Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: “ЗА СВАЮ ЗЯМЛЮ РОДНУЮ” (Выступ на лютаўскім Сойме КХП-БНФ 1-га лютага 1863 года, 150 гадоў таму, пачалося паўстаньне супраць Расеі ў Беларусі-Літве, а 2-га лютага споўнілася 175 гадоў з Дня народзінаў кіраўніка паўстаньня і вялікага сына Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта выбітныя юбілейныя даты вялікай падзеі і вялікага чалавека. Сёньня мы ўрачыста адзначаем гістарычны юбілей паўстаньня ў нас на Сойме і ва ўсёй нашай адраджэнскай народнай Партыі. Усе наступныя пакаленьні, што вырастаюць над неадпомшчанай магілай Кастуся і ягоных паплечнікаў застаюцца ў даўгу перад героямі, бо да гэтага часу не пазначаны межы і воля крывёй чужаніц, заборцаў, наездцаў, акупантаў. І шмат хто гэта ўжо зразумеў. Калі ў аднаго беларуса спыталі, чаму цяпер так баіцца Каліноўскага ўся гэтая прамаскоўская рэжымная чэрнь, ён сказаў: “Баіцца Паўстаньня”. І гэта праўда. Бойцеся і дрыжыце! Каліноўцы вернуцца. Вернуцца нават з магіл. Аналізуючы ход і вынікі паўстаньня Каліноўскага, прыходзім да высновы, што ў яго барацьбе была моцная і грунтоўная падстава для перамогі. Гэтая падстава – ідэя ўсенароднай барацьбы. Каліноўскі і паплечнікі разумелі, што з адной шляхтай арду не пераможаш. Перамагчы можна толькі ўсім народам, усенароднай барацьбой з царызмам. Паўстанцы мусілі б мець поўную і паўсюдную падтрымку насельніцтва. Каліноўскі якраз і рабіў стаўку на народ (сялянаў і шляхту), дэкляраваў вяртаньне сялянам усёй зямлі бяз выкупу, а прыгнятальнікі (тыя, хто крыўдзіў сялян-дзяцюкоў) павінны былі быць пакараныя, згодна закону і палажэньня, адлюстраванага ў Маніфэсце Віленскага кіраўніцтва паўстаньнем. Гэта правільная на той час, разумная канцэпцыя барацьбы, разьлічаная на перамогу. З пункту гледжаньня фармальнага аналізу галоўная прычына паражэньня паўстаньня Каліноўскага – прынцыповыя рознасьць пазыцыяў паміж Варшавай і Вільняй (што да мэтаў і мэтадаў барацьбы). Канцэпцыя Варшавы была накіравана на паражэньне. Яна была заганнай ад пачатку ў самой сваёй аснове. Варшаўскае кіраўніцтва рабіла стаўку на шляхту і абшарнікаў, мэтай паўстаньня лічылі аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, асноўным палітычным клопатам лічыла забесьпячэньне дамінацыі Варшавы (Польшчы) перад Беларусяй-Літвой у паўстанцкіх дзеяньнях. Фактычна, сам ўдзел палякаў у агульным паўстаньні з такім архаічным палітычным багажом і падвойным стандартам (падпарадкаваць Літву-Беларусь) гарантаваў яго паражэньне. Паўтарылася бесталковая матрыца паводзін, як і ў паўстаньні Андрэя Касьцюшкі, калі Варшава рабіла ўсё, каб не ўмацаваўся Якуб Ясінскі (паплечнік Касьцюшкі), каб Вільня не здамінавала паўстаньне і не ўзяла справу барацьбы ў свае крэпкія рукі. Нават у беларускім фальклёры адлюстравана гэтая ненармальнасьць (“Пагнаў бы Касьцюшка Маскву, але паны не далі”). Адразу асноўным клопатам Варшаўскага Часовага ўраду стала задача ліквідаваць Урад на чале з Каліноўскім. Гэта ўдалося. 11 сакавіка ЧУ з Варшавы адхіліў ад улады Часовы Урад Літвы-Беларусі і перадаў уладу віленскаму камітэту “белых” (г. зн. па-праваршаўску настроеным палякам), які стаў называцца “Аддзелам кіраўніцтва Правінцыямі Літвы”. “Аддзел” распаўсюдзіў дэкрэт аб скасаваньні ўсіх мандатаў і паўнамоцтваў ЛПК. Сам “Аддзел” паўстаў у выніку змовы групоўкі “белых” з камісарам Варшаўскага ўраду. Прытым стваральнікі белага “Аддзелу” у Вільні прыгразілі каліноўцам, што калі яны не падпарадкуюцца Вашаве і “Аддзелу”, то белыя раскрыюць у друку іхныя сапраўдныя прозьвішчы (гэта значыць рассакрэцяць паўстанцкія псэўданімы (!). Белая камэдыя скончылася ў канцы траўня, калі верхавіну іх у Вільні арыштавалі расейцы. Пасьля гэтага ў “Аддзел” прышлі Каліноўскі з паплечнікамі. У ліпені 1863 года адышлі ад паўстаньня (здрадзілі) абшарнікі (у асноўным, палякі). Тады ў склад Віленскага Правінцыйнага Камітэту (ЛПК) вярнуўся Каліноўскі і ўзначаліў яго, а 22 жніўня прыняў паўнамоцтвы Камісара Варшаўскага ўраду ў Вільні. У руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся ўлада паўстанцкай арганізацыі ў Літве-Беларусі. Становішча, як бачым, ад пачатку было фатальным. Розьніца ў ідэйна-палітычным асэнсаваньні мэтаў і задачаў паўстаньня паміж Варшавай і Вільняй сягала амаль ў сто гадоў. Адсталая ў гэтым сэнсе Варшава засталася ў XVIII-м стагоддзі, бачачы мэту паўстаньня толькі ў аднаўленьні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (што ў прынцыпе ўжо было немагчыма, нягледзячы на высокі польскі патрыятызм, патрэбны былі новыя моцныя ідэі). Комплекс нязбытнага, нерэалізаванага шляхецкага імпэрыялізму сыграў дрэнную службу варшаўскім змагарам за незалежнасьць ад Расеі. На кантыненце працягвалася “Вясна народаў”, перадавая стваральная Эўропа ўжо даўно думала па-другому, змагалася з імпэрыялізмам, гуртаваліся нацыі, распаўсюджваліся дэмакратычныя ідэі, узвысілася роля і значэньне простых людзей (народа – па кваліфікацыі ХІХ ст.) На вяршыні гэтых ідэй і знаходзіўся Кастусь Каліноўскі. За Каліноўскім і паплечнікамі было рэальнае разуменьне ня толькі сучаснасьці, але і ўсьведамленьне нацыянальна-дэмакратычнай будучыні народаў Рэчы Паспалітай. Пазыцыя каліноўцаў была такая: незалежнасьць, дэмакратычная рэспубліка, зямля сялянам, самавызначэньне народаў. Рухаючая сіла паўстаньня – увесь народ. Рэальнасьць жа праяўлялася як гістарычная наканаванасьць, бо не магла Польшча і Літва-Беларусь на той час паасобна змагацца за волю супраць Расеі. Матрыцай гэтаму адзінству служыла Рэч Паспалітая і агульны вораг з Усходу, перамагчы якога тым часам было немагчыма, змагаючыся адначасна паміж сабой. Гэтая гістарычная наканаванасьць (і закамплексаванасьць польскай палітыкі) цягнулася да 1991 года, да часу здабыцьця незалежнасьці і ўтварэньня Рэспублікі Беларусь. На сёньняшні дзень шмат якія польскія эліты зразумелі ня толькі карыснасьць для Польшчы існаваньня незалежнай Беларусі на ўсходзе, але і тое, што вольная дэмакратычная Беларусь па прыродзе сытуацыі будзе натуральным саюзьнікам Польшчы ў дачыненьнях паміж Усходам і Захадам. Нас чакае яшчэ нялёгкая барацьба з імпэрыялізмам гэбісцкай Расеі і з ўладай яе сатрапіі ў Беларусі. Хай жа сонца Кастуся Каліноўскага асьвятляе нам шлях. Віншую Вас са 150-годдзем нацыянальнага паўстаньня, з 175-й гадавінай нараджэньня Кастуся Каліноўскага, зь юбілеем нашага нацыянальнага гонару! Сёньня мы пішам у гонар угодкаў паўстаньня агульнанацыянальную дыктоўку – “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага. Сёньня ж мы запускаем у дзеяньне вельмі важную праграму “Глядзім у будучыню”, даклад па якой падрыхтаваў і распрацаваў спадар Сяргей Папкоў. Гэта праграма аб арганізацыі інтэлектуальнага разьвіцьця нацыі з апорай на родную мову. Лічу, што распрацоўка праграмы зроблена на высокім узроўні. Гэта адказ на вызваньне, якое стаіць перад беларускай нацыяй. Мяркую, што ўся Партыя павінна прыняць удзел у арганізацыі і ажыцьцяўленьні гэтай праграмы. Але, што самае істотнае, — гэтая праграма ёсьць задача агульнаграмадзкага, агульнанацыянальнага кшталту. Толькі тады ёсьць сэнс і будзе вынік, калі такая праца стане агульнанароднай справай культурнага супраціўленьня этнацыду і палітыцы дэградацыі. Вельмі важна для Партыі запусьціць гэтую праграму, запачаткаваць як агульнаграмадзкую справу і ўдзельнічаць у ёй на роўных, не разглядаючы яе як толькі партыйную працу. Мэтодыку арганізацыі і дзеяньня трэба ўважліва распрацаваць. Плян арганізацыі, прадстаўлены сп. Папковым, падаецца мне рацыянальным і цалкам прыймальным. 3 лютага 2013 г. Зянон ПАЗЬНЯКК 5/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |