Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“АПАЗЫЦЫЯ” ПАВІННА ЗЬНІКНУЦЬ.НАПЕРАДЗЕ ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

У сярэдзіне сьнежня, прыехаўшы ў Нью-Ёрк з Варшавы, я меў гутарку па тэлефоне з адным вядомым старэйшым беларускім дзеячом К., які ў каторы раз выказаў мне абурэньне гэтай “апазыцыяй” зь Беларусі. “Слухайце, — кажа, — што гэта за людзі там пайшлі?! Якая ж гэта, да халеры, апазыцыя?! Нічога ж беларускага няма. Далей...

30/12/2012 › Навіны



ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ

Дарагія землякі, дарагія сябры, калегі, адраджэнцы!
Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым!

Зычу ўсім здароўя, сьмеласьці і цьвёрдасьці духа – ўсё, што нам патрэбна цяпер, каб дапамагчы нашай Бацькаўшчыне стаць вольнай,
моцнай і справядлівай – маткай роднай для нашага народа, які будзе сваім на сваёй зямлі.

Хрыстос асьвяціў людзям шлях. Хай зорка Яго нязгасна гарыць, а шлях стане нашым зямным Раем для ўсіх на любімай, каханай, дарагой нашай Зямлі-Беларусі і ніякая цемра ня зьнішчыць яе.
Слава Хрысту!
Ляўдэтур Езус Хрыстус!
Жыве Беларусь!

24 сьнежня 2012 г. Зянон Пазьняк

24/12/2012 › Навіны



СА СЬВЯТАМІ І НОВЫМ 2013 ГОДАМ ВАС ДАРАГІЯ НАШЫЯ СЯБРЫ І АДНАДУМЦЫ!

З радасьцю і верай будзем адзначаць іх сярод сваіх семьяў і блізкіх, але не забудзем пры гэтым, што ня мало нашых людзей, сапраўдных беларускіх патрыётаў на Бацькаўшчыне , пазбаўлены волі, альбо знаходзяцца на ўліку спецорганаў антыбеларускага рэжыма. Далей...

23/12/2012 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Маскоўскіх правакацыяў у Курапатах больш не павінна быць

(Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

…Мы зноў бачым чарговую сістэмную атаку на Курапаты. Але калі раней Масква як бы прысутнічала за кадрам, то цяпер яе канторскія вушы ня тое што відаць, але выстаўлены амаль на паказ. Шмат чаго магло б адчыніцца пра пабудову рэстаран-бардэля ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыяла Курапаты, пра маскоўскага інвэстара гэтай авантуры і пра махінацыі з зямельнай плошчай, калі б пракуратура сур’ёзна гэтай справай занялася. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


Беларусы мусяць бараніць магілы пакутнікаў ў Курапатах ад маскоўскіх правакатараў

(Cьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

– Падзеі ў Курапатах ёсьць супрацьстаяньне беларускага народа і маскоўскага гэбізму.

– Нікому ня ўдасца распаліць канфлікт паміж братнімі беларускім і польскім народамі.

– Ніхто ня здолее спачварыць памяць аб нашых народных пакутніках.

– Заклікаем не пакідаць Курапаты зімой у сувязі зь небясьпекай, што паўстала ад дзеяньняў маскоўскіх структураў. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


Чый ёсьць расейскі “Мемориал”?

На працягу апошніх тыдняў беларускае грамадзтва назірае павышаную актыўнасьць адной замежнай структуры і некалькіх мясцовых асобаў на тэрыторыі нацыянальнай сьвятыні – Народнага Мэмарыялу “Лес Крыжоў” у Курапатах. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

На такое Франсіска Гоя сказаў бы сваё вядомае: “Сон розуму нараджае пачвараў”. Маецца на ўвазе разрэклямаваная “незалежнымі дэмСМІ” заява акупанцкай крэатуры пад назовам ЛДПБ. Мясцовыя жырыноўшчыкі раптам гукнулі ў інфармацыйную прастору на акупацыйнай расейшчыне: “Пора защитить язык наших отцов!” Яны таксама прывялі свае аргуманты: “Мы единственное государство в мире, где госслужащие плохо или совсем не знают родной язык”. Маецца на ўвазе беларуская мова. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


АГЛЯД ЗААМЕЖНАГА ДРУКУ (20-26.11.2012)

Такога ня будзе

20 лістапада 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведамляла, што новым гайтманам (гетманам, старшынёй) Устэцкага краю (вобласьці) Чэхіі упершыню ў краіне стаў камуніст Олдржых Бубэнічак. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


Сяргей Навумчык: НЕКАЛЬКІ РЭПЛІК ПА КАНФЭРЭНЦЫІ Ў СЕЦІВЕ СТАНІСЛАВА ШУШКЕВІЧА

Пытаньне: Сп. Шушкевіч, менавіта Вы прапанавалі А. Лукашэнку на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі (замест Марыніча). У адной з апазыцыйных кніг гэта падаецца як Вашае вымушанае дзеяньне ў сувязі з ціскам расейскіх спэцслужбаў. Што Вы можаце сказаць на гэты конт? Дзякую. Далей...

11/12/2012 › Навіны

 


“А ну-ка, девушки! А ну, красавицы!..”

Апошнімі днямі беларускія змагаркі на ніве эўрадэмакратыі сталі адпрацоўваць «гендэрную» (гэта зн. жаночую) праграму. 5-га сьнежня сабраліся тры партыі – таварыш С. Калякін, спадар А. Лябедзька, спадарыня Л. Пеціна — і падпісалі мэмарандум аб супольнай працы над «Нацыянальнай гендэрнай плятформай». Далей...

10/12/2012 › Навіны

 


МЕНСКІ ГАРСАВЕТ У ПЭРЫЯД НАЦЫЯНАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ (1990-1991)

На першую сэсію Менгарсавета ХХІ скліканьня (1990 г.) дэпутаты ад Беларускага Народнага Фронту прыйшлі зь вялікімі спадзяваньнямі. Уздым нацыянальнага адраджэньня ў грамадзтве, начале якога стаяў Народны Фронт, надаваў нам шмат сілы і надзеі. Але мы (прадстаўнікі Фронту і ўтворанай дэпутацкай фракцыі Дэмакратычная плынь) адразу ж сутыкнуліся з спрактыкаванай у пытаньнях улады большай дэпутацкай часткай Гарсавета, у якую ўваходзіла камуністычная савецкая намэнклятура. Далей...

4/12/2012 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2012
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024