Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(05.01.-09.01.2013)

Збочанасьць на сантымэнтах да жывёл

5 студзеня 2013 г. аўстрыйская газэта “Kurier” паведаміла пра заяву Брыджыт Бардо (78 гадоў). Вядомая актрыса хоча пайсьці сьледам за Дэпардзё. Абаронца жывёлін, Бардо ў знак пратэсту таксама хоча папрасіць ў Пуціна расейскае грамадзянства.

Наш камэнтар: Што гэта на іх напала? Аматарцы жывёл Б. Бардо трэба было б пацікавіцца апошнімі інфармацыямі, якія абнародаваны ў Расеі пасьля прыняцьця закону пра забарону ўсынаўленьня расейскіх дзяцей у Амэрыку. Мужныя людзі раскрылі жудасную праўду пра дзіцячыя дамы ў Расеі, дзе пануе галеча, зьдзек, голад, дзе дзяцей-інвалідаў проста зьнішчаюць. А актрыса-пэнсіянэрка пра двух цыркавых сланоў хвалюецца (якія ўсяроўна здохнуць, бо хворыя невылечна)… Тут не клопат, а збочанасьць на сантымэнтах да жывёл.

Алесь Хадасевіч
***

Кар’ера брата Кірылы

7 студзеня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што “патрыярх Кірыла заклікаў расейцаў усынаўляць сірат”. Усё ў сувязі з прыняцьцем закона, які забараняе усынаўляць расейскіх дзяцей у Амэрыку.

Наш камэнтар: У шэрагу заходніх СМІ апублікавалі гэтую калядную інфармацыю і здымкі Кірылы з крыжам і падсьвечнікамі. Апублікавалі, як амаль заўсёды, без належнага аналізу зьявы.
А вось у Расеі ў сувязі з гуканьнямі генэрала КГБ Кірылы, ён жа Патрыярх (агентурная клічка “Міхайлов”) многія людзі пачалі задаваць рытарычныя пытаньні. Чаму дагэтуль нідзе не падаецца афіцыйная інфармацыя пра сямейнікаў Кірылы (публічнай, афіцыйнай асобы РФ)? Неяк прасачылася, што ў яго бацькі было сем сыноў. Дзе яны, чым займаюцца? Дасьціпныя журналісты раскапалі пэўныя інфармацыі пра стрыечных сясьцёр Кірылы. Яны ўсе (“как на подбор”) уключаны ў гаспадарчую дзейнасьць начальніка РПЦ: кіруюць ягонымі капіталамі, бізнэсовай дзейнасьцю, нерухомасьцю – гэткія “пападзі” і “ключніцы”. А дзе першая палова з класічнай формулы “братья и сестры”? Чаму так засакрэцілі Кірылавых “братьев”? Мяркуем, што з часам праўда раскрыецца. Але дашукацца яе будзе цяжка. Сумленныя аналітыкі кажуць, што так засакрэчваюць толькі тых, хто зьвязаў сваё жыцьцё з лубянскай канторай. Можа аказацца, што брат Кірыла зрабіў у ворганах яшчэ й ня самую бліскучую кар’еру.

Юрка Марозаў
***
Памаршыруюць і – на выбары

8 студзеня 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала з Масквы. У Маскве ўступіў у сілу новы закон пра грамадзкія сходы. Маскоўцы будуць цяпер мець дзьве кропкі для выступаў на ўзор Кутка Спікераў у лёнданскім Гайд-парку. У адмысловых месцах у парках Горкага і Сакольніках можна зьбіраць ад 2000 да 2500 асобаў і рабіць выступы. Уладам трэба паведамляць пра мерапрыества за тры дні да яго правядзеньня. Пазапарляманцкая апазыцыя крытыкуе гэтае рашэньне. Яна занятая падрыхтоўкай да правядзеньня ў Маскве “Маршу супраць жулікаў”.

Наш камэнтар: Ну вось, у Маскве выкарыстана чарговая шпаргалка, падрыхтаваная і апрабаваная Крамлём-Лубянкай у Менску. Цяпер у маскоўцаў ёсьць свой Бангалор, ёсьць нават два Бангалоры! Свая менская шпаргалка і ў маскоўскай псэўдаапазыцыі, яна рыхтуе чарговы “марш”. Што праўда, назва-дэвіз закручана “покруче”, чым у В. Івашкевіча з камарыльляй – “Супраць жулікаў!” Гэта вам не менскі “марш за хорошую жізнь”. Яны будуць “маршыраваць”, а потым заклікаюць грамадзянаў паўдзельнічаць у чарговым выбарчым шоў гэбоўскага рэжыму.

Юрка Марозаў
***

Знай нашых, камарада Чавэс!

8 студзеня 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала з Вэнэсуэлы. Урад краіны паведаміў, што прэзыдэнт Уга Чавэс па стану здароўя ня можа зьявіцца на цырымонію інаўгурацыі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Апазыцыя патрабуе, каб справа была вырашана ў Генэральным судзе. Старшыня парляманту заявіў, што інаўгурацыю можна і перанесьці на пазьнейшы тэрмін.

Наш камэнтар: У сувязі з “другом Чавесом” беларусам успамінаецца чарговая па ліку “інаўгурацыя” начальніка мясцовага рэжыму. У 2006 г. Людзі за Лукашэнку не галасавалі, тым ня менш была абвешчана чарговая “элегантная перамога” дыктатара над народам. Але перад інаўгурацыяй сам імяніньнік зьнік на даволі доўгі тэрмін. У патрэбны дзень ён, праўда, зьявіўся на цырымонію. Ішоў, як робат, пару разоў ледзь ня ўпаў. На твары была пячатка пэрсанальнай адсутнасьці, памятная нам па апошніх савецкіх генсеках. Але свой нумар ён гераічна адбыў і, як бачым, з дапамогай той жа псэўдаапазыцыі перажыў яшчэ адну “інаўгурацыю” у 2011 годзе. Знай нашых, камарада Чавэс!

Юрка Марозаў
***

Дзікая “руская рулетка”

9 студзеня 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Абсурдная сьмерць”. Паведамлялася з расейскага гарналыжнага курорта. Двое маладых мужчын залезьлі ў надзьмуты пластыкавы шар і пачалі займацца экстрэмальным спортам. Яны пакаціліся па лыжні, але шар паляцеў у бездань і разьбіўся. Д. Буракоў (27 гадоў) загінуў, другі пакалечаны.

Наш камэнтар: У Расеі заўсёды была папулярнай “ліхость”. За апошнія 20 гадоў зьявіліся новыя жанры гэтай “ліхості”. Рабуючы незьлічоныя натуральныя багацьці і вынік працы свайго і суседніх народаў, “новыя рускія” ужо ня ведаюць, чым яшчэ пазабаўляць сябе. Куршавэль – банальна. Жаніцца на тры дні з Ксюшай Сабчак – пройдзены этап. Пакуражыцца ў мафійных казіно ў Менску – ужо прыелася. Тады палезем у шар…
Дзікая “руская рулетка”. Ну і Бэдлам!

Алесь Хадасевіч

***
Канструкцыя прымітываў

9 студзеня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала чарговы опус гарадзенскага спэцкора Анджэя Пачобута пад тытулам “Уцячы зь Беларусі любым коштам”. Пачобут дае высокую статыстыку жаданьня беларускіх людзей, перш за ўсё моладзі, выехаць з радзімы на Захад. Ён спасылаецца на “незалежныя інстытуты, зарэгістраваныя ў Летуве”, на дзеячаў АГП А. Лебедько і “Вясны” А. Бяляцкага, а таксама варшаўскага “Беларускага дому”. Распавядае пра шматлікія прыклады жульніцтва, калі грамадзяне Беларусі куплялі ў апазыцыйных арганізацыях сяброўскія пасьведчаньні, а ў міліцыі дакуманты пра рэпрэсіі, ды прадастаўлялі гэта на Захадзе. Усе рэспандэнты Пачобута і ён сам лічаць, што жаданьне ўцячы зь Беларусі і ўцёкі зь яе зьвязаныя з цяжкім матэрыяльным становішчам беларусаў.

Наш камэнтар: Нібыта ўсё лагічна напісаў А. Пачобут. Згадаў нават, як дзялкі ляпілі для такіх псэўдапалітычных уцекачоў пасьведчаньні ад БНФ з пячаткай, на якой быў савецка-лукашыстоўскі гэрб “Капуста”, а не Пагоня. Тонкі знаўца матэрыі.
Толькі “чамусьці” ён забыўся згадаць пра бездухоўнасьць лукашызма, пра здушэньне беларускай культуры і мовы, пра перасьлед беларусаў акупацыйным рэжымам па нацыянальнай і культурнай прыкмеце (этнацыд). Аказваецца, беларусам захацелася “сытней кушать” – вось і ўся праблема.
На працягу пэўнага часу з гэтага Пачобута актыўна канструктуецца вобраз палітычнага змагара і пакутніка ва ўмовах лукашэнкаўскага рэжыму. І нічога, “пакутнік” працягвае папісваць ды атрымліваць ганарары з польскай газэты. Працэдура люстрацыі ў вызваленай ад акупацыі Беларусі пакажа шмат што.

Юрка Марозаў

14/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024