Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусам трэба пазьбягаць узаемадзеяньня з антыбеларускім рэжымам

(Кастрычніцкіі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

14 кастрычніка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Наперадзе новыя задачы і новыя вызваньні” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы павіншавалі ўсіх сяброў Партыі з пасьпяховым завяршэньнем пэўнага этапа палітычнай дзейнасьці – перамогай Народнага Байкоту над фальшывым акупанцкім рэжымам. Гэта ёсьць перамога ўсяго нашага народу над антыбеларускай дыктатурай. Ахвярная палітычная і асьветніцкая праца нашых актывістаў дала вынік – абсалютная большасьць грамадзтва супрацьпаставілася рэжыму, не дапамаглі ні пагрозы, ні гвалт, ні рэжымныя правакацыі.

Пазыцыя непрыняцьця народам дыктатуры настолькі відавочная, што шэраг даўно засьведчаных псэўдаапазыцыйных крытыкаў байкоту раптам зьмянілі тон і лексіку і падаліся гукаць «за байкот». Што праўда, некаторыя зь іх цяпер пачалі арыентаваць наша грамадзтва на ўдзел «у наступных выбарах 2015 года». На гэта патрыёты-фронтаўцы кажуць, што трэба зрабіць так, каб наступныя выбары адбыліся ўжо без гэтага рэжыму, у вольнай і дэмакратычнай Беларусі.

У прапагпндысцкай паніцы рэжым нават аддаў на «спаленьне» (правал) частку сваёй агентуры, асабліва за межамі Беларусі. Напрыклад, старшыня Інфармацыйнага бюро “Салідарнасьць зь Беларусьсю” ў Варшаве, ранейшая менская камсамольская рэдактар Ю. Слуцкая прыкладае намаганьні, каб даказаць польскаму грамадзтву, што «выбары ў Беларусі адбыліся, а байкот праваліўся». Але намаганьні гэтыя марныя (нават на Захадзе). Людзі абмяркоўваюць выбарчы фарс і робяць адназначныя высновы: у Беларусі няма парляманта; асобы, якіх рэжым прызначыў «дэпутатамі» зьяўляюцца ўзурпатарамі заканадаўчай улады ў нашай акупаванай краіне. Яны нясуць крымінальную адказнасьць за свае дзеяньні разам з тымі, хто іх прызначаў. Беларускі народ і нашую дзяржаву гэтыя асобы не прадстаўляюць.

Многія пытаюцца цяпер: а што далей? Трэба даводзіць нашаму грамадзтву, што за Народным Байкотам фальшывых выбараў павінен настаць этап Народнага Байкоту нелегітымнага рэжыму. Там, дзе гэта магчыма, людзі павінны пазьбягаць узаемадзеяньня з дыктатурай: не ўдзельнічаць у дыктатарскіх мерапрыемствах, паварочвацца плячыма да бонзаў гэтага рэжыму, ня ўдзельнічаць у іхных фальшывых сьвятах ды «ўрачыстасьцях».

Беларусам трэба адэкватна трактаваць групоўку большых і меншых узурпатараў улады як крымінальную групоўку, якая захапіла наш Дом – Беларусь і выконвае загады варожай і чужой нам маскоўскай імпэрыі. Гэтыя крымінальнікі павінны апынуцца ў ізаляцыі ад мільёнаў нашых людзей. Без людзкой падтрымкі, працы і народнага даверу дыктатура абавязкава абваліцца. А тады трэба будзе распачынаць працэс аднаўленьня Беларусі, нармалізацыю нашага чалавечага, нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця. Выйсьце з тупіка магчымае праз Народны Байкот рэжыму, праз змаганьне зь ім і праз адраджэньне нацыянальнай культуры і мовы, якое павінны зьдзяйсьняць самы людзі насуперак злачыннай палітыцы русіфікацыі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны пацьвердзілі, што асноўнымі наведвальнікамі выбарчых участкаў на мінулым выбарчым шоў былі прадстаўнікі бюракратыі, залежныя катэгорыі грамадзтва і вельмі пажылыя людзі. Але яны ніяк не маглі даць статыстычнай перавагі рэжыму, які заганяў грамадзтва на фальшывае галасаваньне. Па ўсёй краіне мільёны выбаршчыкаў прынялі ўдзел у пераможным Народным Байкоце. Ужо на наступны дзень людзі, размаўляючы з калегамі на працы і з суседзямі, пераканаліся, што яны былі ўдзельнікамі агульнанароднага рушаньня супраціву шалёнай дыктатуры. Беларускі народ абараніў свой гонар ва ўмовах, калі рэжым быў ужо перакананы, што яму ўдалося растаптаць усё сьвятое, жывое і нацыянальнае ў душах нашых людзей. Рэжым пацярпеў паразу, у дыктатуры няма будучыні.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
14 кастрычніка 2012 г.

14/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024