Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БАЙКОТ АНТЫБЕЛАРУСКАМУ РЭЖЫМУ

18-23 верасьня беларусы збайкатавалі фальшывыя выбары ў «палатку» рэжыму. Фальшывыя выбары – гэта ёсьць мэханізм незаконнага захопу ўлады. Ад галасаваньня вынік не залежыць. Людзі гэта разумеюць. Больш за 70 адсоткаў выбаршчыкаў не пайшлі галасаваць, і выбары не адбыліся. Прытым больш за палову тых, што галасавалі, рэжым прымусіў прагаласаваць пад страхам, скарыстаўшы залежнасьць людзей па працы і вучобе.

Такім чынам байкот засьведчыў, што рэжым ня мае падтрымкі ў народзе. А значыць, што ён поўнасьцю пазбаўлены легітымнасьці (гэта значыць выбару і даверу народу).

Калі раней выбаршчыкі, паслухаўшы начальства рэжыму і яго прадажную апазыцыю, хадзілі галасаваць, то рэжым фальшаваў выбары, хаваючыся за плечы людзей (бо людзі галасавалі, а вынікі галасаваньня пісаў рэжым, якія хацеў). Цяпер жа выбаршчыкі галасаваць не прыйшлі, і рэжым, апынуўся ў «пралёце». Ня стала кім маніпуляваць. Але замест таго, каб па закону прызнаць, што выбары не адбыліся, рэжым нахабна аб’явіў людзям аб «усенароднай падтрымцы» і што нібы-та прагаласавала 75 адсоткаў выбаршчыкаў.

Вось цяпер усе і ўбачылі, што гэта за камарыльля з Лукашэнкам і Ярмошынай. Ім плюнь у твар, а яны скажуць – дождж ідзе. Той, хто не галасаваў, ведае, што і сусед яго не галасаваў, і ўвесь ягоны 100-кватэрны дом не галасаваў, а гэтыя – хлусяць у вочы, і чхалі яны на ўвесь народ.

Аднак далей так справа ня пойдзе. Трэба байкатаваць увесь гэты антыбеларускі ілжывы рэжым. Першы крок – ня ўдзельнічаць ні ў якіх рэжымных сьвятах, урачыстасьцях, шэсьцях і публічных мерапрыемствах. Пакіньце рэжымнае начальства разам зь яго гэб’ём і халуямі.

Тым часам сьвяткуйма разам усе нашыя беларускія сьвяты, падзеі, даты і ўрачыстасьці. Любем сваё, падтрымлівайма сваіх.

Не паддавайцеся на русіфікацыю, бо гэта варожая зброя нашага зьнішчэньня. Гаварэце па-беларуску між сабой, у сям’і, паўсюдна. Чытайце беларускія кнігі, часопісы і беларускі друк, адчыняйце ў сабе беларускую праўду, бо рэжым хлусіць па-руску.

Пазбаўляйцеся страху на працы. Стварайце вольныя прафсаюзы, незалежныя ад афіцыйных, патрабуйце ліквідацыі на прадпрыемствах пасады гэбоўскіх «ідэолагаў» і ўсялякага гэбісцкага назіраньня. Вытворчасьць павінна быць вольнай ад гэбісцкай палітыкі.

Не называйце «прэзыдэнтам» узурпатара, які пры дапамозе Масквы, КГБ і псэўдаапазыцыі незаконна захапіў уладу ў Беларусі і 18 гадоў хлусіць, ашуквае, абкрадае і прыніжае Беларускі народ.

Не глядзіце рэжымнае русіфікатарскае тэлебачаньне, дзе хлусяць і зьневажаюць. Альтэрнатывай яму можа стаць Белсат, які вяшчае па-беларуску.

Вучыце дзяцей на беларускай мове, патрабуйце беларускіх клясаў і беларускай школы, беларускіх унівэрсітэтаў і вучэльняў, шыльдаў і надпісаў па-беларуску, не дазваляйце рэжымным хамам зьневажаць нашу беларускую мову, шануйце наш беларускі гонар.

Паважайце і беражыце нашыя нацыянальныя сымвалы: гэрб «Пагоня» і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Падтрымлівайце нашу народную партыю, якая афіцыйна называецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя – БНФ, якая стаіць за ўвесь беларускі народ, за стварэньне вольнай дэмакратычнай Беларусі і змагаецца за ліквідацыю антынароднага рэжыму, які ёсьць цяпер у краіне. Адным з крокаў кансалідацыі грамадзтва на барацьбу з антыбеларускай ўладай народная партыя прапанавала байкот фальшывых выбараў рэжыму. На працягу больш чым дзесяці гадоў партыя пасьлядоўна рыхтавала байкот галасаваньня і давяла гэтую справу да лагічнага завяршэньня. Стварайце групы падтрымкі народнай партыі. Не давярайце псэўдаапазыцыйнай агентуры, рэжымнай прапагандзе і іхным прадажным СМІ. Кіруйцеся на салідарныя ідэі Беларускага Адраджэньня.

Наперадзе вольныя народныя выбары без Лукашэнкі, Ярмошынай і без фальсіфікацыйнай сістэмы рэжыму. Да гэтага мы дойдзем. Антыбеларускі акупацыйны рэжым ня здольны супрацьдзейнічаць нацыянальна скансалідаванаму беларускаму народу.
Жыве Беларусь! Слава героям!
Ініцыятыва «Беларуская Салідарнасьць»
народнай партыі КХП-БНФ
24 кастрычніка 2012 г., г. Менск (кіраўнік Зянон Пазьняк)

23/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024