Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Апошнімі днямі ў Сеціве і іншых інфармацыйных каналах антыбеларускага рэжыму зазьвінелі фанфары. Рэжым абяцае, што ў 2013 годзе пабудуе першы ў Беларусі хмарачос. Толькі гэтага нам і не хапала… З «каронных» будаўнічых пляцовак позьняга лукашызма паступаюць кур’ёзныя зьвесткі, у якіх зьмяшчаецца сьмяротная небясьпека для блізкай будучыні нашай краіны, жыцьця і здароўя нашых людзей. Там дзе працуюць разрэклямаваныя Лукашэнкам кітайцы, беларускія прарабы хапаюцца за галаву. Над кожным кітайцам трэба стаяць і сачыць за тым, каб ён не псаваў працу. Варта толькі адвярнуцца або адысьці ў бок, і кітаец ужо робіць зварку ў адно шво (такое лясьне ў першы ж дзень эксплуатацыі), замешвае пясок замест цэмэнту і г.д. За такое ў Кітаі могуць і расстраляць, там яны так ня робяць. Але тут акупаваная Беларусь, чужына, якую яны ня любяць, – тут можна ўсё. І гэта толькі пачатак «вечнай рэжымна-кітайскай дружбы» і мільённых кітайскіх гарадоў на беларускай зямлі. Ад гэтага ўсяго мароз па скуры. Ня лепш справы і на другім лукашыстоўскім «фронце тэхнічнага прагрэсу». Маецца на ўвазе «трыюмф мірнага атама» або Чарнобыль №2, які мясцовая дыктатура разам з Масквой наладжваюць нам у Астраўцы. Грошы раскрадаюцца на гэтым будаўніцтве шалёнымі тэмпамі. Але нават ня ў гэтым праблема. На сатанінскім нэачарнобыльскім месцы людзей ахоплівае масавая дэмаралізацыя (гэта ёсьць адлюстраваньне агульнага стану рэжыму). Рабочых-будаўнікоў начальства вымушана наймаць штодня з раніцы. Новая брыгада заступае на працу, але ўжо перад абедам бальшыня работнікаў становяцца непрацаздольнымі. Мужчыны ўжо зьбегалі ў краму, купілі некалькі пляшак гарэлкі… Людзі засынаюць на працоўных месцах і ў навакольных прысадах. Начальства расштурхоўвае іх і вымушана выслухоўваць, што беларусы думаюць пра «мірны атам» і начальніка дыктатуры. Назаўтра ўсё пачынаецца зноў… Крый Божа, каб дзікія праекты дыктатуры ладзіліся пасьпяхова і з фанфарным звонам. Гэта была б сапраўдная катастрофа для Беларусі. Але Госпад не дае, не дазваляе акупантам беспакарана зьдзеквацца са здаровага сэнсу і нашай сьвятой зямлі. Запушчаны ненавісьнікамі Беларусі мэханізм зьнішчэньня пракручваецца ўпустую, рыпіць і тарахціць на месцы. Бальшыні беларусаў ужо зразумела, што гэтую махіну трэба тэрмінова спыняць і выдаляць яе з нашай тэрыторыі – няхай праводзяць антыгуманныя экспэрымэнты ў сябе ў Маскве і ў Кітаі. Янка Базыль 28/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |