Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
НЕПРЫЯЦЕЛІ ВЫПУСКАЮЦЬ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ АГЕНТУРНЫХ КАМІКАДЗЭ За гады панаваньня на нашай зямлі лукашызма (акупанцкай формы маскоўскага гэбізма) беларусы наслухаліся і начыталіся шмат фальшывага і злоснага пра сябе, сваю культуру, мову і гісторыю. Любімы “аргумант” ненавісьнікаў усяго беларускага: “да нет такого белорусского языка…” Начальнік рэжыму і Гітлера пахваліў, і пра “стихи Василия Быкова” распавёў і пра “Скорину в Питере”. Беларусафобства, як правіла, выступала публічна ў вельмі непрывабным выглядзе (ну хто будзе абражацца на псіхічна хворую асобу або на асадніка-акупанта, якога калоціць, калі ён чуе беларускую мову?). И вось настаў новы пэрыяд, кантора падняла ў атаку свае даўно заканспіраваныя “сілы”. Лукашэнкаўскага зьвяганьня-зьдзеку з беларускіх каштоўнасьцяў і герояў аказалася недастаткова. З канспірацыі выйшлі асобы, якія ўмеюць размаўляць па-беларуску і нават засьвяціліся ў некаторых жанрах беларускай дзейнасьці. Рэжым, відаць, палічыў, што яны дастаткова “набраліся аўтарытэту”, беларусы іх паслухаюць і пераканаюцца ў праўдзівасьці іхных “тэзісаў”. 8 студзеня сёлета беларуская рэдакцыя Польскага Радыё агучыла інтэрвію з менскім выдаўцом і журналістам Віктарам Хурсікам пад тытулам “Каліноўскі не змагаўся за Беларусь і ніякі ён не нацыянальны герой”. Ужо з назову бачна, што В. Хурсік “разьвенчывае міфы” і даносіць беларусам на беларускага нацыянальнага героя. Мы ня будзем паўтараць “аргуманты” гэтага В. Хурсіка. (Крыніца: www.radyjo.net/4/91/Artykul/123461,”Каліноўскі-не-змагаўся-за-Беларусь-і-ніякі-ён-не-нацыянальны-герой”). Зь ягоным опусам людзі самы могуць азнаёміцца ў Сеціве. Спрачацца зь ім узяліся некалькі беларускіх гісторыкаў і журналістаў. Пачытаўшы-паслухаўшы інтэрвію з В. Хурсікам, людзі пытаюцца: “А з чаго раптам Польскае Радыё пачало браць інтэрвію ў такіх асобаў? Яны што там, з глузду зьехалі? Няма больш з кім паразмаўляць?” Хто ведае, можа яны на Польскім Радыё сапраўды вырашылі пагаманіць з “выдатным беларускім мысьляром”, а ён ім нечакана выдаў такую сваю “сэнсацыю”? Можа быць. З другога боку В. Хурсік вядомы як адзіны ў нашай акупаванай краіне прыватны выдавец беларускіх кніжак. Ён выдаваў, даваў інтэрв’ю, прадстаўляў беларускую кнігу на міжнародных кніжных кірмашах. Гаварыў, як правіла, гладка і на беларусафоба не быў падобны. Праўда, многія людзі, якія сутыкаліся зь ім ў выдавецкай справе, заўважылі, што “Хурсік – чалавек нейкі склізкі і жулікаваты”. Але як жа ты інакш пражывеш пад лукашыстоўскім рэжымам ды захаваеш свой бізнэс? Круціцца трэба ўмець. Больш таго, з В. Хурсікам час ад часу здараліся сытуацыі, пра якія паведамлялі СМІ. Журналіст і выдаўца Віктар Хурсік арыштаваны на 15 сутак Суд Старых Дарогаў пакараў на 15 сутак аўтара кнігі «Кроў і попел Дражна» Віктара Хурсіка, са сьведчаньнямі аб забойстве савецкімі партызанамі мірных жыхароў, паведамляе Радыё Свабода. «Пасьля ўсталяваньня крыжа «ў памяць ахвяраў злачынстваў савецкіх партызан» у вёсцы Дражна Хурсіку