якія выпадкова затрымаліся на гэтым месцы. Сакратар разгублена азіраецца, а потым махае рукой і дае каманду: «Пачынайце!» Ансамбль сьпявае і танцуе, каламуцячы верасьнёўскі пыл. Нешматлікія гледачы круцяць у руках рэжымныя ўлёткі пра рэжымных «кандыдатаў». Мізэрная сцэна… У псэўдаапазыцыі свае «канцэрты». 12 верасьня Радыё Свабода паведаміла тэкстам і фотаздымкамі пра «пікет» каля сталічнай Філармоніі, наладжаны «Говправду». Пасярод пляцоўкі сталі радком Ул. Някляеў, вядомы лубянскі правакатар А. Дзімітрыеў і псэўдаапазыцыйны палітоляг Ул. Мацкевіч. Яны паставілі інсталяцыю з заклікамі сваёй «Говправду» і пачалі дыскусію пра сваю кандыдатку у «палатку» Т. Караткевіч (яна таксама прысутнічала і спрабавала раздаваць мінакам свае ўлёткі). Мінакі русскоязычныя ўлёткі ад іх не бралі і да іх не падыходзілі. Затое было цэлых 20 журналістаў (якія шукалі сэнсацыі, а атрымалі надзьмуты пшык). У філарманічнай дзейнасьці такое называецца «праваленым канцэртам». Бачна, што падстаўная псэўдаапазыцыя ахвотна дае завесьці сябе ў тупік. За грошы гэтыя часам нават тытулаваныя людзі гатовыя выстаўляцца блазнамі і сьмяшыць іншых людзей – абы тыя пайшлі б за імі на «выбарчыя ўчасткі» дыктатуры. Але людзі ня пойдуць… х х х Народ называў яго «чалавекам, які сьмяецца». Такі вечны выраз у былога дырэктара Нацбанка РБ П. Пракаповіча. Некаторыя грамадзяне паверылі былі ў вечную ўсьмешку лукашыстоўскага банкіра і нанесьлі сваіх грошай у рэжымныя банкі. Тым больш, што дырэктарская ўсьмешка была падмацавана друкаванымі матэр’яламі, што віселі ў кожным банку па ўсёй краіне. У іх гаварылася, што П. Пракаповіч гарантуе: больш дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе, ніколі ня будзе. Як вядома, 24 траўня 2011 г. рубель абваліўся і даверлівыя людзі страцілі на сваіх рахунках па 2/3 сваіх укладаў. Банкір Пракаповіч адразу ж захварэў і зьнік з рэжымнай арэны. Але вось нядаўна, у сёлетнім жніўні, ён аздаравіўся і зноў зьявіўся на арэне, цяпер у амплуа памочніка Лукашэнкі. У леташнім траўні здавалася, што яго ніколі не падпусьцяць да фінансаў. Але дзе там, памочнік Пракаповіч займаецца менавіта эканамічнымі пытаньнямі. Больш таго, ён выступіў з крытыкай «нізкага выніку па росту Унутранага Валавога Прадукта». Сп. Пракаповіч нагадаў, што «Беларусь здолела ўжо пакарыстацца перавагамі Адзінай эканамічнай прасторы». Цяпер людзі ўжо не ўсьміхаюцца, бачачы ягоную ўсьмешку. Яны слухаюць, што паабяцаюць лукашэнкаўскія банкіры і зробяць роўна наадварот. А Лукашэнка ўзяў ды заявіў 12 верасьня: «Няма такой неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту». Беларусы зразумелі: сёньня можа і няма неабходнасьці, а вось пасьля выбарчага фарсу 23 верасьня такая неабходнасьць зьявіцца. Янка Базыль 23/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |