Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАМЯЦЬ І ГОНАР. 150 ГАДОЎ ПАЎСТАНЬНЯ

(Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

3-га лютага, сёлета ў Менску, адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, прымеркаваны да 150-х угодкаў Паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “За сваю зямлю родную”. На паседжаньні панаваў сьвяточны настрой. Сябры Сойму далучыліся да агульнабеларускай дыктоўкі на тэму Нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Зачытаў дыктоўку – Ліст з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага — старэйшы сябра Сойму БНФ дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня і сябра Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Мікалай Крыжаноўскі.
dyktouka.jpg

З дакладамі на тэму Паўстаньня выступілі сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Выступоўцы казалі пра Нацыянальна-вызвольнае Паўстаньне 1863-64 гг., пра гераізм абаронцаў Беларусі ад маскоўскіх захопнікаў. Яны імкнуліся накрэсьліць асноўныя рысы нацыянальнага ўздыму нашага народу, абвергнуць звычайныя стэрэатыпы савецкай і постсавецкай гісторыяграфіі.

Беларусы ўзялі ўдзел у Паўстаньні ўжо ў першыя гадзіны народнага руху. На Беласточчыне беларускія змагары штурмавалі мястэчка Сураж у ноч з 22 на 23 лютага 1863 г. Да лістапада гэтага году на Беларусі-Літве адбываліся вайсковыя дзеяньні супраць маскоўскіх акупантаў. Самай значнай бітвай паўстанцаў была баталія пад Мілавідамі ў чэрвені 1863 г., дзе аддзел паўстанцаў разьбіў тысячны аддзел расейскіх карнікаў. На Гародзеншчыне дзьве траціны паўстанцаў былі сяляне. Гэта было сапраўднае нацыянальнае Паўстаньне супраць улады варварскай імпэрыі. Праз паўтара стагоддзі пасьля паўстанцкіх падзеяў гісторыя прымушае нас пераасэнсаваць сацыяльны і чалавечы фактар даўніх падзеяў.

Многіх у Беларусі і ў сьвеце ўразіла агрэсіўная рэакцыя афіцыйных структураў рэжыму на тэму Паўстаньня 1863-64 гг. Лукашэнкаўская гэбельсаўшчына нават “спаліла” (раскрыла) некаторых сваіх агентаў (Хурсік і інш.), кінуўшы іх на збэшчаньне сьвятых беларускіх імёнаў – Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў. Для Масквы важна вычварыць гісторыю падзеяў, партрэты беларускіх герояў – вычварыць усё беларускае і сьвятое. Многім ня верылася, але рэчаіснасьць паказала, што мэтады і лексіка лукашыстоўскай прапаганды аднолькавыя і ў адносінах да Кастуся Каліноўскага і да Зянона Пазьняка: “Паляк, каталік, ненавідзеў беларускі народ…” Але той, хто прачытае творы Каліноўскага і Пазьняка, зразумее, што нікчэмнасьці спрабавалі і спрабуюць абылгаць лепшых сыноў нашай Бацькаўшчыны. Ня можа быць веры акупантам Беларусі, якія хочуць растаптаць усё сьвятое і нацыянальнае на нашай зямлі!

На Сойме быў прачытаны даклад Намесьніка старшыні КХП—БНФ спадара С. Папкова аб арганізацыі інтэлектуальнага разьвіцьця нацыі з апорай на родную мову. Гэта новая праграма “Глядзім у будучыню”, распрацаваная у Партыі, якая мусіла б быць увасоблена ў жыцьцё самой беларускай грамадзянскай супольнасьцю і перадавымі яе прадстаўнікамі. (Публікуецца)

Выступілі таксама сябры Сойму з іншых рэгёнаў краіны. Яны распавялі пра “канец НЭПа”, як называе мясцовая інтэлігенцыя рэпрэсіўныя дзеяньні апошняга часу. Рэжыму жыцьцёва неабходныя грошы. Лукашызм спрабуе садраць іх з тых слаёў грамадзтва, якія выкарысталі паслабленьні раньняга лукашызму і пабудавалі катэджы, закупілі кватэры, забясьпечылі капіталамі дзяцей і ўнукаў. Цяпер гэтых людзей выклікаюць у “славные органы” і прапануюць “падзяліцца прыбыткамі”. Размовы ў “славных органах” давялі некаторых з удзельнікаў да самагубства ў той жа дзень. Як правіла, гэта здараецца з тымі дзеячамі позьнелукашыстоўскага бізнэсу, якія на працягу гадоў гукалі: “А зачем нам этот белорусскій язык, мы і так прожівём! Экономіка не вліяет на політіку!” Аказалася, што зьнішчальнікі ўсяго беларускага зьнішчаюць усё, нягледзячы на тое, што беларусы вядуць свой бізнэс на расейскай мове…

Варварскія дзеяньні акупанцкага рэжыму Масквы прымушаюць усіх людзей Беларусі (усіх без выключэньня!) зьяднацца ў абароне нашых нацыянальных каштоўнасьцяў і багацьцяў.

3 лютага 2013 г.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ

5/2/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2013
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024