Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

«Іх няма, бо людзі зразумелі»

Мы добра памятаем крыкі нейкіх падстаўных маладзёнаў на патрыятычных мерапрыемствах: «Джынса! Джынса-а-а!» Яны спрабавалі ўзьняць над галовамі беларусаў «новы сымваль змаганьня» — джынсовую анучу. У сытуацыі, калі антыбеларускі рэжым жорстка карае за Бе-Чырвона-Белы Сьцяг, гэтая «джынса» выглядала кур’ёзна, дзіка і беспэрспэктыўна. Паступова ўсім стала зразумела, што гэта ёсьць гэбоўская распрацоўка дзеля дэзарыентацыі пратэстнай моладзі.

Спроба навязаць нам «новую сымволіку» правалілася, пра яе паступова забыліся. Значна даўжэй мельцяшылі перад вачыма налепкі з выявай джынсовай анучкі і з жоўтай лічбай у жоўтым кружку — «16». Людзі не маглі зразумець, да чаго ўся гэтая джынсовая жоўць і што гэта за шаснаццатка? Можа гэта з рэпэртуару «дзецям да шаснаццаці»? Аказалася, што не. Прыдумалі ўсё гэта дарослыя асобы, нават з адукацыяй. Пра гэта днямі нагадала Радыё Свабода: «Сем гадоў таму, 16 кастрычніка 2005 году, у Беларусі запачаткавалася традыцыя: у 16-ты дзень кожнага месяца ладзіць акцыі салідарнасьці са зьніклымі і палітвязьнямі». Радыё патлумачыла, што «адным з арганізатараў акцыяў салідарнасьці выступіла журналістка Ірына Халіп, якая і дагэтуль лічыць гэтую ініцыятыву вельмі патрэбнай».

Вось што расказала І. Халіп: «Акцыя стала абсалютна незалежнай ад тых, хто яе некалі абвяшчаў. А гэта, акрамя мяне, Ірына Красоўская і актывіст «Зубра» Мікіта Сасім, які ўзьняў сваю джынсовую кашулю, калі яго зьбівалі на Кастрычніцкай плошчы і адабралі ў яго сьцяг. Адтуль пайшоў сымваль «рэвалюцыі джынсовага супраціву». (Крыніца: www.svaboda.org/content/article/2474557.html).

Цікавае цытаваньне. Трэба толькі нагадаць, што «геройскія» «Зубры» (арганізаваныя канторай) даўно ўжо рассыпаліся і зьніклі, М. Сасім даўно ідэнтыфікаваны як канторскі правакатар (кантора часова перавяла гэтага «джынсовага» у рэзэрвы). Пра прафанацыйны «джынсовы супраціў», як мы зазначылі, ніхто ўжо не ўспамінае. Цікава таксама, што ніхто з арганізатараў гэтай «акцыі» ня можа патлумачыць, чаму яны спыніліся менавіта на лічбе «16». У маскоўскай псэўдаапазыцыі такое называецца мудрагеліста — «наитие».

Хаця той жа матэр’ял на Радыё Свабода дае нам магчымасьць успомніць, што адзін раз «шаснаццатка» усё ж мела практычны сэнс. На фота – на фоне гістарычнага будынка Менскай ратушы ўзьнятыя сьцягі, зіма, вечар і штучнае асьвятленьне. Подпіс пад фота — «Дзень салідарнасьці. Сьнежань 2010».

Беларусам запомніўся той 16 сьнежня 2010 года. Набліжаўся галоўны дзень фальшывага галасаваньня фальшывых прэзыдэнцкіх псэўдавыбараў – 19 сьнежня. Патрыёты-фронтаўцы пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка падымалі грамадзтва на Народны Байкот выбарчага фарсу. А структуркі і асобкі падстаўной псэўдаапазцыі актыўна ратавалі рэжым, клікалі людзей «на выбарчыя ўчасткі, галасаваць за новага прэзыдэнта, супраць Лукашэнкі». На дазволеным мітынгу каля ратушы ў цэнтры сталіцы 16 сьнежня сабралося чалавек 300 моладзі. Перад публікай узбуджана на на мове акупантаў, па-расейску выступаў сп. Саннікаў. Сярод іншага ён гукнуў: «Все на выборы! Мы им покажем! Через три дня мы будем жить в демократической Беларуси!»

Гэты эпізод павінен быць зафіксаваны ў сучаснай гісторыі нашай краіны як прыклад бессаромнага жульніцтва і сьведамай палітычнай правакацыі ў стылі папа Гапона. Але гучала гэта прыгожа. Моладзь паверыла жулікаватаму аратару і праз тры дні пайшла за ім і іншымі правакатарамі да будынка ЦВК. Усё скончылася паліцэйска-гэбоўскай пасткай і крывавымі рэпрэсіямі. Такая вось іхняя «салідарнасьць» і такая «шаснаццатка».
Дарэчы, цытаваны матэр’ял Радыё Свабода мае назоў «Чаму няма салідарных у Дзень салідарнасьці?» Іх няма, бо людзі зразумелі, што падстаўныя падманваюць іх, і перасталі адзначаць «шаснаццатку». Людзі зрабілі слушна. Трэба трымацца як мага далей ад гэтай публікі.

Юрка Марозаў

18/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024