Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы, спадарыні і спадары! Сёньня зноў, як заўсёды, мы адзначаем угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і шануем памяць слуцкіх змагароў. Мы шануем іх мужнасьць, славу і барацьбу за вольную незалежную Беларусь. Сёньня іхняе змаганьне ёсьць для нас ідэйным прыкладам, падмуркам і напамінкам, бо наша Бацькаўшчына, што апынулася пад акупацыяй антыбеларускага рэжыму, усьцяж у небясьпецы. Случакі змагаліся пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за беларускія ідэалы волі, свабоды, незалежнасьці, народнасьці і дэмакратыі. Гэта было народнае рушэньне і народная барацьба за ідэі прагалошаныя Беларускай Народнай Рэспублікай. У 1980-х гадах народныя ідэалы і Сьцяг Волі пераняў Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і дасягнуў усталяваньня рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці краіны. Але ўлада, нажаль, засталася ў руках савецкай каланіяльнай адміністрацыі і былой камуністычнай намэнклятуры. Гэта яны ўпусьцілі ў Беларусь ворагаў нашай незалежнасьці і культуры, паспрыялі захопу ўлады антыбеларускім сілам і самы ўключыліся ў антыбеларускую палітыку рэжыму. Антынародны рэжым завёў краіну ў тупік, выклікаў гуманітарную катастрофу грамадзтва і, каб яшчэ трохі праіснаваць, гатовы па кавалках распрадаць і дзяржаву. Але вядома, што ліквідаваць антыбеларускі рэжым і ўратаваць краіну можна толькі з тымі ідэаламі і пад тым Сьцягам, пад якім змагаліся і паміралі за Беларусь слуцкія ваяры. Цяпер гэты Сьцяг падняты. Бачце і далучайцеся! Бачце і выбірайце! І добра, што выбар адбываецца. Супраць ідэалаў вольнай, незалежнай, народнай Беларусі выступілі асноўны правакатар фальшывых выбараў і пабоішча 2010 года А. Саньнікаў і камуніст С. Калякін, які ўвесь час за аднаўленьне СССР і злачыннай камуністычнай ўлады. Але няма ніякай падтрымкі ў іх акрамя пустазвонства. «Арганізацыя» Саньнікава – гэта кланавая група ў 5-6 асобаў, якія ў поўным складзе выехалі за мяжу ў спадзяваньні на ўтрыманьне за імітацыю апазыцыйнай палітыкі. Партыя камуністаў – гэта ўчарашні дзень. Людзі памятаюць, што натварыла антыбеларуская камуністычная банда забойцаў на нашай зямлі, і ні пад якім іншым назовам яны не схаваюцца. Яны не перамяніліся. Тыя «прагматыкі», што забыліся пра барацьбу з камунізмам, што ручкаліся потым з камуністамі пад дэмакратычнай фразеалогіяй, — рабілі інтэлектуальнае злачынства, якое ўжо дорага абышлося нашаму грамадзтву. Але цяпер стала ўсё выразна відаць нават для тых, хто ня бачыў. Памятайма пра нашых змагароў за вольную Бацькаўшчыну, бо Беларусь ужо ёсьць незалежная і будзе незалежная. Цяпер краіна не свабодная, але будзе свабодная. Перамагаюць ня тыя, што гавораць пра свабоду і адначасна абымаюцца з ворагамі свабоды, а тыя, што трымаюць у адной руцэ свабоды Сьцяг, а ў другой – меч. Вучымся духу ў слуцкіх ваяроў. Не забывайма пра іхны патрыятычны чын. Яны не баяліся мільённай бальшавіцкай арды і ня думалі пра сьмерць, але толькі пра волю і прышласьць Айчыны. Гэта высокародна і годна павагі. Ім шанаваньне і добрая памяць. 25 лістапада 2012 г. Зянон Пазьняк 25/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |