Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Ліст да сяброў Сойму КХП – БНФ) Ацэньваючы ўсё, што адбываецца цяпер у Беларусі (і там, дзе апынуліся беларусы), належыць не забывацца пра сацыяльна-палітычную сістэму гэбізму, у якую абрынулася Беларусь і Расея. Гэта сістэма, дзе галоўнай палітычнай сілай, якой належыць абсалютная ўлада ў краіне, ёсьць КГБ. Фармальныя адрозьненьні паміж рускім і беларускім гэбізмам не прынцыповыя. У Расеі карпаратыўны рэжым, у Беларусі – аўтарытарны на ўзроўні дыктатуры. Прынцыповай ёсьць залежнасьць акупацыйнага гэбізму ў Беларусі ад гэбісцкай сістэмы Крамля. Гэтая залежнасьць дазваляе Маскве маніпуляваць аўтарытарнай уладай і праводзіць праз яе антыбеларускую палітыку ў Буларусі. Мэта гэбізму – прыватызацыя дзяржавы і ўзбагачэньне палітычнай групы ўлады за кошт народа і за кошт краіны. У зьнешняй палітыцы – гэта забесьпячэньне расейскіх імпэрскіх інтарэсаў. (Кожны гэбізм сам рабуе свой народ, але ў палітыцы забясьпечвае расейскія інтарэсы.) Веданьне палітычнай сутнасьці сістэмы, дзе КГБ ёсьць абсалютная ўлада, дазваляе адэкватна ацэньваць гэбісцкую палітыку. У апошні час яна актывізавалася ў антыбеларускім накірунку. У Беларусі йдзе глыбокая зачыстка грамадзянскай супольнасьці, эскалацыя страху і атака на сакральныя вобласьці беларускай нацыянальнай гісторыі, перш за ўсё, на Курапаты і на памяць пра Кастуся Каліноўскага. За мяжой уведзены ў дзеяньне агентурныя сеткі, поўным ходам ідзе імітацыя розных дэмакратычных ініцыятываў, “беларускіх дамоў”, інфармацыйных бюро “за дэмакратыю” і г. д. Мэта гэтай дзейнасьці такая ж, як і ў Беларусі: стварыць падставу, імітацыю, замкнуць на сябе рэсурсы, узяць на сябе прадстаўніцтва ў палітыцы і задушыць сапраўдныя беларускія арганізацыі, што існавалі дагэтуль. Трэба ведаць, што арганізацыйная задача агентуры ў стварэньні псэўдаапазыцыйных груп – гэта самаакупнасьць, г. зн. выкарыстаньне тых сродкаў, якія вылучаны Захадам для “падтрымкі дэмакратыі”, а таксама кантроль над гэтымі рэсурсамі. Сама ж агентура займаецца і выбіваньнем гэтых сродкаў “на дэмакратыю” (характэрны прыклад – “Говправду”). Першая прыкмета падстаўной арганізацыі – расейская мова ў пісьме і дачыненьнях і адсутнасьць нацыянальных праблем ў зьмесьце і дэклярацыях імітацыйнай дзейнасьці, прытым ў імітацыю прыцягваюцца таксама (як правіла) і ворагі Беларушчыны (пад выглядам дэманстрацыі дэмакратычнага падыходу, аб’яднаньня ўсіх сіл і т.п.). Рэжым цалкам кантралюе гэтую агентурную публіку, часам саджае некаторых у турму дзеля алібі ды прафілактыкі, ды гандлю з Эўропай. Пасьля 2010 года масы іх апынуліся за мяжой і даволі хутка структурызаваліся па грантах і офісах. Сытуацыя ўскладняецца, практычна, поўнай адсутнасьцю беларускіх нацыянальных незалежных мэдыя-рэсурсаў масавага ўплыву. Мы ня маем нават такіх сродкаў інфармацыі, як мелі чэчэнцы ў пэрыяд вайны з Расеяй (“Чэчэн-прэс” і “Каўказ-Цэнтар”). Галоўны інфармацыйны герой існуючых нібыта “незалежных” СМІ ёсьць Лукашэнка. Яго партрэты, каснаязычныя выказваньні і любыя “піскі” не зыходзяць са старонак такога квазісвабоднага друку. Бачачы актывізацыю жаўцізны ў гэтых сродках, актыўнасьць агентуры ў Беларусі і за мяжой, можа ўзьнікнуць думка, што беларускія справы дрэнныя, што йдзе трыюмф нечысьці. Такая думка недакладная, бо актывізацыя нечысьці пачалася найбольш пасьля псэўдавыбараў у мінулым годзе, калі адбыўся пасыўны, але татальны, байкот галасаваньня па ўсёй краіне. Рэжым робіць адчайныя крокі, каб заштурхаць усё назад і ня даць разьвіцца грамадзкаму пратэсту, дзеля якога ўжо зьяўляюцца пэўныя ўмовы. Вось гэтым усё і тлумачыцца. Вось тут і ёсьць галоўнае поле бою, якое вядзем мы супраць рэжыму і ягонай “апазыцыі”. Гэта неабходна памятаць і працягваць змаганьне. Псэўдаапазыцыя ня зьнікне, пакуль ня зьявіцца моцная беларуская альтэрнатыва рэжыму. Да гэтага часу псэўдаапазыцыйнае шкодніцтва будзе пастаянным. Цяпер некаторыя зь іх пачалі ўжо зноў тлуміць галовы людзям (тым, хто іх яшчэ слухае), што трэба рыхтавацца, маўляў, да выбараў 2015 года і ўжо цяпер абраць адзінага кандыдата на прэзыдэнта. І гэта пасьля правакацыі 2010 года. Вожык бы зразумеў. Але тут ня вожык. Кантора пачынае зноў гуляць у зацяганую сваю гульню, якая прапісана ім ад пачатку стварэньня і заганяць людзей на фальшывыя выбары рэжыму. Зразумела, што ў псэўдавыбарчай афёры гэтай хунты ўдзельнічаць нельга, бо гэта ня выбары, і Лукашэнка не прэзыдэнт, а ўзурпатар улады. Не бывае прэзыдэнтаў па 20 гадоў запар. Нашыя лёзунгі байкоту павінны быць: Перад беларусамі вельмі шмат працы, каб зьмяніць становішча. Ня трэба спадзявацца, што час працуе на нас, бо можна яго змарнаваць, калі самы ня будзем на гэты час працаваць. 13. 01. 2013 г. Зянон ПАЗЬНЯК 14/1/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |