Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маладыя беларусы праклінаюць дыктатуру. Хунта выкруціла ім рукі.

Лукашэнкаўскі рэжым нацкаваў на беларускую моладзь усіх сваіх заганяльшчыкаў: дэканаў, куратараў, камэндантаў інтэрнатаў, стукачоў з БРСМ. Гэтыя рэжымныя падпявалы ў чарговы раз выкарысталі свой арсэнал застрашэньняў і правакацый, каб толькі даць справаздачу пра «стопрацэнтовую яўку на выбары». Гнюсны і непрывабны рэжым прымушае маладых любіць яго, падпарадкоўвацца яму і называць гэта «вольным выбарам». Тысячы нашых разьвітых, адукаваных маладых дзяўчат і хлопцаў антыбеларуская хеўра зноў загнала на свае «выбарчыя ўчасткі» і фактычна выкруціла ім рукі.

Але «любові» да сябе і да сваёй хунты Лукашэнка ў маладых душах не абудзіў. Моладзь ніколі ня выбачыць гвалту над сабой, хамскага зьдзеку і куражу нікчэмнасьцяў над іхнымі грамадзянскімі і чалавечымі правамі. З усяе краіны паступаюць зьвесткі пра рэакцыю маладых на рэжымны загон. На «папярэднім галасаваньні» студэнты і навучэнцы прадэманстравалі розныя праявы вулічнага фальклору і распавялі пра гэта сябрам і сямейнікам. На бюлетэнях яны нарысавалі карыкатуры на начальніка рэжыму і напісалі праклёны яму і ягонай хеўры. Сябры выбарчых камісій пацьвердзяць гэта, калі будуць ускрытыя урны (калі іх ужо ня ўскрывалі раней). Зрэшты, так было на кожным электаральным загоне, арганізаваным рэжымам.

23 верасьня ў Менску адбываліся таксама адкрытыя дэманстрацыі непрыняцьця лукашызму. У асноўным гэта рабілі маладыя хлопцы, старэйшыя векам за студэнтаў (28-30 гадоў). Іх ужо не напалохаеш высяленьнем з інтэрнату, але адміністрацыя націснула на нейкія іншыя аспэкты іхнага жыцьця. Некаторых зь іх начальства сьлёзна прасіла «не падвясьці і не падставіць». І вось яны прыходзілі на «выбарчыя ўчасткі», рэгістраваліся, бралі бюлетэні. Некаторыя зь іх камечылі бюлетэні на вачах у камісіі і сыходзілі прэч. Некаторыя заходзілі ў кабінкі і выходзілі адтуль са скамечаным бюлетнём, сьціснутым у кулаку.
Гэтым разам рэжым пакарыстаецца гэтымі гвалтоўна зарэгістраванымі людзьмі ў сваёй гэбельсаўскай статыстыцы. Але па ўсім адчуваецца, што ліміт на гвалт і хлусьню ўжо вычарпаны. Сьціснутыя кулакі маладых мужчын – кепскі знак для бліжэйшай будучыні антыбеларускага рэжыму.

Алесь Хадасевіч

23/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024