Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(92 угодкі Слуцкага Збройнага Чыну)
Сёлета з фронтаўцамі было шмат моладзі. Многія зь юнакоў і дзяўчат упершыню наведалі змагарную Случчыну. Выступоўцы казалі пра Слуцкі Збройны Чын як пра вялікую бітву беларусаў у абароне ня толькі сваёй Айчыны, але і ўсяе эўрапейскай, хрысьціянскай цывілізацыі. Гераічныя случакі разумелі сэнс гэтага змаганьня, яны ведалі, што панаваньне маскоўскай арды на нашай зямлі азначае трагедыю для нашага народу. Таму яны не баяліся “дысбалансу сілаў” на карысьць шматлікіх ворагаў, а змагаліся да канца. Мы павінны памятаць пра гэты подзьвіг. І вельмі радасна, што з намі штогод на Случчыне шмат моладзі. Цяперашняе пакаленьне мае шчасьце ведаць праўду нягледзячы на рэжымны маразм і русіфікатарскую хлусьню, якой акупанты імкнуцца ачмурыць наш народ. Калі мы былі маладымі, то старэйшыя маглі распавесьці нам праўду пра супраціў маскоўскай агрэсіі і злачынствы акупантаў толькі шэптам. Праўда была пад забаронай. І вось цяпер на такіх, як сёньня, сустрэчах мы перадаем паходню памяці маладым. А яны перададуць яе сваім дзецям, сваім нашчадкам. І тады Беларусь будзе жыць вечна. Выступоўцы параўналі 1920-ы год з цяперашнімі падзеямі. Акупант той жа самы сёньня, што быў тады, – маскоўская імпэрыя. Змаганьне тое ж самае – за выратаваньне і абарону беларускай культуры, мовы, нашых людзей і нацыянальных багацьцяў. Але ёсьць вельмі важная розьніца. Калі 92 гады таму бальшавіцкая імпэрыя была на ўздыме і захоплівала прастору, то цяпер яна дагнівае і калоціцца ў канвульсіях крызісу. Нават у самой Маскве дамінуюць ужо нерасейскія людзі. Гэта азначае, што пэрспэктыва ёсьць у народаў, якія вызваляюцца, а не ў імпэрыі, якая ідзе да свайго канчатковага распаду. Народная перамога байкоту верасьнёўскага выбарчага фарсу паказала, што супраціў антыбеларускаму рэжыму набірае моц. Асьветніцтва і нацыянальная Беларуская салідарнасьць – вось наш шлях да канчатковай перамогі над акупантамі. Па ўсёй краіне трэба ствараць групы падтрымкі нашай народнай партыі КХП-БНФ. Усенароднымі намаганьнямі трэба рабіць байкот самому антынароднаму рэжыму. Мы на сваёй зямлі, а вось рэжым – гэта ўлада чужых, варожых Беларусі асобаў і структураў. Перад грамадой выступілі прадстаўнікі моладзі. Яны сказалі, што на ўсё жыцьцё запомняць гэты хвалюючы дзень. Сьвятыя крыжы Случчыны на месцах бітваў незалежнасьць Бацькаўшчыны – Боскі знак няскоранай волі нашага народа жыць у сваёй дзяржаве. Настане час, і да гэтай велічнай традыцыі далучыцца ўся беларуская моладзь. І гэты час ужо недалёка. Нам разам трэба набліжаць гэты час. Для нас – маладых патрыётаў – узорам зьяўляюцца Касьцюшка і Каліноўскі, а не сталіны-леніны. Нас ужо не падманеш дэмагогіяй і фальшывымі абяцанкамі русіфікатарскага “шчасьця”. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 26/11/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |