Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Час ад часу беларусы сустракаюць на сваёй жыцьцёвай дарозе «заморскіх гостей» з Расеі, якія пражываюць на нашай тэрыторыі. Людзі нашы неагрэсіўныя, ветліва пытаюцца ў іх: як ім падаецца Беларусь, чаму яны апынуліся ў нас, колькі часу мяркуюць затрымацца? З гэтай нагоды можна пачуць вельмі шчырыя маналёгі. У электрычцы баранавіцкага накірунку адна маладая дама з Краснадару нічога не хавала, калі беларускі спыталіся ў яе: «Дык у вас жа лета амаль круглы год, цёплае мора побач, усё расьце і родзіць, блаславёны край. Навошта вам жыць у нашай правінцыі?». Дама распавяла пра сваю матывацыю: «Знаете, я, как и многие другие, просто сбежала оттуда, из России. Там же всё разгромлено. У нас был богатый колхоз, полно людей, было три школы на большое село, сады, весело. Теперь всё захватили бандиты. И уже не разберёшь, где уголовники, а где начинается местная власть. Теперь школы нет ни одной. Народ вымирает и разбегается, сады и поля заброшены. Люди спиваются. Просто страшно за детей. Я у вас пережду, пока эти бандиты перебьют друг друга и может быть оставят нашу землю в покое…»

Вось як, аказваецца. Простыя расейцы ўцякаюць з сваёй імпэрыі ў нашую Беларусь. Прычым яны ўжо не заяўляюць публічна і нам у вочы: «Нет такой націі – белоруссы». Яны ў нас хаваюцца, спадзяючыся, што ўрэшце рэшт расейскія банды перастраляюць адна адну. На гэта паўстае адно рытарычнае пытаньне: дык куды гэта цягне нас лукашызм па камандзе Крамля – у расейскі кашмар, адкуль уцякаюць, каб «переждать», самы расейцы?

х х х

У Менску раптам зьявіўся начальнік РПЦ патрыярх Кірыл. Візыт быў настолькі недарэчным, што беларусы запусьцілі ў абарот пасьлявыбарчую кпіну: «Можа ён Лукашэнку ў манахі пастрыжэ?» БТ не хавала, што перамовы паміж «патрыярхам і прэзыдэнтам насілі закрыты характар». Цікава, а што за тамніцы такія? Што за тайная дыпляматыя? Так было ў часы Молатава-Рыбэнтропа.

Пра што нашапацеў узурпатару начальнік «нашей православной організаціі»? Лукашэнка уручыў Кірылу ордэн на блакітнай стужцы — «за укрепленіе союзной деятельності». Кірыл паехаў да будынка РПЦ, што на вул. Каліноўскага на ўскраіне нашай сталіцы. Там ён адкрыў помнік свайму папярэдніку патрыярху Алексію ІІ. Кур’ёзна, што такога помніка няма нідзе ў Расеі, а вось нас чамусьці вырашылі «ашчасьлівіць» манумэнтальнай выявай гэтага чужога дзеяча. Беларускія інтэлектуалы мяркуюць, што гэта ёсьць маскоўскі адказ на ўсталяваньне ў шэрагу месцаў Беларусі помнікаў Папе Рымскаму Яну-Паўлу ІІ (памяць якога ў нас шчыра шануюць ня толькі католікі).

Цырымонія адкрыцьця помніка мела злавесныя прыкметы. Арцыбацюшкі перасоўваліся ў лакальнай прасторы прыцаркоўнага двара, як некалі члены Палітбюро – надзьмутыя і пыхлівыя. «Народ і паству» прадстаўляла да 300 асобаў, якіх гэбэшныя малойцы ў аднолькавых касьцюмах адсунулі ад бацюшак мэтраў на 50 і атачылі ахоўным ланцугом. Гэта былі асобы, прысланыя на цырымонію паводле сьпісу. Ніхто дабраахвотна даўно ўжо ня ходзіць у месцы, дзе наладжвае цырымоніі вярхушка РПЦ і яе маскоўскае начальства. На ўсім ляжыць пячатка казённай штучнасьці і фальшу.

х х х

У сувязі з правалам рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі на апошнім выбарчым фарсе назіраюцца спробы ня толькі замаўчаць перамогу Народнага Байкоту. Псэўдаапазыцыйныя правальшчыкі і агентура, як правіла, маўчаць. Але як толькі патрыёты-фронтаўцы пачынаюць казаць пра байкот псэўдавыбараў і ролю КХП-БНФ у гэтай перамозе, псэўды нэрвова гукаюць: «Ня трэба рабіць з Пазьняка ікону!»

Гэта мы ўжо чуeм шмат год і даўно, і ў розных месцах нашай краіны. Гучала гэта, калі беларусы казалі пра ролю Зянона Пазьняка ў стварэньні і дзейнасьці Народнага Фронту, у аднаўленьні незалежнасьці краіны ў 1991 годзе, у адкрыцьці і дасьледваньні Курапатаў, у супраціве гэбізму і маскоўскай акупацыі. Каб запярэчыць, псэўды гукалі пра «ікону», бо ніякіх разумных аргумантаў у іх не магло быць. Цяпер «іканаграфічная ідэалагема» рэанімуецца зноў. Элемэнтарны аналіз паказвае, што «пра ікону» — гэта з шэрагу падобных жа распрацаваных у гэбоўскай канторы «ідэалагемаў». Прыгадаем некаторыя зь іх, арыгінальныя па жульніцтву і іррацыянальнай эфэктнасьці: «Лукашенко – молодой презідент!», «Позняк – это война!», «Нам без Россіі нікак, пропадём!», «Презідент хорошій, но ему мешают» і г.д. Зразумела, што крыклівая хлусьня вечна не пратрымаецца, але некаторым у галовах намуціць.

х х х

Усё часьцей сталі здарацца палітычныя інцыдэнты «на бытавой глебе». Вось беларуска ідзе, напрыклад, здаваць бялізну ў пральню. Здаючы пакунак дзяжурнай па пральні, беларуска зьвяртаецца да яе на сваёй роднай мове (на сваёй роднай зямлі). Раптам адбываецца нечаканы, несправакаваны, здаецца, нічым эмацыйны выбух. Дзяжурная прыёмшчыца шырака разьзяўлівае рот і крычыць: «Так что, мне теперь уезжать отсюда?!!» Беларуска па вопыту разумее, што такую рэакцыю выклікала яе беларуская мова. Расейская абывацелька (нягледзячы на пашпарт РБ у кішэні і поўнае спрыяньне ёй антыбеларускім рэжымам) увесь час пачуваецца некамфортна на нашай зямлі, ня можа і ня хоча адаптавацца да беларушчыны («а зачем?»). Ніхто ёй не пагражае, але беларускае слова яна трактуе як канкрэтную пагрозу сябе і свайму існаваньню. Цікава, праўда? Яна бачыць працэсы татальнай рэжымнай русіфікацыі, а ўсяроўна баіцца. Падобна, што будзе баяцца ўсё жыцьцё. А здавалася б, навучыўся па-беларуску (калі жывеш у Беларусі) і ўжо існуеш без страху. «Ан нет, мы савецкіе». Ну і дурні!

Сотні тысячаў такіх жылі-жылі ў Казахстане, Азэрбайджане, Латвіі і т.п., баяліся, ненавідзелі ўсё мясцовае, але неяк трымаліся пэўны час. А вось калі нацыянальная дзяржава заканадаўча пастанаўляла аб неабходнасьці валодаць дзяржаўнай мовай на працоўным месцы ў публічнай сфэры, гэтыя сотні тысячаў гуртом пабеглі ў Расею. Ніхто іх ня гнаў прэч, не страляў, не абзываўся. Мова аказалася магутнай антыімпэрскай сілай.

х х х

У Сеціве і ў цэлым у грамадзтве абмяркоўваецца чарговая «школьная» тэма. Настаўнікі (у асноўным, зразумела, настаўніцы) скардзяцца, што іх прымушаюць выкупляць па разнарадцы квіткі на міжнародныя футбольныя матчы з удзелам зборнай РБ. Асобы, якія ніколі не захапляліся футболам, вымушаны аддаваць «дабраахвотна» частку свайго заробку, каб падтрымаць імідж рэжыму. Яны галосяць і спрабуюць выклікаць спагаду грамадзтва. Але грамадзтва ім не надта і спачувае.
Армія настаўніц зусім нядаўна паслухмяна, а месцамі нават з пэўным энтузіязмам, запоўніла сабой камісіі на «выбарчых участках» электаральнага шоў. Яны дысцыплінавана сядзелі за сталамі са сьпісамі выбаршчыкаў, сакратарствавалі, удзельнічалі пасіўна і актыўна ў арганізацыі цынічных крымінальных фальшаваньняў, гукалі нашым людзям: «Выборы – это празднік!» І вось не пасьпела гэтая катэгорыя пары абутку знасіць, як рэжым пачаў настойліва дзячыць іх за «вернасьць ідэалам лукашызма». Мяркуем, што гэта толькі пачатак прыгодаў гэтых вернападданых дыктатуры. Лукашызм, як вядома, любіць паслухмяных, і па-свойму дзячыць іх у першую чаргу.

Янка Базыль

18/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024