Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дыктатура правалілася на беларускім байкоце Cа сталіцы і ўсіх рэгіёнаў краіны з 23 верасьня па сёньняшні дзень паступаюць вынікі рэжымнага спэктаклю пад назовам «выбары». Вынікі сьведчаць, што нідзе, ні ў адной выбарчай акрузе «выбары» не адбыліся, таму што нідзе на галасаваньне не зьявілася больш за палову зарэгістраваных выбаршчыкаў. Гэтую інфармацыю падаюць патрыёты-фронтаўцы, якія на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьдзяйсьнялі назіраньне за «працэсам галасаваньня». Карціна паўстае даволі цэльная, ясная і аб’ектыўная. Хаця зразумела, што на шэрагу так званых «закрытых участках» (вайсковыя часткі і т.п.) назіраньне праводзіцца не магло – такая ёсьць традыцыя антыбеларускай дыктатуры яшчэ з савецкіх часоў. Але і з гэтых «сакрэтных зонаў» да нас паступаюць зьвесткі пра рэжымны зьдзек і гвалт над людзьмі і Законам. На некаторых «выбарчых участках» галасаваць зьявілася крыху больш за 10-15% выбаршчыкаў. Найбольш тыповыя вынікі назіраньня – яўка ад 20% да 30% выбаршчыкаў. Зрэдку дзе-нідзе па краіне статыстыка назіраньня давала вышэй за 40%. Найбольшую актыўнасьць праявілі (як, зрэшты, заўсёды) пажылыя людзі, вэтэраны, інваліды, але яны не маглі выратаваць дыктатуру. Шкада было глядзець, як нямоглыя асобы з цяжкасьцю, задыхаючыся, перасоўваліся ў бок будынкаў, над якімі віселі акупанцкія сьцягі. Многіх зь іх прымусілі галасаваць па месцы жыхарства, лезучы ў дамы і кватэры з «пераноснымі урнамі». Але пераможнай статыстыкі ў рэжыму ўсяроўна не атрымалася. Вядома, што маладзейшыя людзі ў гарадах і вёсках імпэтна і часам у жорсткай форме гналі ад парога асобаў з «пераноснымі урнамі» (гэта быў вельмі цяжкі для іх дзень). Людзі пачалі абмяркоўваць убачанае і перажытае за гэтыя дні з сябрамі і ў працоўных калектывах. Нават члены выбарчых камісій (якія сьведама або нясьведама спрыялі незаконнаму псэўдаэлектаральнаму працэсу) уражаны маштабамі рэжымнай хлусьні пра 75% удзельнікаў галасаваньня і выбарах «усіх кандыдатаў, акрамя аднаго». Людзі бачылі, якія нахабныя былі фальсіфікацыі і які абсалютны быў падман. Людзі бачылі, што ўчасткі стаялі пусткай. Яны зразумелі канчаткова, што рэжым трымаецца выключна на гвалце і фальшу.Усе пабачылі, як рэжым мабілізаваў на пагрозы і рэпрэсіі ўсю сваю паліцэйшчыну і гэбоўшчыну. Па гарадах цэлымі днямі кругамі езьдзілі міліцэйскія машыны, паліцэйшчына адлоўлівала тых, хто распаўсюджваў інфармацыю. На ўчастках дзяжурыла вялікая колькасьць міліцыянтаў і гэбэшнікаў, якія кідаліся на кожнага чалавека, які паводзіў сябе «нетыпова». Усё гэта сьведчыць пра шалёны страх рэжыму перад народам. Многія людзі зразумелі, хто быў сапраўдным арганізатарам Народнага Байкоту. Яны адэкватна ацанілі як фіглярскую імітацыю запозьненае і крыклівае мельцяшэньне псэўдаапазыцыі на тэму байкоту. Па ўсёй краіне дзесяткі тысячаў сем’яў атрымалі матэр’ялы за подпісам Зянона Пазьняка і Беларускай Салідарнасьці, у якіх заранёў вызначалася пераможная тактыка Народнага Байкоту. Дарослым асобам зразумела, што псэўдаапазыцыя на хаду прымазалася і прыляпілася да байкоту. Таму што тыя, хто стаіць за гэтай публікай і аплочвае яе, зразумеў – калі яны не будуць гукаць пра байкот, то будуць палітычна спаленыя і праваленыя. Кур’ёзна было назіраць, як А. Лебедько і іншыя дзеячы (якія на працягу гадоў «ізгаляліся» над тактыкай байкоту дыктатуры, высьмейвалі і кпілі з патрыётаў-фронтаўцаў) раптам пачалі тэарэтызаваць у газэтах і Сеціве наконт таго, што «В Беларуси выборов нет». Пра гэтых палітычных марыянэтак нават гаварыць ня хочацца. З усяго, што адбылося на «выбарах», можна зрабіць важныя высновы: 1. У Беларусі, як не было, так і няма сапраўднага Парляманту. Фальшыва «абраныя» асобы не зьяўляюцца народнымі прадстаўнікамі. Яны ёсьць часткай незаконнай сістэмы антыбеларускай дыктатуры. 2. Рэжымныя і псэўдаапазыцыйныя структуры (у прынцыпе гэта ёсьць адно і тое ж) ня вытрымаюць маштабных лёсавызначальных палітычных падзеў, якія разгорнуцца ў нашай краіне. Яны баяцца, калі народ займае трывалую пазыцыю абароны свайго гонару і Закону (Народны Байкот). А што ж будзе зь імі, калі народ зойме наступальную пазыцыю і вырашыць пагнаць хунту прэч з нашай зямлі? 3. І самае асноўнае. Хада і вынікі электаральнага фарсу паказалі, што ў Беларусі ў наяўнасьці глыбокі палітычны крызіс. Бальшыня нашага народу паставілася да рэжыму як да чужой, навязанай гвалтам, незаконнай і акупацыйнай улады. Палітычная структура нашага грамадзтва дэманструе дзьве антаганістычныя сілы: Беларускі Народ і антыбеларускі акупацыйны рэжым. Народ мацней за маскоўска-лукашыстоўскіх халуёў. Набліжаецца дзень, калі ўсё пачне мяняцца. Янка Базыль 28/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |