Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне Дзядоў у Менску

100_4757-dz.jpg 28 кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у цэнтры Менску сабралася вялікая грамада беларусаў. Ад Гадзіньнікавага завода па праспэкце Скарыны рушыла мэмарыяльнае шэсьце пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Людзі несьлі крыжы, кветкі і транспаранты “Ушануйма ахвяраў Курапат”, “Дзяды”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй!” Шматкілёмэтровы шлях праз цэнтар сталіцы завяршыўся ў Курапатах. Бальшыня з больш за тысячу удзельнікаў шэсьця і мітынгу – маладыя хлопцы і дзяўчаты. Многія зь іх упершыню прайшлі Крыжовым шляхам і наведалі Народны Мэмарыял у Курапатах.

Мэмарыяльны мітынг у Курапатах распачаўся каля Трох Крыжоў на Кальварыі. Быў заслуханы зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянона Пазьняка – “Курапаты-2012” (публікуецца). Да людзей зьвярнуліся з прамовамі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра народную трагедыю і сёньняшні дзень. Сотні людзей праз непагадзь і холад прайшлі праз сваю сталіцу ва ўмовах дзікай антыбеларускай дыктатуры – гэта ёсьць грамадзянскі ўчынак нашай нацыянальнай эліты. Нягледзячы ні на што жывою застаецца памяць пра нашых продкаў і сьвятых пакутнікаў. А гэта значыць, жыве народ і будзе жыць вечна.

Існуючая ўлада прадэманстравала, што яна ненавідзіць нашыя нацыянальныя і агульначалавечыя, хрысьціянскія каштоўнасьці і сьвятыні. Рэстаран-бардэль каля Народнага мэмарыялу Курапаты – гэта характэрнае таму сьведчаньне. Беларусафобы расперазаліся, нахабна паводзяць сябе на нашай зямлі. Але яны павінны ведаць – мы памятаем усё. Нашая нацыянальная памяць не забітая. І мы ўспомнім усё, ня будзе ім месца ў нашай вызваленай дзяржаве. Наш народ пагоніць акупанцкую гадзіну з роднай Беларусі.

Тое, што творыць з нашай зямлёй і з нашым народам гэты рэжым, можа тварыць толькі чужая, акупанцкая ўлада. Яна заснавана на нянавісьці да ўсяго беларускага, яна – з 1937-га года. Таму памяць пра нашых продкаў павінна натхняць нас на абарону нашых нацыянальных духоўных каштоўнасьцяў. «Каб ня ўмерлі». — як казаў Францішак Багушэвіч. І мы не памрэм, мы будзем перамагаць, таму што на нашым баку Боская праўда, з намі нашыя сьвятыя продкі. Мы ўсьведамляем адказнасьць сёньняшніх пакаленьняў за цяпершчыну і будучыню Беларусі. Нас ня ўдасца скарыць брутальным і падступным спосабам. Пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, пад якім змагаліся і гінулі нашыя продкі, будзе змагацца, перамагаць і вечна жыць вольная Беларусь!

Грамада засьпявала гімн “Магутны Божа”, усклала кветкі на магілы пакутнікаў, запаліла знічкі. Былі ўсталяваны крыжы, якія людзі пранесьлі праз горад.

У той жа дзень сябры Каліноўскай рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля Крыжа на месцы расстрэлаў беларускіх людзей катамі НКВД у менскім парку Чалюскінцаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
28 кастрычніка 2012 г.

100_4768dz.jpg

100_4753-dz.jpg

100_4755-dz.jpg

100_4761dz.jpg

100_4765dz.jpg

100_4771dz.jpg

100_4775dz.jpg

100_4781dz.jpg

30/10/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2012
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024