Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лібэралізм супраць Хрысьціянства альбо грубае парушэньне правоў чалавека на Захадзе Жывучы пад камуністычным таталітарызмам, савецкія людзі былі схільныя ідэалізаваць заходні сьвет, які ўяўляўся ім царствам сапраўднай свабоды і духоўнасьці. Пры сустрэчы з гэтым «царствам» аказалася, што на Захадзе даўно ўжо разгортваецца духоўны крызіс, які выклікаў у грамадзтвах пачварныя працэсы дэзарыентацыі. Фальшывае памкненьне лявацкіх лібэральна-сацыялістычных кіруючых колаў да абсалютнай роўнасьці злачынцаў і ахвяраў, а таксама талерантнасьці да ўсяго чужога і проста да брыдоты прывяло да такой дзікай блытаніны, што многія людзі перасталі ўжо разьбірацца, што ёсьць нармальным, а чаго было б лепш пазьбегнуць у асабістым і грамадзкім жыцьці. Хрысьціянства як традыцыя, вера, Касьцёл і духоўнасьць застаецца апошнім бастыёнам абароны эўрапейскай цывілізацыі і чалавечнасьці на нашым кантынэнце. Калі б, крый Божа, лібэральная навала абрынула гэтую перашкоду для сваёй неабмежаванай дзейнасьці, то Эўропа стала б на ўскрайку бездані. Не выпадкова, што збачэнцы і ідэолагі збачэнстваў так шалёна атакуюць Хрысьціянства і хрысьціянскіх вернікаў. Пра гэта ўсё часьцей гучаць галасы ў розных эўрапейскіх краінах. Менавіта хрысьціянскія каштоўнасьці зьяўляюцца апірышчам для разумных людзей, якія супраціўляюцца духоўнаму раскладу і сатанізацыі грамадзтва. На гэтых каштоўнасьцях гуртуюцца здаровыя грамадзкія і палітычныя сілы. Хрысьціянаў у Эўропе дыскрымінуюць Хрысьціяне на нашым кантынэнце ёсьць большасьцю. Але гэта не бароніць іх ад неталерантнасьці. Колькасьць веруючых людзей у Эўропе за апошнія гады вырасла, павялічылася таксама група тых, якія штотыдзень бяруць удзел у рэлігійных абрадах. І большасьць зь іх гэта хрысьціяне. Але пра гэта мы не даведаемся з СМІ – мяркуе Рока Буцільёнэ, прафэсар, палітык італьянскай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён узяў удзел у канфэрэнцыі пра дыскрымінацыю хрысьціянаў, арганізаванай учора ў Эўрапейскім Парляманце ў Брусэлі польскімі эўрадэпутатамі і камісіяй эўрапейскіх біскупаў COMECE. Яе ўдзельнікі даводзілі, што хрысьціяне ў Эўропе ўсё часьцей спатыкаюцца з праявамі неталерантнасьці. Назіральны Цэнтар па неталерантнасьці і дыскрымінацыі ў адносінах да хрысьціянаў ў Эўропе ў сваім аналізе на працягу некалькіх апошніх гадоў налічыў каля 700 канкрэтных выпадкаў дыскрымінацыі хрысьціян. Гэта ёсьць акты рознага пляну. Напрыклад, у Польшчы занатавана з 2009 года шэсьць такіх выпадкаў: адмова ў агульнапольскай ліцэнзіі для Тэлеканала «Трвам», зьбіцьцё 73-гадовага ксяндза Станіслава Высоцкага невядомымі асобамі ў Сувалках, дэпэша агенцыі Associated Press з закідамі ў гамафобіі ў адрас Касьцёла , забарона арганізаваць канфэрэнцыю ў Познаньскім мэдычным унівэрсітэце на тэму канвэрсійнай тэрапіі для гомасэксуалістаў (вяртаньня іх на гэтэрасэксуалізм), штраф галоўнаму рэдактару тэлепраграмы «Госьць Недзельны» за параўнаньне абортаў з мэдычнымі экспэрымэнтамі ў Асьвенцыме, урэшце канцэрт Мадоны 15 жніўня ў Польшчы на дзень Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На думку Назіральнага Цэнтру, на канцэрце прагучалі словы, сэнс якіх зьяўляецца абразьлівым для хрысьціянаў, дыскрымінацыйнай была таксама рэкляма канцэрта: «У гэтай краіне няма месца для дзьвюх каралеваў». Тое, што хвалюе абаронцаў, гэта нават не столькі акты нянавісьці або вандалізма ў адносінах да рэлігійных сымвалаў, колькі адсутнасьць рэакцыі грамадзкай думкі. — У Рыме групка лявацкіх дзеячаў выцягнула з касьцёла крыж і разьбіла яго на кавалкі. Публічнага абурэньня не было. Уявім сябе, якая была б рэакцыя, калі б такі акт датычыў сінагогі або мячэці – пацьвердзіў Фларыян Кольфхаўз з Ватыканскага Сакратарыяту. Хрысьціянскія актывісты наракалі ня толькі на непасрэдныя акты гвалту або неталерантнасьці ў адносінах да веры, але таксама на абмежаваньні, што вынікаюць з усё большай талерантнасьці ў адносінах да меншасьцяў. На іхную думку, небясьпечным ёсьць лёзунг з заклікам да роўнасьці. — Чым больш прасоўваюць роўнасьць, тым большая можа быць дыскрымінацыя. Гэта два бакі аднаго мэдаля – сказаў адзін з арганізатараў канфэрээнцыі Ян Ольбрыхт, эўрадэпутат. Пра тое, як лібэральныя лёзунгі шкодзяць хрысьціянам, казаў Джон Дэйган з Канфэрэнцыі Шатляндзкіх Біскупаў. На ягоную думку, прапанова ўвядзеньня ў заканадаўства шлюбаў паміж асобамі аднаго пола мае парляманцкую большасьць, бо палітыкі баяцца, што іх публічна абвінавацяць у гамафобіі. Ён скардзіўся на гэйскую арганізацыю «Stonwall”, якая дыскрымінуе сваіх праціўнікаў, прызначаючы тытул Фанатыка Года. Ён скардзіўся таксама на выпадкі звальненьняў з працы мэдсёстраў, якія не хацелі асіставаць пры абортах. Наступнай праблемай, перад якой стаіць хрысьціянства ў Эўропе, зьяўляюцца пастановы Міжнароднага Трыбуналу па правах чалавека ў Стразбурзе. — Мы маем дачыненьне з сытуацыяй, калі аб эвалюцыі каштоўнасьці ў вобласьці правоў чалавека прымаюць рашэньне не палітыкі, якія прайшлі праз выбары, а суддзі, — сказаў Конрад Шыманьскі, эўрадэпутат ад «Права і Справядлівасьці», адзін з арганізатараў канфэрэнцыі. Найбольш прашумеў у хрысьціянскім сьвеце прысуд, вынесены наконт крыжа ў школьнай залі ў Італіі, на які паскардзілася маці двух вучняў, што паходзіла з Фінляндыі. У судзе першай інстанцыі ў 2009 годзе быў вынесены прысуд, паводле якога гэтая асоба мела рацыю і пастанаўлялася выдаліць крыж. Пасьля апэляцыі італьянскага ўраду, які падтрымалі дзесяць іншых дзяржаваў, у 2011 годзе Вялікая Палата зрабіла іншую выснову. Суддзі вырашылі, што прысутнасьць крыжа ў школе не парушае правоў бацькоў на выхаваньне дзяцей паводле іх перакананьняў і права дзяцей на рэлігійную свабоду, а таксама не парушае Эўрапейскай Канвэнцыі Правоў Чалавека. Гэты вэрдыкт хрысьціянскі сьвет прыняў з аблягчэньнем, але гэта не мяняе крытычнай ацэнкі трыбунала. – Праблемай міжнародных судоў ёсьць факт, што засядае там ўсё больш акадэмічных прафэсароў і ўсё менш суддзяў-практыкаў. Яны не разумеюць штодзённай працы суддзяў на месцах, у кантэксьце краіны. І маюць схільнасьць да пашырэньня ідэалогіі. — сьцьвярджае Франсіска Хаўер Барэга, іспанскі юрыст, былы суддзя трыбуналу ў Стразбурзе. На ягоную думку, адзіным спосабам на паратунак трыбунала быў бы адыход ад палітычнай карэкцыі. Ганна Стаеўска (Пераклаў з польскай Валеры Буйвал) Крыніца: польская газэта «Rzeczpospolita”, 2 кастрычніка 2012 г. 11/10/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |