Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Фэстываль курдаў у нямецкім Мангайме 9 верасьня 2012 г. славацкая газэта «Hospodarske Noviny” паведаміла пра фэстываль культуры эўрапейскіх курдаў. 40 тысячаў курдаў з усяе Эўропы сабраліся ў нямецкім Мангайме на свой фэст. Калі паліцыя не пусьціла ў натоўп маладзёна з забароненым сьцягам, курды пачалі біцца. Былі паранены 80 паліцэйскіх, 30 курдаў былі арыштаваны. Наш камэнтар: Газэта нават карыстаецца новым тэрмінам — «эўрапейскія курды». Ёсьць ужо і такія, і іх толькі ў адным месцы сабралася 40 тысячаў. Як яны паводзілі сябе ў эўрапейскім горадзе (на сваім культурніцкім мерапрыемстве), газэта сьцісла апісала. А між тым Курдыстан патрабуе актыўных маладых людзей, працоўных рук, інтэлектаў – дзеля нацыянальнага адраджэньня, дзеля барацьбы за сваю дзяржаву. Не, мабыць біцца з паліцыяй у чужых гарадах весялей і «прыкольней». Эўрапейцы ўсё часьцей задаюцца пытаньнем: а навошта нам усё гэта? Алесь Хадасевіч Наперадзе вялікая праца 10 верасьня 2012 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” напісала пра новыя зьвесткі аб нацыянальнай каштоўнасьці, якая была скрадзена ў 1934 г. з касьцёла ў бэльгійскім горадзе Гент. Маецца на ўвазе адна з створак шэдэўра нідэрляндскага жывапісу – Гентскага алтара пэндзля братоў Ван Эйкаў (15 ст.). Наш камэнтар: Уся краіна уважліва сочыць за працэсам пошукаў. Людзі спадзяюцца, што згублены твор вернецца ў скарбонку нацыянальнай культуры. Алесь Хадасевіч Бегае, як заяц 10 верасьня 2012 г. партугальская газэта «Diario de Noticias” паведаміла, што Вярхоўны Суд Ірака прыгаварыў былога віцэ-прэзыдэнта Тарыка аль Хашымі да пакараньня сьмерцю, абвінаваціўшы яго ў тэрарызьме. Тарык да апошняга часу хаваўся ў Турцыі, але перабег у ірацкі Курдыстан. Наш камэнтар: Яшчэ аднаго супольніка злачынстваў рэжыму Садама Хусэйна расшукваюць, каб пакараць. Ён бегае з краіны ў краіну, як заяц. Будуць бегаць і лукашыстоўскія злачынцы. Юрка Марозаў Прыклад для іншых 10 верасьня 2012 г. іспанская газэта «El Mundo” апублікавала інтэрв’ю з ісляндзкім пісьменьнікам Арналдурам Індрыдасанам. Ён бываў у Іспаніі, пісаў пра яе, чытаў лекцыі. Зь ім разважаюць пра культуру і літаратуру. Наш камэнтар: Нагадаем, што ісляндцаў у сьвеце крыху больш за 350 тысячаў. Многія зь іх вымушаны былі выехаць з сваёй выспы ў іншыя краіны, калі разгарэўся нядаўні фінансавы крызіс. Але ісляндзкая мова жыве, на ёй размаўляюць усе ісляндцы. Яны не камплексуюць наконт таго, што «іх мала», што яны «невялікая краіна» і г.д. Паўсюль у Эўропе можна сустрэць народныя ісляндзкія хоры, якія выконваюць на канцэртах свае нацыянальныя песьні. Жывуць літаратура, музычная традыцыя, выяўленчае мастацтва. Невялікі колькасьцю народ ганарыцца сваёй старажытнай цывілізацыяй. Вось дзе прыклад для іншых, што забыліся пра гонар. Алесь Хадасевіч Лепш было б яму схавацца 10 верасьня 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” паведаміла з Будапэшта. Былы прэм’ер Угоршчыны Фэрэнц Дзюрчань з двума калегамі па лявацкай Дэмакратычнай кааліцыі паставіў намёт на траўніку каля парляманта краіны і распачаў тыднёвую галадоўку пратэсту. Ён заявіў журналістам: «Драматычная сытуацыя ў краіне патрабуе драматычнай рэакцыі». Наш камэнтар: Прафэсійны камсамольскі работнік часоў камуністычнага рэжыму Ф. Дзюрчань быў выдалены з улады ў выніку народных (перш за ўсё маладзёвых) пратэстаў колькі гадоў таму. Стала сярод іншага вядома, што ён заключыў быў васальныя дамовы з маскоўскім Крамлём, дзе яму паабяцалі ўсебаковую падтрымку. Цяпер гэты дэмагог з калегамі будзе ладзіць «драму за сьветлыя ідэалы». Лепш было б яму схавацца падалей ад суграмадзянаў і заняцца чым іншым. Алесь Хадасевіч Выступ «Кірыласа» 10 верасьня 2012 г. летувіская газэта «Kauno Diena” напісала: «Праваслаўны патрыярх Расеі Кірылас у нядзелю сказаў, што змова дзяржавы і Царквы — гэта «міф», распаўсюджваючы які, імкнуцца нанесьці шкоду Праваслаўнай Царкве». Наш камэнтар: Расейскія тэлеканалы транслявалі гэтае інтэрв’ю Кірыласа (доўгае-шматслоўнае, у стылі Лукашэнкі). Юрка Марозаў 28/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |