Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(28.12.2012 - 03.01.2013)

Дзікая, няшчасная краіна…

28 сьнежня 2012 г. бэльгійская газэта “Le Soir” паведаміла, што прэзыдэнт Пуцін падпісаў закон аб забароне усынаўленьня дзяцей з Расеі амэрыканскімі грамадзянамі. Гэта ёсьць самы варожы жэст супраць ЗША пасьля халоднай вайны. Закон прыняты ў адказ на прыняцьце ў ЗША “сьпіса Магніцкага” з асобаў расейскага начальства, якія спрычыніліся да арышту і сьмерці ў турме адваката Сяргея Магніцкага. Магніцкі раскрыў фінансавую афёру на 130 мільёнаў эўра. Вінаватым у гэтым злачынстве забаронена ўязжаць у ЗША.

Наш камэнтар: Лубянска-крамлёўскія цынікі зьвязалі амэрыканскае рашэньне па забойству адваката ў маскоўскай турме з лёсам многіх тысячаў расейскіх дзяцей, якія цяпер назаўсёды застануцца ў Расеі. Амэрыканцы адаптавалі ў сваіх сем’ях перш за ўсё дзяцей-інвалідаў, якія ня мелі надзеі на нармальнае жыцьцё ў Расеі. Многіх зь іх у ЗША вылечылі і, фактычна, выратавалі ад гібелі.
Сумленныя расейскія журналісты заяўляюць, што немагчыма нідзе знайсьці статыстыку сьмяротнасьці дзяцей-сірат у Расеі. Яна засакрэчана ўладамі, бо яна жудасная. Затое “деті умрут на своей велікой родіне”. Дзікая, няшчасная краіна…

Алесь Хадасевіч
***
Цікавая чытанка

28 сьнежня 2012 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала пра эканамічны крызіс і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама пра спробы рэжыму прывабіць у краіну замежных турыстаў. Цытуем канцоўку артыкула: “Беларускі прэзыдэнт прадае зброю сірыйскаму рэжыму Башара эль-Асада. Выстаўлена абвінавачваньне ў распаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня супраць Бюро забесьпячэньня беларускай арміі, а таксама супраць агенцыі па ўзбраеньню “Белвнешпромсервіс”. Амэрыканскі ўрад унясе іх у сьпіс забароны”.

Наш камэнтар: Цікава пачытаць.

Юрка Марозаў
***

Балалаечнае мастацтва канторы

31 сьнежня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул Анджэя Пачобута з Горадні пад тытулам “Беларускі КГБ хапае шпіёнаў, але начальнік бясьпекі губляе пасаду”. Пачобут напісаў пра арышт афіцэрамі КГБ РБ сьлесара А. Гайдукова і І. Багданава, які зьяўляецца членам апазыцыйнай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Потым Пачобут распавядае пра В. Рымашэўскага, называе яго “лідэрам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” і “канкурэнтам Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах два гады таму”. Рымашэўскі ўспамінае, як пасьля аршыту ў 2010 г. яго даптываў сам начальнік КГБ РБ, звольнены цяпер генэрал Зайцаў.

Наш камэнтар: Пачобут, вядома, любіць пісаць для палякаў. Яго ў Польшчы любяць называць героям. Цяпер і недаразьвітую канторскую крэатуру БХД зь яе “лідарам” і “канкурэнтам” з падачы гэтага “пісателя” у Польшчы будуць рабіць герояў і пагрозу лукашызму. А мы ня ведалі, што балалаечнае мастацтва такое папулярнае ў суседняй краіне.

Юрка Марозаў

Ужо зразумелі

2 студзеня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” апублікавала артуыкул пад тытулам “Рэформы на Кубе: два крокі наперад, крок назад”. Апісваецца беднае жыцьцё насельніцтва, заявы ўладаў пра лібэралізацыю эканомікі і рэформы. На здымку ў газэце – транспарант на вуліцы з надпісам “Жыве вольная Куба!”

Наш камэнтар: Хлусьня, дэмагогія, гвалт і ізаляцыя ад цывілізаванага сьвету – у Беларусі, як на Кубе. І кубінцы, і беларусы ўжо зразумелі, што ня можа быць рэфармаваньня гэтай сістэмы. І кастрызм, і лукашызм павінны быць ліквідаваны. Толькі пасьля гэтага могуць пачацца рэформы і аднаўленьне нармальнага жыцьця.

Юрка Марозаў
***

Павешалі бюст

2 студзеня 2013 г. італьянская газэта “Corriere della Sera” напісала, што ў мястэчку Торры непадалёк ад Вэроны бюст Мусаліні быў павешаны на ланцугу на скале. Яму таксама адбілі нос. Такім чынам антыфашысты адзначылі 80-годдзе фашыстоўскага “паходу на Рым”, зь якога ў 1922 годзе распачаўся рэжым Мусаліні ў Італіі.
Наш камэнтар: У 1991-93 гг. Стукачы і гэбэшнікі ва ўсіх публічных месцах і СМІ Беларусі распавядалі аб тым, што “нельзя убірать памятнікі Леніну, ведь вот в Італіі стоят до сіх пор памятнікі Муссоліні, это історія…”
На самой справе гісторыя была такая. Калі ў верасьні 1943 г. у Італіі высадзіліся войскі антыфашыстоўскай кааліцыі, то італьянцы доўга не чакалі. Быў арыштаваны Мусаліні, а ягоныя помнікі і знакі народ разграміў па ўсёй Італіі на працягу двух дзён і адной начы. Як гэтыя помнікі (паднятыя з дна возера Гарда) выкарыстоўваюцца цяпер, мы прачыталі ў італьянскай газэце.

