Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Маскоўскіх правакацыяў у Курапатах больш не павінна быць (Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту …Мы зноў бачым чарговую сістэмную атаку на Курапаты. Але калі раней Масква як бы прысутнічала за кадрам, то цяпер яе канторскія вушы ня тое што відаць, але выстаўлены амаль на паказ. Шмат чаго магло б адчыніцца пра пабудову рэстаран-бардэля ў ахоўнай зоне Народнага Мэмарыяла Курапаты, пра маскоўскага інвэстара гэтай авантуры і пра махінацыі з зямельнай плошчай, калі б пракуратура сур’ёзна гэтай справай занялася. 11/12/2012 › Навіны Беларусы мусяць бараніць магілы пакутнікаў ў Курапатах ад маскоўскіх правакатараў (Cьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – Падзеі ў Курапатах ёсьць супрацьстаяньне беларускага народа і маскоўскага гэбізму. – Нікому ня ўдасца распаліць канфлікт паміж братнімі беларускім і польскім народамі. – Ніхто ня здолее спачварыць памяць аб нашых народных пакутніках. – Заклікаем не пакідаць Курапаты зімой у сувязі зь небясьпекай, што паўстала ад дзеяньняў маскоўскіх структураў. 11/12/2012 › Навіны Чый ёсьць расейскі “Мемориал”? На працягу апошніх тыдняў беларускае грамадзтва назірае павышаную актыўнасьць адной замежнай структуры і некалькіх мясцовых асобаў на тэрыторыі нацыянальнай сьвятыні – Народнага Мэмарыялу “Лес Крыжоў” у Курапатах. 11/12/2012 › Навіны СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ На такое Франсіска Гоя сказаў бы сваё вядомае: “Сон розуму нараджае пачвараў”. Маецца на ўвазе разрэклямаваная “незалежнымі дэмСМІ” заява акупанцкай крэатуры пад назовам ЛДПБ. Мясцовыя жырыноўшчыкі раптам гукнулі ў інфармацыйную прастору на акупацыйнай расейшчыне: “Пора защитить язык наших отцов!” Яны таксама прывялі свае аргуманты: “Мы единственное государство в мире, где госслужащие плохо или совсем не знают родной язык”. Маецца на ўвазе беларуская мова. 11/12/2012 › Навіны АГЛЯД ЗААМЕЖНАГА ДРУКУ (20-26.11.2012) Такога ня будзе 20 лістапада 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведамляла, што новым гайтманам (гетманам, старшынёй) Устэцкага краю (вобласьці) Чэхіі упершыню ў краіне стаў камуніст Олдржых Бубэнічак. 11/12/2012 › Навіны Сяргей Навумчык: НЕКАЛЬКІ РЭПЛІК ПА КАНФЭРЭНЦЫІ Ў СЕЦІВЕ СТАНІСЛАВА ШУШКЕВІЧА Пытаньне: Сп. Шушкевіч, менавіта Вы прапанавалі А. Лукашэнку на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі (замест Марыніча). У адной з апазыцыйных кніг гэта падаецца як Вашае вымушанае дзеяньне ў сувязі з ціскам расейскіх спэцслужбаў. Што Вы можаце сказаць на гэты конт? Дзякую. 11/12/2012 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |