Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (8-12.10.2012)

Перажываў за грошы ў «друга Уга»

8 кастрычніка 2012 г. латвійская газэта «Diena” паведаміла пра перавыбраньне Уга Чавэса на прэзыдэнта Вэнэсуэлы.

Наш камэнтар: Хто-ніхто ў Беларусі таксама сачыў за выбарамі ў далёкай краіне. Людзі заўважылі, як трэсьліся рукі ў начальніка антыбеларускага рэжыму, калі напярэдадні ён выступаў па тэлебачаньню. Начальнік нават прызнаўся публічна: «Я всю ноч не спал!» Так ён перажываў за лёс свайго чарговага «друга». Людзі кажуць, што напэўна ён перажываў за свае грошы, якія ляжаць у «друга Уга». Калі б Чавэса правалілі на выбарах, то давялося б зноў перавозіць валюту самалётамі. Але куды? Усе, у каго яна ляжала раней (Мілошавіч, Кадафі), ужо скінуты і не жывуць. Застаўся б толькі Дамаск з «другам Башарам»…

Юрка Марозаў
***
Грэкі разабраліся

9 кастрычніка 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” напісала з Афін. Туды прыехала канцлер ФРГ Мэркэль дамаўляцца з грэцкім урадам пра рэжым эканоміі. Яе сустрэлі тысячы дэманстрантаў. Былі таксама асобы, што пратэставалі апранутыя ў фашыстоўскія ўніформы і з гітлерскімі сьцягамі ў руках. Людзі крычалі праклён імпэрыялістам і лёзунг «Не дапусьцім чацьверты Райх!».

Наш камэнтар: Разабраліся грэкі, хто арганізаваў эўрабалаган, хочучы дамінаваць у Эўропе. Памятаюць народы, як немцы хацелі дамінаваць яшчэ пры Гітлеры. Народы не забыліся.

Алесь Хадасевіч
***
Людзі ў мундзірах

11 кастрычніка 2012 г. бэльгійская газэта «De Standaard” паведаміла пра акцыю французкай паліцыі, якая раскрыла і ліквідавала небясьпечную тэрарыстычную арганізацыю ў габрэйскім прадмесьці Парыжа. Арыштаваны трое маладых мусульманаў, якія былі зьвязаны з міжнароднымі тэрарыстычнымі сеткамі і мелі нават лабараторыю і матэр’ялы для вытворчасьці бомбаў. Усе яны – грамадзяне Францыі, нарадзіліся і вырасьлі тут.

Наш камэнтар: Людзі ў паліцэйскіх мундзірах ліквідуюць тэрарыстычныя сеткі. Грамадзтва ўдзячнае ім за гэта. Але ў той жа самы час іншыя людзі ў мундзірах выдаюць візы, эўрапейскія пашпарты, сацыяльную дапамогу і г.д. тысячам экзатычных асобаў, якія пнуцца ў Эўропу натоўпамі і не хаваюць сваёй нянавісьці да ўсяго эўрапейскага. Грамадзтвы стомлены лібэральным ідыятызмам.

Алесь Хадасевіч
***

Чарговы кур’ёз нобэлеўскай групоўкі

12 кастрычніка 2012 г. швайцарская газэта «Neue Zuercher Zeitung” напісала пра прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі міру Эўразьвязу. Газэта камэнтавала падзею так: «Наданьне прэміі заслужанае, але без асаблівага бляску». Прэмію далі за «умацаваньне міру і стабільнасьці».

Наш камэнтар: Чарговая кур’ёзная намінацыя Нобэлеўскага камітэту. Кіпу грошай далі адной вельмі багатай міжнароднай арганізацыі, якая перажывае глыбокі крызіс. Зразумела, што гэтым нехта хацеў бы падвысіць аўтарытэт брусэльскай канторы, але падобна, што атрымаецца якраз наадварот. Мільёны людзей будуць сьмяяца і паціскаць плячыма.

Алесь Хадасевіч
***

У Сірыі

12 кастрычніка 2012 г. нідэрляндская газэта «Algemeen Dagblad” паведаміла, што ў чацьвер сірыйская армія панесла самыя цяжкія дзённыя страты ў баях супраць паўстанцаў: 87 забітых.

Наш камэнтар: калі дзяржыморды дыктатарскага рэжыму пачыналі страляць у бяззбройных мірных дэманстрантаў, ім здавалася, што яны будуць куражыцца бясконца. Але вось народ узброіўся і пачаў страляць у прыслужнікаў дыктатуры. Так бывае часта, калі дыктатура душыць свой народ. Расплата набліжаецца.

Юрка Марозаў
***

Абсталяваньне для дыктатуры Асада

12 кастрычніка 2012 г. партугальская газэта «Diario de Noticias” паведаміла з Масквы і Анкары. Расейскі МЗС заявіў, што праверка ў Турцыяй сірыйскага самалёта, які ляцеў у Сірыю з Масквы, «стварыла небясьпеку для пасажыраў». Анкара адказала, што такія заявы беспадстаўныя. Турэцкая вайсковая авіяцыя прымусіла прызямліцца ў Турцыі самалёт, які ляцеў з Масквы ў Дамаск.

Наш камэнтар: Увесь шум-гам з Масквы выкліканы тым, што туркі знайшлі на борце гэтага цывільнага самалёта вайсковае абсталяваньне, якое маскоўцы загрузілі для дыктатуры Асада. У чарговы раз раскрылася, дзякуючы чыей падтрымцы стаіць яшчэ на нагах і зьнішчае свой народ дзікі прамаскоўскі рэжым Асада.

Алесь Хадасевіч
***

Эўраміфалогія

12 кастрычніка 2012 г. славацкая газэта «Hospodarske noviny” цытавалі экс-прэзідэнта Францыі Сарказі, які выказаўся на тэму прысуджэньня Нобэля Эўразьвязу. Сарказі сказаў вельмі сур’ёзна: «Калі б распаўся Эўразьвяз, у Эўропе была б вайна…»

Наш камэнтар: Некалі падобнае казалі пра КПСС: «Соловьи запели летом, спасибо партии за это…» На вачах утвараецца эўраміфалогія.

Алесь Хадасевіч

14/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024