Алесь Хадасевіч
***

Украінцы памятаюць Бандэру

2 студзеня 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала пра шэсьці ў цэнтры Кіева і іншых украінскіх гарадоў у гонар 104-й гадавіны з дня нараджэньня Стэпана Бандэры. Людзі несьлі партрэты аднаго з ідэолагаў украінскага нацыяналізму, паходні і сьцягі. Арганізавала ўрачыстасьці нацыяналістычная партыя “Свабода”, якая на апошніх выбарах атрымала месцы ў парляманце краіны. Газэта нагадвае, што Бандэру забіла КГБ. Цытуем канцоўку артыкула: “Масква ўсё больш выразна намякае, што ўкраінцам трэба будзе выбіраць – альбо вярнуцца пад яе ахову, альбо стацца ўдарнай зонай на мяжы Эўразьвязу і постсавецкай прасторы”.

Наш камэнтар: Як трэба змагацца супраць Масквы, украінскаму народу паказаў прыклад патрыёт Бандэра. Украінцы памятаюць яго.

Юрка Марозаў
***

Чарговая эўра-камэдыя

3 студзеня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала паведамленьне пад тытулам “Дэпардз’ё цяпер расеец”. Пра тое, што прэзыдэнт Пуцін загадаў надаць знакамітаму французскаму акцёру расейскае грамадзянства. Дэпардз’ё пратэстуе супраць вялікіх падаткаў на прыбыткі, якія трэба плаціць у Францыі.

Наш камэнтар: З тэлевізара ў гэты дзень весела глядзела фізіяномія Пуціна. Яго радавала, што на фоне расейскай народнай бяды і эканамічнага правала адзін вядомы француз просіцца пабыць рускім. Што ж, няхай пабудзе. У 1920-30-я гады такіх на Захадзе знаходзіліся многія тысячы. Яны прыязджалі ў “пралетарскі рай” будаваць камунізм. Бальшыня зь іх закончылі жыцьцё ў ГУЛАГу. Часы цяпер, праўда, ня тыя. Але вядома, што яшчэ з брэжнеўскіх часоў такія “пратэстныя” заходнікі (калі, зразумела, яны не былі праваленымі агентамі-шцірліцамі) не затрымліваліся ў Маскве даўжэй за 3-5 гадоў. Іхнія ўцёкі назад на Захад ужо не абстаўляліся такой рэкламнай шуміхай.

Алесь Хадасевіч
***

Найстарэйшы сьвятар

3 студзеня 2013 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” апублікавала нэкралог пад тытулам “Памёр найстарэйшы сьвятар Партугаліі”. Айцу Жазэ Амару Тэйсэйры быў 101 год, ён прыняў сан 78 гадоў таму. Яго жыцьцё было служэньнем Богу і народу.

Наш камэнтар: Вольная нацыя разьвітваецца з шанаваным сьвятаром (які не займаў высокіх пасадаў у герархіі), уся краіна ўспамінае яго.
У Беларусі пад акупацыямі такога няма і быць ня можа. Акупанты будуюць сваё валадараньне на прымусовым бяспамяцтве. Вечна так ня будзе. У вызваленай Беларусі будзе ўшанавана памяць аб кожным сьвятары, які на роднай мове нёс Слова Божае нашаму народу.

Алесь Хадасевіч
***

Кантора піша

3 студзеня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пяра Анджэя Пісальніка. Ён спасылаецца на вынікі апытаньняў зарэгістраванага ў Летуве дасьледчага цэнтру НІСЕПІ, “старэйшага недзяржаўнага сацыялагічнага цэнтру”. Паводле вынікаў, 29% беларусаў хацелі б інтэгравацца з Расеяй, 38,9% хочуць у Эўразьвяз. А 31,5% беларусаў падтрымліваюць Лукашэнку.

Наш камэнтар: А. Пісальнік у сваім рэпэртуары. Спасылаецца на агентурную крэатуру НІСЕПІ, пра якую ўсе абазнаныя людзі даўно ўжо ўсё зразумелі. Асабліва пасьля 31% за Лукашэнку, калі з поўным поспехам адбыўся Народны Байкот псэўдавыбараў летась. Кантора піша, пісальнікі перапісваюць, польскія суседзі на поўным сур’ёзе публікуюць гэта. А можа яны яшчэ і сваю палітыку фармуюць на аснове канторскай пісаніны?

Юрка Марозаў

8/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024