Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лошыцкі Яр – толькі адно з многіх месцаў, дзе расейскі НКВД тварыў свае злачынствы, дзе маскоўскія акупанты забівалі беларусаў. У апошні пэрыяд назіраюцца спробы некаторых “гісторыкаў” пісаць пра “беларускі НКУС”, “беларускі катынскі сьпіс”, “беларускі рэжым”. Гэта ёсьць фальсіфікацыя нашай нацыянальнай трагедыі: быў толькі расейскі НКВД, ёсьць толькі расейскае КГБ-ФСБ, якія зьдзяйсьнялі і зьдзяйсьняюць антыбеларускую палітыку. Тое, што творыць на нашай зямлі цяперашні рэжым, можа тварыць толькі акупацыйная, чужая ўлада: зьнішчэньне нашай культуры і мовы, абылганьне гісторыі, разгром беларускага школьніцтва. За апошнія 18 гадоў існаваньня гэтага рэжыму насельніцтва Беларусі зьменшылася на 850 тысячаў людзей — без вайны. Дзе гэтыя сотні тысячаў нашых людзей? Палітыка вынішчэньня беларускай нацыі Масквой працягваецца іншымі мэтадамі. Разгромлена нацыянальная эканоміка, спынена інтэлектуальнае разьвіцьцё моладзі і дзяцей у выніку злачыннай палітыкі русіфікацыі. Але нядоўга засталося трываць гэтаму рэжыму на нашай акупаванай зямлі. У іх ужо няма асновы для існаваньня. Беларускі народ на апошніх псэўдавыбарах у верасьні сёлета ясна паказаў, што ён не падтрымлівае антынародную ўладу. Аказалася, што і пры лукашызме падпалкоўнік Кузняцоў зрабіў камфортную, можна сказаць, бліскучую кар’еру на кафэдры дыпляматыі ўнівэрсітэта. Вядома, якія “славные органы” курыруюць дыпляматыю ў акупаванай Беларусі. У кастрычніку 2001 года, калі патрыёты-фронтаўцы баранілі Курапаты ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам, там зьявілася некалькі асобаў. Яны рабілі заявы, вялі “перамовы” з рэжымам. Тады ж зьявіўся ў інфармацыйнай прасторы і І. Кузняцоў. З самага пачатку ён заявіў, што “немэтазгодна ставіць крыжы ў Курапатах, бо там пахаваны камуністы”. У гэтым стылі Кузняцоў і гэтыя асобы дзейнічалі тады і на працягу наступных гадоў. Яны не паставілі ніводнага крыжа на магілах, не ўзялі ўдзелу ні ў аднай талацэ ў Курапатах. Але выстаўляліся галоўнымі аўтарытэтамі, вадзілі фальшывыя экскурсіі і рабілі фальшывыя заявы. Патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаюць савецкага палітработніка падпалкоўніка Кузняцова пэрсонай нон грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых нашых сьвятыняў, дзе ёсьць беларускія пакутнікі. Важна вось яшчэ што і для беларусаў і для палякаў: у справе мэмарыялізацыі нельга карыстацца паслугамі фальшывай прафэсуры, бальшавіцкіх камісараў, лубянскай агентуры, падпалкоўнікаў і падобных. Гэта прывядзе толькі да прафанацыі. Яшчэ адно важнае: у вызваленай ад акупацыі Беларусі будуць ушанаваныя ўсе магілы ахвяраў генацыду, што тварылі нямецкія і маскоўскія акупанты Беларусі. У тым ліку будуць ушанаваныя магілы польскіх ахвяраў на нашай зямлі. Але ўжо цяпер трэба пачынаць працу: высьвятляць, дзе ёсьць гэтыя магілы, імёны ахвяраў і г.д. Гэта павінны рабіць людзі з чыстым сумленьнем, беларускія гісторыкі ў хаўрусе з польскімі гісторыкамі. Усё гэта трэба рабіць у імя нашай супольная народнай трагедыі і ў імя вечнай памяці. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі да Крыжа кветкі, запалілі сьвечкі і зьнічы. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 5/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |