Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

На працягу гадоў лукашэнкаўская гэбельсаўшчына і некаторыя з псэўдаапазыцыі спаборнічалі між сабою, хто “круче” абзаве патрыётаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Любымім “аргумантам” гэтай публікі было наступнае: “Ды на заклік Пазьняка зьбіраюцца адны старыя бабулькі ў вязаных шапачках…” Шматгадовае “спаборніцтва” тых, хто зьвягаў на патрыётаў, скончылася правалам і рэжыму зь ягонай “стабільнасьцю” і псэўдаапазыцыі зь яе заходнімі грантамі. А на мерапрыемствы на заклік Зянона Пазьняка і КХП-БНФ з кожным годам прыходзіць усё больш моладзі, якая складае да 95% удзельнікаў мітынгаў і шэсьцяў, а таксама ўдзельнікаў штодзённай фронтаўскай працы.

Трэба падкрэсьліць, што патрыятычная моладзь з павагай ставіцца на старэйшых людзей, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё абароне Бацькаўшчыны. Гэбельсаўшчына замітусілася і вось жа – знайшла спосаб “дыскрэдытацыі” патрыётаў. Мы ўбачылі гэта ў шэрагу відэарэпартажоў з сёлетніх Дзядоў, паказаных у Сеціве. Здымшчыкі паталагічна пазьбягалі здымаць буйныя пляны, на якіх былі сотні прыгожых і адухоўленых маладых твараў побач з тварамі старэйшых патрыётаў.
Калі рабіліся здымкі шэсьця, напрыклад, у Лошыцкі Яр, то тут адбыўся акт відэаарыгінальнічаньня зусім не да месца. Доўга-доўга камэра паказвала ногі ўдзельнікаў шэсьця. Здымшчыкі проста баяліся зірнуць людзям у твар. Як разумеем, такое было “рэдакцыйнае заданьне” у недарэкаў-здымшчыкаў. Зь іх людзі цяпер сьмяюцца і кажуць, што і па абутку было бачна – абсалютная бальшыня ўдзельнікаў гэта былі маладыя, культурныя, энэргічныя людзі. Тады гэбельсаўшчына занэрвавалася і загукала: “У Пазьняка і КХП-БНФ створаны свой БРСМ!..” Вось дык дадумаліся ў канторы. Драбната. Крызіс жанру.

х х х

28 кастрычніка на тэрыторыі аднаго будаўніцтва ў РБ было абвечшана “ваеннае становішча”. Маецца на ўвазе будпляцоўка рэстарана-бардэля “Бульбаш-хол” побач з магіламі пакутнікаў у Курапатах. Расейскія рэстараншчыкі (гэтую гнюснасьць у ахоўнай зоне нашай нацыянальнай сьвятыні будуюць расейская фірма і расейскія “дзелавыя колы”) напалохаліся нашых Дзядоў і са страху папрасілі паратунку ў антыбеларускага рэжыму. Рэжым пачаў іх ратаваць ад народнага шэсьця і мітынгу. На подступах да рэстарана-бардэля стаяла цэлая цемра амонаў у поўнай выкладцы. Яны чакалі штурму. Але арганізатары мэмарыяльных мерапрыемстваў (КХП-БНФ) не зьбіраліся граміць і ламаць у гэты дзень. Важна было даць магчымасьць раскрыцца маскоўскай рэстаранна-бардэльнай публіцы. Аказалася, што яны моцна баяцца. Яны добра разумеюць, у якім месцы робяць сваю гнюснасьць. Яны не памыляюцца, іхны блюзьнерскі “бізнэс” ня мае будучыні на нашай зямлі. Беларусы ліквідуюць яго ў рамках Закону.

х х х

Дурачкі зноў актывізуюцца. 8 лістапада маладзёвая сэкцыя “Zмена” сумнавядомай “Говправду” засьвяцілася ў цэнтры Менску. Насупраць кінатэатра “Москва” дурачкі паставілі на парапэт ходніка клетачкі, пасадзілі туды плюшавыя цацкі і павесілі на клеткі плакацікі з надпісамі на нейкай вычварэнскай мове, стылізаванай пад лукашэнкаўскую “трасянку”. Напрыклад, “Этат атмарозак слишкам крэпка любит Беларусь”. Зрабілі пару здымкаў і ўцяклі. Зразумела, што ў “незалежных СМІ” адразу ж пачалі развадзіць вакол іх паліталагічную філасофію. А ўсё вельмі проста, кантора арганізоўвае чарговы акт зьдзеку зь беларушчыны і сапраўднага нацыянальнага супраціву. Ды нічога ня выйдзе ў гэтай шпаны.

х х х

На звароты да грамадзтва лідэра нашага народу Зянона Пазьняка апошнім часам назіраюцца вельмі аднолькавыя рэакцыі псэўдаапазыцыянэраў і псэўдагісторыкаў. Дастаткова пазнаёміцца з шматслоўнымі выказваньнямі-рэакцыямі псэўдагісторыка І. Кузьняцова і псэўдаапазыцыянэра В. Вячоркі. Тая ж самая адчайная істэрыка, той жа імпэт самаўпэўненай публікі. Так бывае, калі публіка пачула праўду пра сябе і сваю шматгадовую дзейнасьць.
У сувязі з апошнімі падзеямі ў Курапатах назіраюцца спробы ўтварэньня лакальных міфаў. Савецкага палітрука падпалкоўніка Кузьняцова спрабуюць абвясьціць сучасным Герадотам. Ягонага калегу па расейскай арганізацыі “Меморіал” Раманоўскага на поўным сур’ёзе некаторыя “незалежныя дэмСМІ” назвалі “вязьнем ГУЛАГу і гісторыкам”. Даем даведку: сп. Раманоўскі не гісторык па адукацыі і прафэсійнай дзейнасьці, а савецкі інжынэр. Вязьнем ГУЛАГу ён таксама ня быў. Такіх дзеячаў студэнты ў савецкі час дасьціпна называлі “іскусствоведамі в штатском”. Трэба прызнаць, што гэта была і ёсьць даволі распаўсюджаная прафэсія пад аўтарытарнымі рэжымамі.

Янка Базыль

25/11/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2012
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024