Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРА ЛУКАШЫЗМ “С ЧЕЛОВЕЧЕСКІМ ЛІЦОМ”

Нават палітычна незаангажаваныя людзі бачаць і разумеюць, што прамаскоўскі васальны рэжым апошнім часам узяўся за нахабную інтэнсіфікацыю антыбеларускай палітыкі ў Беларусі. Лукашысты распрадаюць маскоўскай мафіі нашыя нацыянальныя багацьці і лепшыя прадпрыемствы, а таксама дзікімі тэмпамі ўкараняюць русіфікацыю. Людзі гэта бачаць.

Аказалася, што “ня бачаць і не разумеюць” гэтага некаторыя асобы публічнага беларускага жыцьця. Пры чым робяць гэта даволі сінхронна.

14 студзеня Радыё Свабода выдала рэпартаж з удзелам старшыні ТБМ А. Трусава. А. Трусаў пахваліў Лукашэнку і лукашызм:
“Сытуацыя кардынальна памянялася. Тое, што беларуская мова няважная, Лукашэнка казаў яшчэ 10 гадоў таму. А за апошняе дзесяцігодзьдзе прэзыдэнт пра мову выказваецца толькі добра. Калі я вам такія цытаты пакажу, вы падумаеце, што гэта Гілевіч ці Быкаў”.

“Паглядзіце, колькі білбордаў улада паставіла „Размаўляй па-беларуску“. Колькі грошай на гэта патраціла. Гэта значыць, яна падкрэсьлівае: у нас усё добра зь беларускай мовай”. (Канец цытаваньня). Мы ўжо ня пішам як гэтыя білборды цяпер здымаюцца.

Старэйшыя людзі ўспомнілі, што і русіфікатар Машэраў часам у кніжках аўтографы па-беларуску падпісваў (у музэйных экспазыцыях яно прадстаўлена). А на дарогах і дамах віселі вялізныя плакаты аб тым, як хораша жывецца беларусам на савецкай “родзіне”. Для разумных людзей не было, аднак, сакрэтам, што савецка-расейская акупаншчына нішчыць усё беларускае і адначасова сама ідзе да свайго правалу.

Перад гэтым, 12 студзеня, слухачы-чытачы Радыё Свабоды пазнаёміліся зь яшчэ больш яркай зьявай міфалогіі ў жанры самараскрыцьця ад вядомага рэдактара і публіцыста С. Дубаўца. Гэтым разам ён выступіў у амплуа “вэб-рэдактара, які плача над камэнтарамі”. Для С. Дубаўца камэнтары ў Сеціве надта злыя і агрэсіўныя. Ён знайшоў, адкуль гэта пайшло:

“Дваццаць гадоў таму я сышоў з БНФ менавіта з-за гэтага разладу. Адчуў, што апроч нацыянальнае рыторыкі мяне з гэтай арганізацыяй ужо ня зьвязвае нішто. Дый нацыянальнае мне бачылася не ў рыторыцы, а ў імклівым пашырэньні мовы, беларускай ідэі, любові да свайго. А тут панавала крыўда і злосьць. Мы ненавідзім! – чыталася ў позірках людзей. Ненавідзім Маскву, КГБ, Захад і адзін аднаго. Нацызм у Нямеччыне паўстаў менавіта з таго, што пакрыўджаная нацыя прагна жадала рэваншу. І ў нас ёсьць людзі, якім падабаецца такі настрой – быць пакрыўджаным і ненавідзець”. (Канец цытаваньня).
Задача гэтай просьценькай ілжывай тэхналогіі – прыклеіць на Народны Фронт (які падняў беларускую Незалежнасьць і зьмяніў гісторыю Беларусі) ярлычок нянавісьці (“мы ненавідзім”, “крыўда і злосць”). Яшчэ камуністы пробвалі гэтым займацца.

С. Дубавец таксама ня першы, хто “в порыве страсті” прыраўняў Беларускі Народны Фронт да нямецкага нацызму (але і узровень, скажам так). Толькі ў апошнія гадоў 5-7 нават лукашыстоўская гэбельсаўшчына не карысталася ўжо такім прыпадабненьнем (прыём не спрацоўваў).

У адрозьненьне ад лукашыстаў (якія ў Фронце не былі), С. Дубавец прэтэндуе на ісьціну ацэнкі, бо ў Фронце “быў і сышоў”. І фронтаўцы пачалі ўспамінаць… Ды нічога ня ўспомнілі. Не было такой зьявы, як “фронтавец Дубавец”. Гэты спадар быў запісаны ў Аргкамітэт і нават у склад першага Сойму. Але якіх-небудзь ягоных справаў або выступаў па фронтаўскай справе ніхто не памятае. Іх не было. А ў сьпісах БНФ (як і любой грамадзкай арганізацыі) заўсёды ёсьць тое, што называецца тэрмінам “баласт” (ад якога збаўляюцца). У сьпісах аднаго Сойму быў запісаны (з падачы В. Вячоркі) нават сп. Шаўцоў, адзін з цяперашніх салістаў апяваньня лукашызма і расейскага імпэрыялізма. Аднойчы пасьля аднаго са сваіх брыдкіх допісаў пра Адраджэньне ён, тым ня менш, зьявіўся на сядзібу БНФ на вул Варвашэні. Ветлівыя фронтаўкі ў прыёмнай як звычайна падалі яму каву. Калі яго ўбачыў Зянон Пазьняк, ён строга сказаў яму: “Вашая прысутнасьць тут лішняя…” Сп. Шаўцова выдварылі з памяшканьня, больш каля Фронта яго ніхто ня бачыў. А сп. Дубаўцу ня трэба перажываць, што ён “сышоў”, бо ён, па сутнасьці, ніколі ў Фронт “не заходзіў”.

На С. Дубаўца накінуліся камэнтатары на старонцы Радыё Свабода і выказалі ўсё, што думаюць наконт ягоных “тэзісаў”. Цікава, што бараніць яго падняўся нават В. Хурсік, які зусім нядаўна пляжыў сьветлую памяць беларускага героя Кастуся Каліноўскага. Быў сярод адвакатаў “вэб-рэдактара ў плачы” і нік Simpson (даўно раскрыты інтэрнэт-карыстальнікамі “гісторык” А. Белы, вядомы адвакат лукашызма).

Адным словам, гэтыя асобы на працягу двух дзён нарабілі шмат шуму. А што, уласна, здарылася? Ну заклікаў С. Дубавец у адказах на камэнтары: “Давайце жыць дружна”. Ну, пахваліў А. Трусаў лукашыстоўскія білборды. І што?

А вось што. Патлумачыў нам гэта раней на старонцы “Нар. Волі” сам А. Зімоўскі, заслужаны прапагандыст акупанцкага рэжыму на Беларусі (цяпер пераведзены на працу ў Расею). Вось, якія адказы даў ён у інтэрв’ю газэце пад тытулам “Солдаты той войны…” 28 сьнежня 2012 г.:

“Строго говоря, в информационной войне участвовали другие. Я всего лишь разрабатывал сценарии, планировал и доводил дело до победы. Меня, собственно, для этого и нанимали (…) Сам же я консультирую питерских товарищей по вопросам ведения информационных войн”. (Канец цытаваньня).

Нават Зімоўскі прызнаецца, што супраць Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна. Пра гэта даўно заявіў Зянон Пазьняк, ды многія “аналітыкі” ўдавалі тады, што ім сьмешна і гукалі: “О чём это Вы?!”

Бачна, што ў гэтай вайне паўдзельнічалі і нашыя сёньняшнія героі, якіх мы цытавалі. Толькі на чыім баку яны паўдзельнічалі? З чаго раптам яны пачалі заклікаць, каб беларусы ўбачылі “человеческое ліцо” лукашызма ды яшчэ і “жылі зь ім дружна”?

У мяне таксама паўсталі гістарычныя параўнаньні. Тактыка гэтых асобаў вельмі нагадвае паводзіны дзеячыкаў юдэнрата (арганізаванага немцамі самакіраваньня ў гета пад акупацыяй), якія казалі сваім суродзічам: “Немцы ня хочуць нас зьнішчыць. У Асьвенцыме – працоўны лягер, дзе мы дачакаемся канца вайны. Давайце жыць дружна…” У той самы час габрэйскія патрыёты казалі суродзічам праўду і разгортвалі супраціў акупантам.

Валеры Буйвал

19/1/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2013
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024