Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Разбураючы Беларусь, рускія за 200 гадоў акупацыі зьнішчылі (забілі) мільёны беларусаў, спалілі беларускія кнігі, ліквідавалі рэлігію, перарабілі і зьнішчылі тысячы храмаў, перабудавалі і панішчылі цэнтры гарадоў, фізічна ліквідавалі цэлыя саслоўі людзей, зрусіфікавалі школу, але так і не змаглі забіць этнас беларускага народа (нават камуністы). Найбліжэй падышоў да гэтага злачынства П. Машэраў, бадай, ці не найбольшы камуністычны русіфікатар і нішчыцель беларускай нацыі. (Даведка. Пётр Машэраў, беларус па паходжаньні, сапраўднае прозьвішча Машэра (зьмяніў прозьвішча дзеля кар’еры), першы сакратар ЦК КПБ (КПСС). Удзельнік энкавэдзісцкай савецкай партызанкі на Беларусі. На пасадзе першага сакратара ЦК КПБ (КПСС) валодаў неабмежаванай уладай у Беларусі.) Антыбеларускую падрыўную працу Машэрава прадоўжыў А. Лукашэнка. Разбуральны вынік шызоіднага гэбізму аказаўся катастрафічным. За кароткі час (18 гадоў) антыбеларускага рэжыму ў значнай ступені русіфікавана, алкагалізавана, разбурана (“аграгарадкі”) і зьнішчана беларуская вёска. Пад пагрозай апынулася існаваньне беларускага этнаса. Амаль начыста адбітая памяць у пакаленьня. Нацыю нішчаць, а яна не разумее, што адбываецца. МОВА Галоўнае пытаньне адраджэньня нацыяў у пэрыяд Вясны народаў Эўропы (у час крушэньня імпэрыяў) было пытаньне адраджэньня і грамадзкага сцьвярджэньня нацыянальнай мовы. Галоўнае пытаньне палітыкі Расейскай імпэрыі на Захадзе (у Беларусі) — ліквідацыя беларускай мовы. Галоўнае пытаньне беларускага нацыянальнага адраджэньня — грамадзкае і дзяржаўнае сцьвярджэньне беларускай мовы. “А мы вот по-русски, за Белоруссию, за ее историю и культуру. Разве это плохо?” “Вы можаце быць за “Белоруссію” хоць па-руску, хоць па-кітайску, хоць па-японску, і гэта ня будзе “плохо”. Але будучыні Беларусі ў гэтым няма.” ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ Інтэлігентнасьць ёсьць набытая выхаваньнем і адукацыяй, і ёсьць прыроджаная. Гэта здольнасьць чалавека свае веды, вопыт, думкі і дзеяньні сувымяраць з карысьцю для нацыі, для культуры, для народа і грамадзтва. Інтэлігент — гэта інтэлектуал, які дбае пра Бацькаўшчыну і народ, які спалучае свае інтарэсы і веды з інтарэсамі нацыі і грамадзтва і можа дзеля гэтага ахвяравацца іншымі клопатамі. Наяўнасьць інтэлігенцыі — гэта ёсьць наша грамадзкая перавага перад Захадам. (На Захадзе не існуе інтэлігенцыі і дружбы. Людзі жывуць інтарэсамі і цэняць індывідуалізм, забясьпечаны правам.) У цяжкі для нацыі час, калі нішчаць культуру і мову, на інтэлігенцыю кладзецца адказнасьць і абавязак нацыянальна-культурнай асьветы грамадзтва. Цяжкі час даўно настаў. Што робіць, чым займаецца беларуская інтэлігенцыя, гледзячы на нішчэньне мовы і разбурэньне культуры? Ня трэба плакаць і бяз сэнсу абурацца на хама. Ня дайце яму ўсіх зрабіць хамамі. Не станавіцеся такімі, як ён. Не гаварэце, як ён. Ня будзьце на яго падобнымі. Шануйце нашу беларускую мову, гаварэце, сьпявайце, павожайце, вучэце дзяцей па-беларуску, нясіце сьвятло Беларусі ў душы людзей і ў цэлы сьвет. 9 студзеня 2013 г. Зянон ПАЗЬНЯК 12/1/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |