Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агляд замежнага друку (13-17.11.2012 г.) Форма зьнішчэньня беларускага народу 13 лістапада 2012 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала чарговы артыкул з сэрыі “Жыцьцё Чаўшэску”. Гаворка вядзецца пра зьнешнепалітычную дзейнасьць румынскага дыктатара. На пачатку свайго кіраваньня Чаўшэску заявіў пра незалежнасьць Румыніі ад СССР і КПСС. Яго прымалі ў розных краінах як лідэра незалежнай дзяржавы і ён прымаў важных гасьцей. На здымку ў газэце – Чаўшэску з Дэ Голем едуць ў аўтамабілі пасярод радасных натоўпаў у румынскім горадзе Краёве. Наш камэнтар: З задэкляраванай “незалежнасьці ад Масквы” шмат што, на самой справе, было пустой дэклярацыяй. Але нават пры дзікім рэжыме Чаўшэску не зьнішчалася румынская мова, не праводзілася палітыка этнацыду і лінгвіцыду. Наадварот, Чаўшэску пазыцыянаваў сябе як нацыянальнага дыктатара, гэта быў пэрыяд актыўнага нацыяналізму. Такое нават блізка нельга параўнаць з лукашызмам – формай зьнішчэньня беларускага народу, нашай нацыянальнай культуры і цывілізацыі, формай агрэсіўнай русіфікацыі. Юрка Марозаў Бароняцца ад Садома і Гаморы 17 лістапада 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” паведаміла з Францыі. Там адбыліся масавыя дэманстрацыі супраць прыняцьця закону аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. У розных гарадах дэманстравала разам больш за 100 тысячаў чалавек. Наш камэнтар: Хрысьціянскае грамадзтва бароніцца ад Садома і Гаморы. Змаганьне за нармальнасьць. Алесь Хадасевіч Апраўданы і вызвалены з-пад варты 17 лістапада 2012 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра вэрдыкты ў Міжнародным трыбунале ААН па ваенных злачынствах. Два харвацкіх генэралы апраўданы і вызвалены з-пад варты. На першым працэсе ім прысудзілі па 24 і 18 гадоў турмы. Сэрбія выказвае пратэст. Наш камэнтар: Калі сэрбская хунта Мілошавіча распачынала зьнішчальную вайну супраць народаў у 1991 годзе, імпэрцы заручыліся падтрымкай Масквы і Берліна. Хунта пацярпела сакрушальную паразу ад арміяў народаў, якія хацелі вырвацца з югаслаўскай імпэрыі. Генэралы гэтых арміяў змагаліся супраць імпэрскіх агрэсараў. Іх вызваленьне віталі ў Харватыі сотні тысячаў людзей, якія выйшлі на плошчы гарадоў пад нацыянальнымі сьцягамі. Алесь Хадасевіч Сапраўдныя змагары 17 лістапада 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала з Парыжа. Прэзыдэнт Францыі Аланд прыняў у Элісэйскім палацы кіраўніка сірыйскага Апазыцыйнага хаўрусу Ахмэда Мваса аль-Хаціба. Францыя прызнала гэты хаўрус прадстаўніком сірыйскага народу і дзяржавы. У Парыжы цяпер будзе працаваць амбасадар ад Апазыцыйнага хаўрусу. Наш камэнтар: Дзяржавы прызнаюць сірыйскую апазыцыю, таму што сірыйскі народ змагаецца за сваё вызваленьне ад дыктатуры. І таму, што лідэры апазыцыі – сапраўдныя змагары, а не псэўдадзеячы, што жывуць на чужыя гранты. У Сірыі не прайшлі мясцовыя мілінкевічы, вінцучкі ды саньнікавы. Алесь Хадасевіч Савецка-русіфікатарскі сурагат 17 лістапада 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра пачатак дзіцячых перадкалядных сьвятаў. Дзеці зьбіраюцца і бавяцца каля акцёраў у касьцюмах Sint (Сьвятога, як нідэрляндцы называюць сьв. Міколу). Гэтай традыцыі ўжо многія сотні гадоў. Наш камэнтар: У акупаванай Беларусі паўсюль рыхтуюцца арміі “дедов морозов”. Савецка-русіфікатарскі сурагат на чужой мове павінен замяніць традыцыйныя калядныя сьвяты беларускай дзятве. Акупанцкі шабас. Але ён ня будзе вечным. Юрка Марозаў Ператасоўкі ў Крамлі 17 лістапада 2012 г. бэльгійская газэта “La libre Belgique” абмяркоўвае апошнія падзеі ў расейскіх вярхах. Пуцін правёў кампанію звальненьняў у вышэйшых і рэгіянальных эшалёнах улады. Быў адпраўлены ў адстаўку і міністар абароны Сердзюкоў, бо надта блізкія да яго чыноўнікі зь міністэрства абароны сталіся пэрсанажамі карупцыйных скандалаў. Усе пытаюцца, чаму Пуцін робіць гэта. Наш камэнтар: Беларускія патрыёты мяркуюць, што ідзе чарговая ператасоўка кадраў у крамлёўскім гангу. Цікава, што на пастарунак міністра абароны прызначылі пажарніка па прафэсіі Шайгу. Крэмль усё ж вельмі баіцца прафэсійных вайскоўцаў, якія не задаволены гэбоўскім цараваньнем у Расеі. Але канчатковай разьвязкі на мафійным полі ў Маскве ім ня ўдасца пазьбегнуць. Юрка Марозаў 17 лістапада 2012 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала пра кінафэстываль у Стакгольме. Дождж узнагародаў прасыпаўся на фільм “Лорэ” рэжысёркі аўстралійскага паходжаньня Кэт Шотланд. Лірычны фільм прысьвечаны жыцьцю мірнага насельніцтва ў разбомбленай Нямеччыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны. Наш камэнтар: Нямецкае мірнае насельніцтва панесла цяжкія страты ў выніку бамбардовак і ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Трэцяга Райху. Жыць немцам у разбомбленай краіне было вельмі цяжка. Але ня трэба забывацца, зь якім захапленьнем гэтае насельніцтва вітала свайго вар’ята Гітлера. І таксама тое, хто атакаваў, бамбіў і забіваў насельніцтва эўрапейскіх народаў. Нямногія разумныя немцы папярэджвалі грамадзтва, чым скончыцца нацыстоўскі экспэрымэнт, але іх не хацелі слухаць, крычалі “Хайль Гітлер!” Нешта падобнае назіраецца цяпер у Расеі, імпэрыі ачмурэлага шавінізму і гуманітарнай катастрофы для мільёнаў людзей. Алесь Хадасевіч Не схаваюцца і не ўцякуць 17 лістапада 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра падзеі лістапада 1989 г. Пасьля “аксамітнай рэвалюцыі” 17 лістапада 1989 г. на працягу некалькіх дзён з аб’ектаў СтБ (чэхаславацкага КГБ) у Славакіі грузавікамі вывозіліся дакумэнты ў чорных мяхах для ліквідацыі. Цяпер гэтыя падзеі аналізуюцца ў Інстытуце нацыянальнай памяці ў Браціславе. Наш камэнтар: Пасьля падзеньня лукашызма беларусы не павінны дапусьціць, каб нешта вывозілася з з аб’ектаў КГБ РБ. Юрка Марозаў 25/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |