Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Усе ў «СССР»!

На ўскрайку Нава-Беліцы – раёна горада Гомеля – ужо некалькі гадоў людзей, што едуць у бок Чарнігава і Кіева, сустракае вялізны транспарант. На транспаранце аптымістычна-настальгічная кампазыцыя зь нейкімі «хіповымі» камсамолкамі і надпісам: «Добро пожаловать в СССР!» Да гэтага «СССР» трэба прабірацца праз вуліцу прыватнага сэктару, якая была пабудавана ў далёкія савецкія 50-я гады. Потым трэба павярнуць налева, і вось перад вамі даволі магутная закратаваная жалезная брама. На браме вісіць замок і надпіс «СССР временно закрыт, работает только для спецобслуживания».

Маецца на ўвазе вядомы ўсяму навакольнаму насельніцтву будынак-даўгабуд 60-х гадоў, у якім доўгі час была нейкая кантора, а потым адкрыўся гэты рэстаран пад настальгічнай назвай. На зьнешняй сьцяне намалявана вялізная карта саўдэпіі: «от Бреста до Куріл». Унутры поўна рознай савецкай сымволікі-мішуры. Арганізатарам «настальжы» усё гэта падалося дасьціпным. Але публіка ў «СССР» не пайшла.

Людзі раўнадушна праходзяць міма, іх не чапляе «арыгінальная задумка». Рэстаран быў адчынены пад такой крыклівай назвай у пэрыяд яшчэ сьпелага («разьвітага») лукашызму, калі актывізавалася ліквідацыя беларускіх шыльдаў у афармленьні нашых гарадоў. Менавіта тады з буйнейшага рэстарана ў цэнтры Гомеля садралі назву «Беларусь» і павесілі гіганцкія літары «Eurо». Лукашысцкая, варожая да беларушчыны «навамова» запоўніла ўсё навокал: «Эль Помидоро», «Закрама», «Родная сторона», «Рублёвский» і іншая маскоўска-эклектычная «адсябеціна».
Гэта ня проста прыхамаць прымітыўных асобаў з райвыканкамаў або нейкіх фірмачоў. Вядома, што выцясьненьне дзяржаўнай мовы аўтахтоннага народу з публічнай інфармацыі на вуліцах і будынках – тыповы прыём усіх акупанцкіх рэжымаў. Беларусы апынуліся ў агрэсіўным, варожым атачэньні лексічных пачвараў, сэнсу якіх часта ніхто ня ведае (што такое, напрыклад, «Закрама»?). Галоўнае для лукашыстоўскіх зьнішчальнікаў – зачысьціць візуальную прастору нашых гарадоў ад беларускіх словаў, назоваў, прыкметаў, каб паўсюль панаваў чужынскі і нізкапробны сурагат. Наносіцца яшчэ адзін удар па нашай нацыянальнай культуры і традыцыі. Усе гэтыя прыкметы акупацыі і выраджэньня будуць ліквідаваны з першых дзён народнай улады ў нашай краіне.

Маразм раскручваецца

«Мядзьведзікі крочаць па планэце!» Псэўдаапазыцыйныя сайты паведамілі пра «героіку» нейкіх ананімных прастэстантаў у амэрыканскім Лас-Вэгасе. Тамака групка нейкіх людзей выставіла 3 кастрычніка на мясцовым экспо партрэт Лукашэнкі ў вайсковай уніформе з нейкім надпісам, які немагчыма зразумець. Такім чынам ананімы «пратэставалі супраць удзелу бабруйскай фірмы «Белшына» у амэрыканскай выставе. Самае цікавае, што ананімы трымалі ў руках і актыўна круцілі перад сабой малымі плюшавымі мядзьведзікамі. Больш таго, яны раздалі наведвальнікам выставы каля 1000 гэтых цацак. Гэта называецца «барацьба супраць дыктатуры ў Беларусі». Хацелася б ведаць, якія «ананімы» арганізавалі гэтую ананімную акцыю з цацкамі і на якія «ананімныя грошы». Бачна, што плюшавыя цацкі нехта навязвае ў якасьці сымвалу нібыта «беларускага змаганьня». Маразм раскручваецца.

Рэжымная ікаўка

З розных рэгіёнаў краіны працягваюць паступаць «пасьлявыбарчыя» інфармацыі. Аказалася, што антыбеларускі рэжым вельмі хацеў, але ня здолеў выкруціць рукі ўсёй навучэнскай моладзі нашай краіны, пагнаўшы яе прымусам на абсурд «папярэдняга галасаваньня». Юнакі і дзяўчаты аб’ядноўваліся ў суполкі аднадумцаў і арганізавана гналі ад сябе асобаў, якія спрабавалі навязаць ім удзел у рэжымным шоў ды пагражалі звальненьнем з інтэрнату, «праблемамі» і г.д. Маладыя казалі ў твар рэжымнай драбязе: «Паводле закону, галасаваньне тайнае. Як вы можаце ведаць, галасавалі мы ці не? Адчапіцеся ад нас…» І вось як, у месцах, дзе маладыя заўпарціліся, пагражальшчыкі-заганяльшчыкі ад іх адчапіліся.

Выцягнулі збачэнцаў

Лукашызм «лібэралізуецца» — збачэнцам усё можна. У Менску «пад фанфары» паведамлена пра «тыдзень супраць гамафобіі». У адным з клюбаў сабралася некалькі дзесяткаў асобаў з асяроддзя збачэнцаў і некалькі «сочувствуюшчіх». Што-нішто на сцэне было нават напісана па-беларуску. А малады збачэнец, — вядучы гэтага адкрыцьця – нават меў на сябе вышываную беларускім арнаментам кашульку.
З журналістамі паразмаўляла Н. Манькоўская, названая «праваабаронцам» (яна ж зьяўляецца нам. старшыні «праваабарончай арганізацыі GayBelarus”. Вось што заявіла гэтая «гэйка»: «На яго (клюб) можа выйсьці і сказаць – так, я гей, я лесбіянка, але я за роўныя правы для ўсіх. Гэта інфармацыя пра разнастайнасьць жыцьця». Вось як! У праграме «тыдня збачэнцаў» ёсьць нават «навукова-практычная канфэрэнцыя» пад назовам «Квір-сэксуальнасьць: улада, палітыкі і практыкі». Паабяцана, што будуць удзельнічаць экспэрты з Расеі, Казахстану, Украіны, Швэцыі, Польшчы, Латвіі ды іншыя. Антыбеларускі рэжым галасуе за ўвесь гэты сатанізм, каб беларусы завязьлі ў гэтай лухце і перасталі б успамінаць пра сваю нядаўнюю перамогу над дыктатурай на выбарчым фарсе.

Янка Базыль

11/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024