Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ ГРУПАХ ПАДТРЫМКІ АДРАДЖЭНЬНЯ

На сёньняшні дзень можна канстатаваць, што дэмапазыцыя, якую заклаў у Беларусі Ганс Вік, амаль цалкам разваліла змаганьне за вольную Беларусь і Адраджэньне краіны. Сэрыя правакацыяў, у якіх была скарыстана гэтая «апазыцыя», выклікала пэрманэнтную хвалю рэпрэсіяў супраць усяго беларускага, яшчэ жывога, вольнага і разумнага. Палітычная ўлада гэбізму ўзмацняецца на вачах, імкнецца задушыць тое беларускае, што яшчэ дыхае.

Стала відавочна, што вікаўская «дэмапазыцыя» ня толькі несамастойная, залежная, безідэйная, прасякнутая агентурай, ня толькі нацыянальна адсталая і ні на што няздольная, стала бачна, што яна ёсьць тормазам, перашкодай беларускаму дэмакратычнаму разьвіцьцю. І пакуль яна будзе існаваць, ніякага станоўчага руху наперад ужо ня зьявіцца. Гнілую калоду трэба прыняць з дарогі. Павінны зьявіцца новыя асобы арыентаваныя на Беларусь, на вольнае беларускае жыцьцё, на рэальную (а не збочаную) дэмакратыю, на беларускую культуру і дзяржаву. Зарукай гэтаму ёсьць бачныя зьмены ў думках і паводзінах людзей, якія адбываюцца ў беларускім грамадзтве.

Выяўленьнем пераменаў у сьвядомасьці стаў сёлетні татальны народны байкот фальшывых выбараў рэжыму. Зьмены будуць, трэба іх чакаць, вітаць і дапамагаць.

Мы прапануем найперш людзям актыўным і дзеля Беларусі неабыякавым гуртавацца ў групы падтрымкі народнага Адраджэньня і Беларускай салідарнасьці. Найбліжэй на гэтай плятформе стаіць Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Асобам, якія падтрымліваюць адраджэнскую і салідарную праграму КХП – БНФ прапануем ствараць групы падтрымкі народнай партыі (КХП – БНФ).

Гэта не парушае рэжымнага заканадаўства. Група падтрымкі ня ёсьць партыяй і самастойнай арганізацыяй, якую трэба рэгістраваць у Мінюсьце. Яны могуць узьнікаць па ўсёй Беларусі на прынцыпах гарызантальнай каардынацыі і кантактах з КХП – БНФ. Поле дзейнасьці групаў падтрымкі — ад мясцовых праблем да агульнадзяржаўных. Але зацікаўленасьць мясцовымі праблемамі мусіць быць абавязковай і прыярытэтнай.

Па такім жа прынцыпе ў 1980 – х гадах ствараўся Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне». У пэрспэктыве рушэньне можна аформіць у народны рух Беларускай Салідарнасьці.

Цяпер гэта тэма для абмеркаваньня і пачатку арганізацыі. Развагі, прапановы і прыклады працы будуць зьмяшчацца на старонцы РУХ, biel-ruch.org, і НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ, narodnaja-partyja.org. На пачатку (у выпадку неабходнасьці кантакту) можна выкарыстоўваць э-по РУХу ([email protected] ). Потым будуць іншыя каардынаты сувязі. Беларусы адразу мусяць улічвыць умовы, якія існуюць у краіне.

Ад кіраўніцтва КХП – БНФ Зянон Пазьняк

23/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024