Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СЯРГЕЙ КАВАЛЕНКА НА ВОЛІ

Віншую Сяргея Каваленку і ўсю яго сям’ю з датэрміновым вызваленьнем з лукашысцкай турмы. Каваленка трымаўся як моцны змагар, высока падняў гонар беларуса і веліч Беларускага Нацыянальнага Сьцяга. Ні катаваньні, ні карцар, ні правакацыі – нішто не зламала яго асобу, ня вымусіла яго агаварыць сябе ды прызнаць пад страхам катаваньняў сябе вінаватым перад законам у той час, калі ва ўсім вінаваты выключна і толькі антынародны антыбеларускі рэжым.

За вызваленьне з-пад несправядлівага прысуду і лукашысцкіх кратаў змагаўся ён сам, ягоная жонка Алена, наша Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ, уся вольналюбная беларуская супольнасьць, польскі дэлутат Эўрапарляманту Марэк Мігальскі, вядомыя палітыкі ў Эўропе і салідарныя вольныя людзі.

На прыкладзе арышту Каваленкі, суду над ім, заключэньня яго ў турму, зьдзеку над яго асобай, на прыкладзе яго змаганьня за волю і годнасьць з ўсёй гэтай рэжымнай пошасьцю – людзі ўбачылі, якое подлае, жорсткае, антынацыянальнае, нялюдзкае аблічча мае антыбеларускі акупацыйны рэжым. Шмат хто, раней дызарыентаваны хлусьлівай прапагандай, цяпер убачыў і зразумеў палітычную сутнасьць антыбеларускага рэжыму і яго стаўленьніка Лукашэнкі. Гэтая сутнасьць – вынішчэньне ўсяго беларускага, высокага, добрага, годнага, сьветлага. Гэтая сутнасьць – апусьціць, укінуць усіх беларусаў у цемру, брыдоту і паняверку, каб усе сталі нізкімі і цёмнымі, як вырадак з народу, такімі, як гэтыя зладзеі, што прыватызавалі краіну і скралі ў народа будучыню.

Каваленка сваім змагарным учынкам засьведчыў, што ня будуць вечна маскоўскія халуі пляваць беларусам у твар. 23 верасьня празьвінеў званочак, які папярэдзіў, што дэмагогія ашуканцтва на людзей больш ня дзейнічае. Грамадзтва адварочваецца ад рэжыму, і час расплаты набліжаецца. Для рэжыма выгадней было б хутчэй выпусьціць усіх, бо пакуты беларусаў у лукашысцкіх турмах забытымі ня будуць.

Зразумела таксама, што рэжым вызваліў Каваленку, каб гэтай навіной перабіць падзею байкоту фальшывых выбараў і адцягнуць увагу ад фальсіфікацыяў, якую зрабіла рэжымная адміністрацыя разам зь Ярмошынай. Але нічога іх ужо не ўратуе. Людзі разьбяруцца.

27 верасьня 2012 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/9/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2012
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024