тэлефанавалі на працу і на кватэру, а нядаўна даслалі позву ў суд. Сёньня аб 11 гадзіне ён мне паведаміў, што яго засудзілі на 15 сутак і апранулі наручнікі. Я нават пачуў бразгат дзьвярэй камэры», – паведаміў Радыё Свабода менскі гісторык Яўген Анішчык, які апошні размаўляў са спадаром Хурсікам па тэлефоне. «Гэта спроба ўшанаваць памяць ахвяраў партызанаў ніяк ня ўпісваецца ў сучасныя ўяўленьні ўладаў наконт гісторыі апошняй вайны, таму яны і вырашылі расправіцца і з крыжом, і з тымі, хто яго ставіў, і з аўтарам кнігі», – зазначыў спадар Анішчык. (Крыніца: belpa.org, трэба набраць таксама ў пашукавіку – хурсік выдавец). Цікавы эпізод, можна сказаць, гераічны. У ім задзейнічаны таксама іншы вядомы пэрсанаж – Вячаслаў Сіўчык (яго ўспрымаюць за правакатара), якога нават з паседжаньня псэўда-БНФ В. Вячоркі выкінулі на вуліцу за рукі-ногі. Пра сваю адсідку на сутках В. Хурсік нікому больш не паведаміў. І цікава, пасьля такога свайго “гераічнага ўчынку” ён застаўся ў сваім амплуа адзінага прыватнага выдаўца ды прадстаўляльніка беларускай кнігі ў СМІ і за мяжой. Вядома, што ўсё жывое і творчае, якое было ў выдавецкай справе ў Беларусі, ужо даўно разгромлена рэжымам. Навошта спатрэбілася надаваць гэтаму В. Хурсіку (непатапляльнаму дзеячу-прыватніку ва ўмовах антыбеларускага рэжыму) лоск героя і пакутніка? Пра гэта мы даведаліся цяпер на хвалях Польскага Радыё. Хурсік “напачкаў” на сакральную асобу беларускай гісторыі барацьбы за волю, зрабіў нішто з нашага нацыянальнага героя, які аддаў жыцьцё за народ і будучыню Беларусі. Масква і яе васальны рэжым на Беларусі, відаць, думаюць, што пасьля гэтага выступа “мясцовага аўтарытэта” беларусы сапраўды раскаюцца і перастануць шанаваць Кастуся Каліноўскага і іншых нашых вялікіх змагароў. Для ворагаў Беларусі важна, каб наш народ згубіў веру ў сябе, ў сваю гісторыю, сваю сілу, у сваю будучыню. Каб пад мярзотнае тэарэтызаваньне сумніўных “аўтарытэтаў” беларусы ўпалі б на калені і зрусіфікаваліся. Для выкананьня гэтай справы кантора не шкадуе свае кадры. Шцірліцаў прымусілі падняцца ў поўны рост і накіравалі на іх яркія агні рампы. Так зусім нядаўна адбылося ў Празе, дзе “беларускі дом” зарэгістравала і ўзначаліла “аўтарытэтная дама” Н. Маковік. Пра яе даўно забыліся ў Беларусі ды раптам успомнілі, што гэтая спадарынька на працягу шэрагу гадоў абслугоўвае ў Чэхіі інтарэсы расейскага мафійнага бізэсу (за якім вядома хто стаіць). Канфуз аказаўся настолькі гучным, што ад Н. Маковік апэратыўна адмежаваліся ўсе, хто сядзеў на арганізаваным ёю паседжаньні на тэму “белдома” у сьнежні летась. І вось цяпер “выдавец” В. Хурсік, таксама “спаліўся” і раскрыўся, як кажуць расейцы, “во всей красе”. Гаспадарам не шкада гэты адпрацаваны матэр’ял, у іх, мабыць, ёсьць рэзэрвы. Мяркуем, што ў бліжэйшы час мы ўбачым і пачуем яшчэ шэраг такіх камікадзэ, якіх выпусьцяць на сцэну з заданьнем зьнішчэньня беларускіх сьвятынь і каштоўнасьцяў. Але марныя намаганьні гэтай нікчэмнай публікі. Нічога ў іх ня выйдзе. Юрка Марозаў 12/1/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |