Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Cтвараць групы падтрымкі народнай партыі

(Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

11 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы распавялі пра паглыбленьне эканамічнага крызісу ў краіне. Беларусы, якія засталіся ў бізнэсе і фінансах, папярэджваюць, што абвастрэньня фінансавага становішча трэба чакаць пасьля навагодніх сьвятаў. На гэтую інфармацыю можна адказаць, што гэтыя падзеі могуць адбыцца і раней.

У палітычнай і інфармацыйнай сфэры мы сталі сьведкамі шалёнай атакі рэжымных структур супраць беларускіх патрыётаў і мэтанакіравана супраць нашай народнай партыі КХП-БНФ і яе лідара Зянона Пазьняка. Аналіз паказвае, што цемрашальская атака выклікана перамогай Народнага Байкоту на апошніх рэжымных псэўдавыбарах. Спробы падстаўных дзеячаў утварыць правакацыі на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах з грукатам праваліліся. Фронтаўцы абаранілі нацыянальную сьвятыню ад блюзьнерства, фальшу і расейскіх псэўдамэмарыяльных структур і дзеячаў. Фронтаўцы ўсталявалі ў Курапатах 7 лістапада сёлета Крыж ў памяць супольнай народнай трагедыі народаў беларускага і польскага, ушанавалі памяць нашых ахвяраў нацыянальнай сымволікай абодвух народаў і прасьпявалі беларускі гімн “Магутны Божа” і гімн Польшчы. Беларускія патрыёты і надалей будуць бараніць Курапаты і іншыя сьвятыні ад ілжы і апаганьваньня.

Мы становімся сьведкамі і ўдзельнікамі падзей, якія вызначаюць напружаны рытм палітычнага жыцьця. Зноў адзін дзень па насычанасьці становіцца роўным тыдню і нават месяцу, сытуацыя мяняецца і патрабуе прыняцьця імгненных рашэньняў ды адэкватных дзеяньняў. Але сутнасьць нашага змаганьня застаецца той жа: беларускі патрыятычны авангард супраціўляецца палітыцы зьнішчэньня нашага народу, палітыцы Масквы і падпарадкаваных ёй мясцовых рэжымных і псэўдаапазыцыйных структур. Нават нашыя нядобразычліўцы заўважылі, што да Народнага Фронту і Нацыянальнай Ідэі далучаецца ўсё больш маладых людзей. Моладзь (як і абсалютная бальшыня нашага грамадзтва) не прымае існуючы прамаскоўскі рэжым і яго псэўдаапазыцыю. Моладзь ня хоча больш цярпець гэты зьдзек з здаровага сэнсу і жыць пад уладай антыбеларускага маразму. Таму трэба ствараць паўсюдна групы падтрымкі нашай народнай партыі, як гэта было ў 1988-91 гадах, калі разгортвалася пераможнае рушаньне Народнага Фронту. Кожны, хто гатовы да штодзённай патрыятычнай, асьветніцкай працы, павінен знайсьці сваё месца ў змаганьні. Трэба пашыраць наш нацыянальны авангард і выхоўваць новую эліту, якая будзе адраджаць нашу Бацькаўшчыну, культуру, наладжваць нармальнае жыцьцё ў Беларусі разам з старэйшымі пакаленьнямі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі, што вельмі многія людзі адэкватна зразумелі апошнія падзеі, іх прычыны і тэндэнцыі. Людзі кажуць, што “Зянон Пазьняк сфармуляваў выразна і адназначна тое, пра што думала і здагадвалася грамадзтва”. Людзі ня хочуць больш быць назіральнікамі падзей. Яны хочуць нешта рабіць дзеля вызваленьня краіны. Асьветніцтва, умацаваньне нацыянальнай Беларускай Салідарнасьці – вось што абавязкова трэба рабіць.


Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
11 лістапада 2012 г.

18/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024