Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мусіць быць тэрміновая ліквідацыя 16 кастрычніка 2012 г. нідэрляндская газэта «De Telegraaf” паведаміла з Іспаніі. Па ўсёй краіне была праведзена паліцэйская апэрыцыя пад крыптонімам «Кароль» супраць кітайскай мафіі. Паліцманы ўварваліся ў сотні жылых і іншых памяшканьняў, арыштавана 80 асобаў. Іх абвінавачваюць у падробцы дакумантаў, адмываньні крымінальных грошай, подкупу. Вядома, што даходы ад крымінальных кітайскіх сетак паступаюць у Кітай. Наш камэнтар: Іспанцам, як бачым, абрыдла кітайская мафія. А вось прамаскоўскі лукашэнкаўскі рэжым разглядае мільёны кітайцаў, якіх пачалі завозіць у Беларусь, як сваю пасьпяховую трансакцыю. Расплочвацца за антыбеларускую палітыку прыйдзецца нашаму народу, які апынецца на сваёй зямлі пад панаваньнем кітайскай мафіі. Усё больш людзей пераконваюцца, што выратаваць Беларусь можа толькі тэрміновая ліквідацыя прамаскоўскага рэжыму. Юрка Марозаў Чаркесы памятаюць 16 кастрычніка 2012 г. швайцарская газэта «Neue Zuercher Zeitung” апублікавала артыкул, прысьвечаны чаркесам. Дзясяткі чаркескіх сем’яў уцяклі з ахопленай вайной Сірыі на Паўночны Каўказ. У сталіцы Кабардзіна-Балкарыі іхных дзяцей вучаць у школе размаўляць па-расейску. Дзеці навучыліся некалькім словам. Наш камэнтар: Народы памятаюць пра сваю вольнасьць, растаптаную маскоўскімі акупантамі. Тыя, што памятаюць, ніколі ня скорацца акупанцкаму гвалту. Алесь Хадасевіч Тут яны куражыцца ня будуць 16 кастрычніка 2012 г. чэшская газэта «Ceske Noviny” пісала пра паседжаньне Міжнароднага трыбунала ў Гаазе. Былы правадыр баснійскіх сэрбаў Радаван Караджыч выступаў у сваю абарону на судовым працэсе. Караджыч сказаў, што ўсё рабіў дзеля міру і яго трэба не судзіць, а ўзнагародзіць і г.д. На фота ў газэце – Караджыч сьмяецца, бачна яшчэ адна ўсьмешлівая фізіяномія зь ліку юрыдычных супрацоўнікаў Гаагскага трыбуналу. Наш камэнтар: Арганізатар масавых забойстваў і крывавай вайны сьмяецца і куражыцца. Ён ведае, што яму нічога не пагражае, акрамя адсідкі ў камфортнай камэры ў Гаазе, а магчыма і амністыя будзе ў хуткім часе. Гэта яшчэ раз даказвае, што арыштаваных злачынцаў лукашыстоўскага рэжыму беларускі народ павінен судзіць на сваёй зямлі. Тут яны куражыцца ня будуць. Юрка Марозаў 17 кастрычніка 2012 г. славацкая газэта «Katolicke Noviny” апублікавала артыкул, прысьвечаны 250-угодкам з дня нараджэньня Антона Бэрналака (1762-1813), каталіцкага сьвятара, тэолага, мовазнаўцы, распрацоўшчыка славацкай пісьмовай мовы, прадвесьніка нацыянальнага адраджэньня. На здымку – помнік выдатнаму дзеячу. Наш камэнтар: Так ушаноўваюць памяць пра сваіх нацыянальных дзеячаў у вольных дзяржавах. У акупаванай Беларусі няма помнікаў, затаптана акупантамі сьветлая памяць аб сотнях выдатных дзеячах беларускага нацыянальнага Адраджэньня. З ліквідацыяй антыбеларускага рэжыму і яго злачыннай русіфікатарскай палітыкі справядлівасьць будзе адноўлена. Алесь Хадасевіч Забясьпечваюць зброяй 17 кастрычніка 2012 г. румынская газэта «Evenimentul Zilei”напісала з Масквы. Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што «ніхто ня можа дыктаваць Расеі, куды і колькі прадаваць зброі». Заява зроблена ў сувязі з разглядам у Радзе Бясьпекі ААН справы аб абмежаваньні продажу зброі рэжыму Башара Асада. У выніку рэпрэсіяў у Сірыі ўжо загінула 30 тысячаў людзей. Расея і Кітай забясьпечваюць Асада зброяй. Наш камэнтар: Няхай сьвет яшчэ раз пераканаецца, зь якой імпэрыяй мае справу на Усходзе. Нешта даўно ўжо не чуваць гуканьняў аплочаных Масквой і нікім не аплочаных гукальшчыкаў пра «новую расейскую дэмакратыю». А столькі кпінаў і пратэстаў наслухаліся ад заходнікаў беларускія патрыёты, калі на працягу гадоў спрабавалі патлумачыць пра гэбоўскую Расею. Бачым, што Масква й сама добра «тлумачыць» ім. Юрка Марозаў Мадэль надзьмуваньня 17 кастрычніка 2012 г. аўстрыйская газэта «Der Standard” апублікавала інтэрв’ю з Нінай Хрушчовай, праўнучкай вядомага савецкага генсека Мікіты Хрушчова. Ніна сказала: «Расейская грамадзянская супольнасьць фармуецца нанова, Пуцін прайграў». Але інтэрв’ю пачынаецца з такога пытаньня — Рэдакцыя: «Кацярына Самусевіч, выпушчаная ўмоўна сьпявачка расейскай панк-групы Pussy Riot, назвала палітыку прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна «мэгааўтарытарным праектам». Вы згодныя з гэтым?» Наш камэнтар: У звароце буйной аўстрыйскай газэты да Н. Хрушчовай ёсьць нейкая прынамсі логіка. Хрушчоўская праўнучка вывучае міжнародную палітыку ў Нью Ёрку і нешта аўстрыякам надыктавала. А вось прычым тут разбэшчаная хуліганка К. Самусевіч, якая з групай «баявых падруг» блюзьнерыла перад іканастасам? Яна ўжо, аказваецца, зрабілася інтэлектуальным аўтарытэтам для заходняй прэсы. Яе выказваньні пра палітыку (а можа і пра эканоміку) цытуюць цэнтральныя газэты на Захадзе. Фантастыка! Вось гэта зграя! Дробная правакатарка «вырасла» у іх на міжнароднага камэнтатара. Алесь Хадасевіч Потым можа быць надта позна 17 кастрычніка 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” напісала пра дасьледваньні міжнароднай арганізацыі правоў чалавека Human Rights Watch на тэму сьмерці Кадафі і канвою ягоных ахоўнікаў. Апытаньне ўдзельнікаў падзеяў і аналіз відэаздымкаў паказалі, што паўстанцы забілі Кадафі і прынамсі 66 асобаў зь ягонага атачэньня, калі захапілі іх. Наш камэнтар: Ёсьць унівэрсальны закон: калі настае дзень народнага гневу і валіцца антынародная дыктатура, то ахоўнікам дыктатара лепш уцякаць як мага далей або здавацца прадстаўнікам народу. Потым можа быць надта позна… Юрка Марозаў 21/10/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |