Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У ПАМЯЦЬ ПРА МІХАСЯ ЧАРНЯЎСКАГА Вельмі цяжка разьвітвацца з сябрамі, калі яны заканчваюць свой жыцьцёвы шлях, а ты застаешся. 20-га студзеня ад сьмяртэльнай хваробы памёр Міхась Чарняўскі. Цяжка яшчэ і таму, што ўсё жыцьцё Міхася было ахвяравана сьветлай Беларусі, а паміраць прыходзіцца ў час цемры. Яшчэ б трохі было яму пажыць, калі засьвеціць сонца. А яно засьвеціць. Я пазнаёміўся з Міхасём у 1964 годзе, калі ехалі разам у групе ў Ваўкавыск аглядаць крэйдавыя шахты нэалітычных людзей. З таго часу з камандай сяброў крочылі разам. У той змрочны час галоўнай задачай нашай актыўнасьці было дапамагаць беларусам у справе нацыянальна-культурнага адраджэньня сьвядомай асобы. Гэтаму галоўнаму Міхась Міхайлавіч прысьвяціў усё сваё жыцьцё. Ён асьветнік па духу, па характары, па ідэалогіі. Такой працы як бы і не відаць, але яна якраз давала рэальныя і канкрэтныя вынікі. Ён зрабіў уклад ў навуку, у археалогію, у навукова-папулярную літаратуру, у грамадзка-палітычную дзейнасьць, але ізноў жа — уся яго спадчына мералася любовяй да Бацькаўшчыны і беларускім асьветніцтвам свайго пакаленьня. Пра дачыненьні на гэтай ніве можна напісаць цэлую кнігу. Тым больш што натуру Міхась меў сьветлую, характар дабразычлівы і вылучаўся арганічным паўсюдным гумарам. У самых цяжкіх абставінах я ніколі ня чуў ад яго нараканьняў ці нейкіх упадніцкіх стогнаў. Наадварот і тут ён знаходзіў сьмешныя моманты і часам сьмяшыў нас да сьлёз. Тым ня менш ён быў чалавекам глыбокай душы і вельмі моцна ў сэрцы перажываў трагізм лёсу свайго народа. Па сваёй сутнасьці Міхась ня быў асобай публічнай натуры (як, скажам, ягоны сябра Міхась Ткачоў). Сьціпласьць была яго важнай рысай характару. І таму асоба яго якбы не вылучалася. Але, ведаючы яго добра зь юнацтва і ягоныя справы, скажу, што як беларускі практычны дзяяч-асьветнік і навуковец, гэта быў чалавек-глыба, чалавек-беларуская скала, такі, як Лявон Баразна, Генадзь Каханоўскі, Яўген Кулік. А гэта ўсё людзі, на падвалінах якіх вырастала вольная незалежная Беларусь. На такіх людзях і будзе яна трымацца. Хай стане мяккай табе родная зямелька, дарагі Міхась, у нашай сьветлай і пакутнай паднябеснай Беларусі, хай прыме цябе як роднага сына сваёй Айчыны, хай добра будзе табе ў Беларусі нябеснай, там, ў вышынях, дзе вечны спакой. 21 студзеня 2013 года Зянон Пазьняк 21/1/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |