Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (23-25.10.2012)

(Вяртаньне да надрукаванага)

Будзе гніеньне, прафанацыя і поўны распад

23 кастрычніка 2012 г. нямецкая газэта «Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведамляла, што ў Маскве скончыліся «выбары ў «Каардынацыйны Савет расейскага пратэстнага руху». На здымку ў газэце на першай лаве сядзяць «праціўнікі Пуціна: Ксенія Сабчак, Ільля Яшын, Аляксей Навальны і Сяргей Пархоменка».

Наш камэнтар: Як казалі бальшавікі — «Свершілось!» Цяпер у Маскве засталося абраць «едіного апазыц-лідэра» кшталту гутапэрчывага Мілінкевіча, і ўсё будзе амаль калькава падобным на псэўдаапазыцыйную мадэль, зьлепленую Лубянкай у Беларусі. П’еса тая ж самая, акцёры расейскія, але героі знаёмыя нам, класічныя: маскоўскі Вінцучок, маскоўская мадам Гразнова, маскоўскі варыянт Лебедько і г.д. Паглядзець цікава. Тым больш, што беларусы ведаюць далейшую хаду падзей. Будзе гніеньне, прафанацыя і поўны распад псэўдаапазыцыі.

Алесь Хадасевіч

Злачынства не пакарана

23 кастрычніка 2012 г. польская газэта «Gazeta Wyborcza” пісала пра 10-я ўгодкі трагічных падзеяў у Маскве, калі былі ўзятыя закладнікі ў тэтры на Дуброўцы. Расейскія спэцчасткі зрабілі штурм тэатру з ужываньнем газа, у выніку былі забіты ўсе 40 чачэнцаў і загінула 133 закладнікі.

Наш камэнтар: Польская і іншыя заходнія газэты забыліся напісаць, што чачэнцы патрабавалі спыніць вайну на Каўказе і распачаць мірныя перамовы. Сотні людзей, — сямейнікі закладнікаў, — арганізавалі дэманстрацыю перад шыхтамі спэцназу і гэбэшнікаў. Яны крычалі: «Спыніце вайну! Хочам міру!» Іх разагналі, потым атруцілі людзей у тэатры газам. Лубянка-Крэмль не паведаміла лекарам дагэтуль, які гэта быў газ. Каля 20 беларусаў, якія былі ў тым тэатры і засталіся жывыя (некалькі загінулі), вярнуліся ў Беларусь. Але на працягу наступнага года яны сталі псіхічна хворымі. Такі вось быў лубянскі газ і такая «акцыя выратаваньня людзей» па-лубянску.

Юрка Марозаў
***

Лібэралізм «трыюмфуе»

23 кастрычніка 2012 г. румынская газэта «Evenimentul Zilei” пісала, што ў ангельскім горадзе Бірмінгеме распачаўся працэс над трыма арыштаванымі брытанскімі мусульманамі. Яны рыхтавалі ў 2005 г. маштабны тэракт у Бірмінгеме па тыпу тагачаснага тэракту ў Лёндане (тады было забіта 52 асобы).

Наш камэнтар: Англічане распавядаюць беларусам, што ў Бірмінгеме жыве 1/3 небрытанскага насельніцтва. На 1 мільён 800 тысячаў насельніцтва горада атрымліваецца 600 тысячаў экзотаў з брытанскімі пашпартамі (і з нянавісьцю да ўсяго эўрапейскага і хрысьціянскага). Што ж зьдзіўляцца, што кэзоты хочуць зьнішчыць гэты горад. Але прыток чужынцаў у Брытанію працягваецца. Лібэралізм «трыюмфуе».

Алесь Хадасевіч
***

Дажынкі ў прысутнасьці зграі

24 кастрычніка 2012 г. славацкая газэта «Katolicke Noviny”апублікавала артыкул пад тытулам «Традыцыйныя восеньскія працы нашых продкаў». Распавядаецца пра дажынкі, жніво, апрацоўку ільну і канапель. На здымку ў газэце: сялянкі ў народных строях дэманструюць сваю працу.

Наш камэнтар: Такія народныя фэсты з музыкай, танцамі, майстрамі народных промыслаў адбываюцца ў кожнай краіне. Нават прамаскоўскі рэжым час ад часу наладжвае такія сьвяты ў Беларусі. Але славакам ня сьніўся антураж лукашыстоўскіх Сак» і іншага. Паўсюль шныраюць пераапранутыя гэбэшнікі. Як толькі людзі ўздымаюць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг (нават маленькі сьцяжок), на іх накідваецца рэжымная зграя. Гэта ёсьць рэжым антыбеларускай акупацыі.

Юрка Марозаў

Каталонцы гатовыя да барацьбы

24 кастрычніка 2012 г. латвійская газэта «Diena”: «У Іспаніі выклікалі буру каталонскія дэпутаты Эўрапарляманту, якія папярэджваюць аб ваенных пагрозах. Гэтыя пагрозы іхнай прадстаўніцы рабіліся ў Мадрыдзе. Яны заклікалі ўмяшацца Эўразьвяз. Чатыры дэпутаты ў пасланым у Брусэль лісьце сьцьвярджаюць, што Мадрыд можа ўжыць ваенную сілу супраць Каталоніі, калі там увойдзе ў сілу патрабаваньне незалежнасьці ад Іспаніі».

Наш камэнтар: Вядома, што ніводная імпэрыя проста так не саступала патрабаваньням народаў аб незалежнай дзяржаве. Не бывае дэмакратычных імпэрыяў, кожная імпэрыя – гэта гвалт над воляй народаў. Каталонцы гэта разумеюць і гатовыя да барацьбы.

Алесь Хадасевіч
***
Чарга за «палаткамі»

25 кастрычніка 2012 г. летувіская газэта «Lietuvos Zynios” апублікавала артыкул пад тытулам «Усе могуць стацца здраднікамі айчыны». Газэта паведаміла з Масквы: «Дума за пяць хвілін прыняла закон, пашыраючы артыкул аб пакараньні за здраду дзяржаве. Гэта ёсьць Дамоклавы меч для грамадзянаў».

Наш камэнтар: Цяпер кожнага, хто падтрымлівае якія-кольвечы кантакты з замежжам, можна падвесьці пад гэты закон. Гэбізм рыхтуецца да ўсталяваньня рэжыму ізаляцыі Расеі ад сьвету і канчатковага здушэньня грамадзтва. Трэба чакаць малпачага насьледваньня справы «дзяржздраднікаў» лукашыстоўскімі «палаткамі».

Юрка Марозаў

25/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024