Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Беларусу не застанецца месца на сваёй зямлі Банда распрадае Беларусь. У Сеціве зьявіўся «подлінны» дакумэнт пра чарговае злачынства антыбеларускага рэжыму. Цытуем з тэксту самае галоўнае: «Минский областной исполнительный комитет. Первый председатель облисполкома. Для служебного пользования.. Осуществить до 31 декабря 2012 г. предоставление Государству Катар для строительства резиденции и охотничьих вольеров, а также объектов инженерной и транспортной инфраструктуры, обеспечивающих их функционирование, земельных участков в границах, составе, площадью и назначению земель согласно приложению. (…) За кітайцамі на нашу зямлю пасунуцца наступныя экзоты. Прычым рэжым аддае ім лепшыя нашы землі і лясы ў Смалявіцкім раёне. З цягам часу (калі не ліквідаваць хунту) беларусу не застанецца месца на сваёй зямлі. Камэдыянты пры нагодзе Аналізуючы як праходзіла кампанія байкоту, успамінаецца 16 верасьня. У сталіцы адбыліся адразу два партыйныя зьезды. Некалькі дзясяткаў дэлегатаў ад структурак АГП і псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча вырашалі нібыта як ім быць далей з рэжымнымі выбарамі. І вось пасьля траскатні, якую яны выконвалі на працягу некалькіх папярэдніх месяцаў, «зьезды» псэўдаапазыцыйных раптам «вырашылі», што «выбараў няма» і трэба здымаць зарэгістраваных кандыдатаў. Лідэры зрабілі кур’ёзныя заявы. А. Лебедько заявіў: «Мы навязалі ўладам сцэнар выбараў». А. Янукевіч заявіў: «Мы здымаем кандыдатаў, але мы не за байкот…» Пры гэтым яны рабілі велічныя позы перад тэлекамэрамі, выстаўляліся «магутнай кучкай» разам з сваімі «паплечнікамі». Адным словам, цяпер, калі байкот адбыўся (дзякуючы народу, на які абапіралася наша Партыя КХП-БНФ), яны ўдаюць сур’ёзную апазыцыйную сілу, якая нібыта сапраўды цісьне на рэжым і вызначае надвор’е ў акупаванай Беларусі. Рэжымны краявід Беларусы, якія ідуць або едуць каля сталічнага Трактарнага завода., назіраюць тыповы позьнелукашыстоўскі індустрыяльны краявід. Двары і пляцоўкі завода, прасторы вакол яго пад самы лес запханыя сотнямі блакітных трактараў. Прадукцыя не прадаецца, прадпрыемства працуе ўпустую. З чаго дырэкцыя будзе выплочваць работнікам заробкі невядома. Сімптомы глыбокага эканамічнага крызісу становяцца ўсё больш выразнымі па ўсёй краіне. Дзеяньні ад нячысьціка Рэжымны афіцыёз паведаміў, што «Беларусь в ближайшее время получит российские современные самолёты для несения дежурства на границе Союзного государства». Пра гэта прагаварыўся і сам начальнік рэжыму. Маўляў, пра гэта ён размаўляў днямі ў Сочы з Пуціным. Яны ўжо навучыліся хлусіць больш вытанчана. Зразумела, што «получіт» — гэта значыць, што беларусы гэтыя самалёты ўжо аплацілі. І ў выніку на аплочанай намі вайсковай тэхніцы (казачна дарагой) будзе зьдзяйсьняцца (нашымі ж вайскоўцамі) абарона Масквы ў першым эшалёне супрацьпаветранай абароны Расеі. Зазначым таксама, што «граніцы Союзного государства» не існуе юрыдычна, як не існуе юрыдычна самога гэтага «государства». Паводле Канстытуцыі, Беларусь зьяўляецца сувэрэннай і ўнітарнай дзяржавай. Усё астатняе ад лубянскага нячысьціка. 28/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |