Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(7-11.12.2012)

“Прыгоннае права”

7 сьнежня 2012 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала: “Беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка, які кіруе аўтарытарным мэтадам, забараніў тысячам рабочых пад пагрозай драконаўскіх грашовых штрафаў звальняцца з рабочых месцаў. Крытыкі кажуць пра “прыгоннае права”.

Наш камэнтар: Маюцца на ўвазе наладжаныя апошнімі днямі лукашэнкаўскія “шухеры” на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах. Людзі ў Беларусі адназначна зразумелі гэтую скандальную актыўнасьць рэжымнага пахана, які хоча завалодаць прыбытковымі прадпрыемствамі і работнікамі.

Юрка Марозаў
***

Твораць міфы

7 сьнежня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра дыскусію, якая разгортваецца ў Італіі. Там рыхтуюцца да прэм’еры польска-італьянскага гістарычнага фільма “Бітва пад Венай” пра вызваленьне аўстрыйскай сталіцы ад турэцкай аблогі ў 1683 г. Гучаць галасы аб тым, што фільм можа выклікаць пратэсты мусульманаў.

Наш камэнтар: Вось дажыліся, баяцца паказаць праўду пра падзеі такой аддаленай даўніны. У беларусаў, аднак, узьнікаюць свае пытаньні. Ці паказана ў фільме роля нашага рыцарства ў той гістарычнай бітве? Мяркуем, што не. Пачытаеш пра тыя падзеі польскіх гісторыкаў, дык беларусаў там і не было. Нават калі згадаюць часам пра 12 тысячаў кавалерыі з Вялікага Княства, то так згадаюць, што зусім не зразумела, ці яны ўдзельнічалі ў Венскай бітве ці спазьніліся на перамогу. Панове, можа досыць жывіцца міфамі? Гэта не прыносіць карысьці навуцы і мастацтву.

Алесь Хадасевіч
***

Мёртваму прыпарка

10 сьнежня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла, што ў Расеі ўтворана новая структура ў арміі: вайсковая паліцыя. Структура прызначана для аховы складоў, гаражоў і падобных аб’ектаў.

Наш камэнтар: Пажарнік-міністар Шайгу пачаў, як бачым, сваю “рэформу арміі”. Дапаможа гэта арміі, як мёртваму прыпарка. Расейская армія – гэта даўно вядомая крымінальная структура, дзе ўсё раскрадаецца і распрадаецца, дзе гінуць людзі і зьнікаюць вялізныя сродкі. Так было і так будзе.

Алесь Хадасевіч

***

Бачачы шклоўскага чучхэ, не сьмяюцца

10 сьнежня 2012 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” напісала з Паўночнай Карэі. Там адклалі запуск новай баявой ракеты з прычыны “тэхнічных праблем”. На здымку ў газэце – “любімый вождь” Кім Чэн-іл у радасным атачэньні дзяўчат у ваенных уніформах.

Наш камэнтар: Як вядома, усе віды дыктатарскага “чучхэ” рана ці позна даюць збоі. Колькі гадоў таму мясцовы “вождь” таксама любіў выступаць перад жаночымі аўдыторыямі. Лукашэнка гукаў дамам: “Рожайте, всех накормім!” З залі жаночы голас бадзёра гукаў: “Было бы от кого!” і ўсе разам сьмяяліся. Ужо даволі даўно ніхто, бачачы шклоўскага чучхэ, не сьмяецца. Ад публікі яго трымаюць не бліжэй за 25-30 мэтраў.

Юрка Марозаў
***

Шатландыя да незалежнасьці

11 сьнежня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра набліжэньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў Шатландыі. Брусэльскі дзеяч Эўразьвязу Барозу папярэдзіў шатландцаў, што калі яны выйдуць з складу Вялікай Брытаніі, то іх ня прымуць у Эўразьвяз. На здымку ў газэце – пікет шатландскіх нацыяналістаў з нацыянальным сьцягам. На майцы аднаго з патрыётаў – выява князя Воласа і выбарчы лёзунг “А што зрабіў бы Волас?”

Наш камэнтар: Патрыёты вядуць сваю радзіму да вызваленьня і незалежнасьці пад сьвятым нацыянальным сьцягам і натхняюцца памяцьцю аб нацыянальных героях змаганьня супраць брытанскіх імпэрыялістаў. Брусэльскі гном спрабуе іх напалохаць. Марныя спробы…

Алесь Хадасевіч
***

Памёр “суддзя-кат”

11 сьнежня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што ў Чэхіі памёр былы камуністычны пракурор і суддзя Карэл Ваш. Яму было 96 гадоў. У 1940-я гады ён шмат разоў патрабаваў сьмяротныя прысуды палітычным падсудным. Гісторыкі кваліфікуюць яго дзейнасьць як удзел у юрыдычных забойствах. Палітвязьні называлі яго “суддзя-кат”.

Наш камэнтар: У вызваленай ад акупацыі Беларусі таксама будзе паведамляцца грамадзтву аб тым, што робяць былыя ўдзельнікі юрыдычных злачынстваў рэжыму: дзе сядзяць, колькі ім яшчэ сядзець…

Юрка Марозаў

***

Пуцін: ленінская мумія сьвятая

11 сьнежня 2012 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуцін прыраўняў Леніна да сьвятых, грамадзкасьць узрушана”. Пуцін сказаў: “Кажуць, што маўзалей супярэчыць традыцыям. Што супярэчыць традыцыям? Хадзіце ў Кіева-Пячэрскую лаўру альбо паглядзіце на Пскоўска-Пячэрскі кляштар ці на грэцкі Афон! Там паўсюль ёсьць парэшткі сьвятых…”

Наш камэнтар: Пры ўсім марксістоўскім матэрыялізме гэбізм ня можа адмовіцца ад сваёй сатанінскай “сьвятыні” – ленінскай муміі. Толькі гэтая тандэтная містыка ня выратуе гнілога калоса, які згіне разам з сваёй муміяй.

Алесь Хадасевіч

4/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024