Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Накіпела на душы (Беларусы на «папярэднім галасаваньні») Рэжым надрываецца, пераконвае праз усе даступныя каналы, што ў Беларусі, маўляў, прагаласавалі папярэдне звыш за 20% ад колькасьці выбаршчыкаў. Гэтую гэбельсаўшчыну паўтараюць звонкімі галасамі хлусоў іншыя рупары, што прэтэндуюць на «апазыцыйнасьць» (нават Радыё Свабода). У наяўнасьці ёсьць іншыя факты і іншая статыстыка. «Выбарчыя ўчасткі» стаяць пустыя. Іх наведваюць у асноўным прадстаўнікі залежных катэгорыяў нашага грамадзтва: людзі ва ўніформах, студэнты, навучэнцы і розныя гільдыі чынавенства. Вядома, што на ўсіх іх, нават разам узятых, нельга, проста нельга зрабіць такую эфэктную статыстыку. Абсалютная бальшыня грамадзтва не пасунулася на электаральную фальшыўку. Але ў розных месцах назіраюцца арыгінальныя, нябачаныя раней сцэны. У прастору, дзе сядзіць выбарчая камісія, уваходзяць дзьве або нават больш асобаў і дастаюць свае пашпарты. Як правіла, гэта пажылыя людзі, у асноўным жанчыны. Узрадаваныя камісіянэры весела гартаюць сьпісы выбаршчыкаў, адшукваюць іхнія прозьвішчы і прапануюць расьпісацца ды ўзяць бюлетэнь. Але яны ня ведаюць, што гэта ёсьць толькі прэлюдыя да асноўнага сюжэту псэўдаэлектаральнай драмы. Старыя, замест рэгістрацыя і завалоданьня бюлетнём, пачынаюць групавыя маналёгі: «Чорт бы вас пабраў! Галасаваць за вас? Дулю вам! Гэты будзе сядзець да 2016-га года? Вось я пагляджу, што тады будзе. Дурыць нас бясконца? Задушыцеся! Ня буду галасаваць!..» Некаторыя зь іх са смакам выкарыстоўваюць «ненарматыўную лексіку» з «велікого і могучего русского языка». Потым беларусы кладуць пашпарты ў кішэні, разварочваюцца і ідуць дахаты. У людзей накіпела на душы, яны хочуць выказаць свае адносіны ў дзень і ў месцы, якое лічаць вызначальнымі для антыбеларускага рэжыму. І выказваюць, і не даюць пакарыстацца сабой лукашыстоўскім жулікам. Янка Базыль 23/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |