Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЛОШЫЦА – МЕСЦА ЗАБОЙСТВА НАРОДА Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы. Мне пашчасьціла яшчэ ў 80-х гадах знайсьці і размаўляць тут, у Лошыцы, з жывым сьведкам расстрэлаў людзей – спадарыняй Верай Шумскай. Тут, у вялікім яры, што цяпер знаходзіцца пад асфальтам і гаражамі, расстрэльвалі людзей на працягу ўсяго 1937 году. Прывозілі ў «хапунах», але часам нават у адкрытых грузавіках, найбольш мужчынаў са зьвязанымі рукамі. Пачыналі расстрэльваць, як правіла, у 6 гадзін раніцы. Можна дапусьціць, што тут забітыя і закапаныя тысячы беларусаў. Колькасьць забітых можа даходзіць да 10 тысяч. У канцы 1980-х гг., калі я ўжо зьбіраў археалагічны атрад і хацеў пачаць тут археалагічныя раскопкі, выявілася, што сюды раптоўна нагналі шмат тэхнікі і засыпалі расстрэльны яр буйназярністым галечным жвірам. Пазьней заасфальтавалі і пабудавалі гаражы. Так КГБ-НКВД ратавалася ад адказнасьці за свае злачынствы. Вяршыня машыны вынішчэньня нашага народа знаходзілася ў Маскве. Але забойцы, тыя, хто выконваў антычалавечыя загады і расстрэльваў людзей у Беларусі, нясуць такую ж адказнасьць, як і арганізатары генацыду. Цяпер, калі ў Беларусі і Расеі ўстаноўлена ўлада рускага гэбізму (і КГБ стаў палітычнай сілай), увесь час назіраецца імкненьне разбурыць і абылгаць магільнікі – месцы масавых зьнішчэньняў і расстрэлаў людзей, альбо хаця б перакруціць, заблытаць, абнізіць іхняе сакральнае значэньне. Тыповым фактам такой падрыўной дзейнасьці гэбоўскай канторы ёсьць мэтадычнае псаваньне крыжоў Народнага Мэмарыялу ў Курапатах і мэтадычнае абылганьне сутнасьці гэтага магільніка расстралянага народа. Намі зафіксаваныя пастаянныя экскурсіі ілжы для замежнікаў і дыпламатаў, арганізатарам якіх зьяўляецца падпалкоўнік І. Кузьняцоў. Апошняя правакацыя гэтай асобы ў Курапатах накіраваная на фальсіфікацыю Курапатаў і польскай нацыянальнай памяці з мэтай выклікаць непаразуменьні паміж беларусамі і палякамі. Гэтая гнюсная акцыя зьвяртае на сябе асаблівую ўвагу і паказвае на неабходнасьць прыняць дадатковыя ахоўныя захады супраць агрэсіі расьперазаных адэптаў антынароднай канторы. Ня думаю, што далей усё гэта можна цярпець. Ні ў Курапатах, ні ў Лошыцы, ні пад Воршай, ні ў Гомлі, ні ў Віцебску — нідзе кагэбізм больш ня пройдзе. Час чэкісцкай банды канчаецца беспаваротна. Наперадзе ў іх толькі расплата. Беражэм жа моцна нашых Дзядоў, нашую памяць і годнасьць перад продкамі. Не кідайма сьвіньням пад ногі нашае дараваньне там, дзе дараваць немагчыма, дзе за злачынства супраць чалавецтва кожная нелюдзь і іх пакрывальнікі мусяць атрымаць поўнаю мерай спаўна. 4 лістапада 2012 г. Зянон ПАЗЬНЯК 5/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |