Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ 16 кастрычніка на Радыё Свабода прагучала па-свойму сэнсацыйнае інтэрв’ю на любімую марксістамі тэму «роль лічності в історіі». Для расейскамоўнага парталу з Латвіі TVNET выказваўся С. Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, а «цяпер актыўны ўдзельнік беларускай апазыцыі» (як ахарактарызавала яго Свабода). На гэта С. Шушкевіч успамінае: «Не, у мяне такога адчуваньня не было. Мне здавалася, што нешта трэба рабіць, і я быў рады, што мы зь Ельцыным і Краўчуком разумеем адзін аднаго ў гэтым пытаньні. Адчуваньне, што адбылося нешта глабальнае, узьнікла пазьней, калі я вяртаўся ў Менск у раскошным аўтамабіле, называемым у народзе «членавоз», і па ўсіх радыёстанцыях на розных мовах расказвалі пра Белавескае пагадненьне, распад СССР і стварэньне СНД. Вось тады я і зразумеў: так, мы нешта стварылі». (Крыніца: www.svaboda.org/content/article/2474375.html). х х х Многім ня верылася, што распрапагандаваная антыбеларускім рэжымам «стабільнасьць» калі небудзь абернецца супраць іх самых. У размовах з суграмадзянамі прадстаўнікі некаторых з сацыяльна-прафэсійных катэгорый часта выказвалі модную «уверенность в завтрашнем дне» у стылі «таварыш Сталін за нас падумаў». Маюцца на ўвазе такія сапраўды да нядаўняга стабільныя катэгорыі, як банкаўскія служачыя і выкладчыкі ВНУ. За «стабільнасьць» яны плацілі лаяльнасьцю, удзелам у электаральных фарсах рэжыму, выкананьнем самых абсурдных загадаў лукашызма. Рэжым адплаціў гэтым людзям у сваёй звычайнай манеры – па поўнай праграме. Каля вакенцаў у банкаўскіх установах апошнім часам стаяць вялікія чэргі кліентаў. Не таму, што людзі раптам кінуліся ў фінансавыя трансакцыі. Проста банкаўскіх служачых зрабілася так мала, што вакенцаў адчынена ўсяго некалькі, а то і адно. Служачым з сур’ёзнай фінансавай адказнасьцю надакучыла атрымліваць 2 мільёны беларускіх рублёў штомесяц і яны масава звальняюцца. х х х Апошнім часам у Сеціве зьявіліся паведамленьні пра бурную дзейнасьць так званага Мытнага саюза, куды Масква сёлета ўцягнула васальную Беларусь. Вось адно з такіх паведамленьняў: Цяпер перакладзем з бюракратычнай навамовы на чалавечую. Гэта азначае, што менавіта Расея вызначыла і будзе надалей вызначаць, колькі труб можа ўвозіць на свае патрэбы наша Беларусь. Калі «квота» будзе вычарпана, то вырашаць, што рабіць далей, будзе маскоўскі манапаліст. А манапаліст, як вядома, падтрымае сваю маскоўскую фінансава-прамысловую агентуру, якая ўжо тысячамі атабарылася на нашай дзяржаўнай тэрыторыі. Беларускія прадпрымальнікі будуць без труб. Або як кажуць у Расеі: «Труба вам!» Янка Базыль 18/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |