Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Будучыня патрабуе разумных, інтэлектуальных людзей. Праз 15-20 гадоў кардынальна зьменяцца ўмовы жыцьця і працы, многія сёньняшнія прафэсіі за гэты пэрыяд будуць непатрэбныя і зьнікнуць, новыя тэхналёгіі запатрабуюць новых прафэсій. Па прагнозах, да 80% будучых прафэсій сёньня нават ня маюць назваў. Галоўным рэсурсам ужо сёньня зьяўляецца не нафта, газ, металы ды іншая сыравінныя і энэргетычныя рэсурсы, а чалавек, яго розум і інтэлект. Па прыродзе беларусы разумныя людзі з высокім інтэлектуальным патэнцыялам. Аднак сучасная сытуацыя склалася такім чынам, што для большасьці беларусаў духоўную праграму падмянілі на чужую. Калі ў беларускай сям’і дзіцё выхоўваецца ў рускамоўным асяродку, то ён не дабірае ў інтэлекце да 30%. Гэтая страта нічым ня можа быць кампэнсаваная. Усім вядомы казачны сцэнар, у якім закладзены глыбокі сэнс: - зьнясілены ваяр вяртаецца ў родны край, да маці і прыпадае да роднай зямлі, і гэтым набірае моцы духу і новай сілы, - ідзе на сечу і перамагае зло. Каб вырасьціць сваіх дзяцей інтэлектуальна канкурэнтнымі ў сьвеце, здольнымі і свабоднымі ў імкліва зьменных ўмовах жыцьця 21 стагоддзя, трэба бацькам пастарацца напоўніцу ўключыць іхны інтэлектуальны патэнцыял. Трэба цьвёрда паставіць сваіх дзяцей на плечы сваіх продкаў. Нельга паддавацца штучна створаным абставінам і дапусьціць, каб беларускія дзеці былі ссунутыя на ўскрайкі чалавечай цывілізацыі. У фармаваньні і станаўленьні інтэлекту вызначальнымі пэрыядамі ў разьвіцьці чалавека зьяўляюцца пэрыяд маленства ад нараджэньня да 6-ці гадоў і падлеткавы пэрыяд ад 6-ці да 13 гадоў. 80% інтэлектуальных здольнасьцяў закладаецца менавіта ў пэрыяд маленства.
Колькасьць сінапсаў у дзіцяці ад году да шасьці больш чым ў два разы перавышае колькасьць сінапсаў дарослага. Пасьля шасьці гадоў пачынаецца пэрыяд «абрэзкі» незадзенічаных (падчас выхаваньня) сінапсаў і ў 13-14 гадоў колькасць сінапсаў стабілізуецца на ўзроўні дарослага. Такім чынам пэрыяд разьвіцьця дзіця ад нараджэньня да шасьці гадоў зьяўляецца найбольш адказным за фармаваньне яго інтэлектуальных і фізічных здольнасьцяў. І, канешне, гэтая адказнасьць кладзецца на бацькоў. Бацькам неабходна ўлічыць наступнае: 2. Дзіцё на працягу двух гадоў авалодвае ў пачатковым аб’ёме ўсімі функцыямі чалавека: пачынае хадзіць, гаварыць, арыентавацца ў прасторы. Гавораць, што ён гэтаму навучаецца. 3. Найважнейшае ў гэтым працэсе навучаньня застаецца нябачным. Не бачна тое, што навучаньне - гэта ўзаемадзеяньне інфармацыі (якая паступае праз рухі , зрок і слых) і генетычнай сінаптычнай матрыцы і праз гэта замацаваньне на ўсё жыцьцё міжнейронных сувязяў у мазгах, якія ў далейшым праяўляюцца праз інтэлектуальныя здольнасьці. 4. Вось тут і выступаюць пытаньні стварэньня бацькамі ўмоваў асяроддзя і выкарыстаньня мэтодык выхаваньня падчас росту і разьвіцьця дзіцяці. Каб максімальна сфармаваліся інтэлектуальныя здольнасьці дзіцёнка, трэба каб умовы асяроддзя і мэтодыкі выхаваньня былі сугучнымі генетычнай сінаптычнай матрыцы (як бы патрапілі ў рэзананс з схемай сувязяў гэтай сінаптычнай матрыцы). 5. Для беларускіх сем’яў, ссунутых у рускамоўнае асяроддзе, тут маюцца праблемы. Свайму роднаму дзіцёнку па прыродзе бацькі-беларусы перадаюць генетычную сінаптычную матрыцу, якая арыентаваная на мову іх продкаў (беларускую мову), а выхоўваюць на іншай мове. Рэсурсаў генетычнай сінаптычнай матрыцы дастаткова для таго, каб дзіцёнак авалодаў іншай мовай і нават не адной. У гэтым выпадку для арыентацыі ў жыцьцёвай прасторы, камунікацыі і атрыманьня ведаў на сярэднім узроўні праблем не ўзьнікае. А вось з інэлектам - тут праблемы. 6. Мова зьяўляецца галоўнай інфармацыйнай сілай, што фармуе тыя структуры мозгу, якія адказныя за інтэлект чалавека. 50-70% інтэлектуальных здольнасьцяў фармуецца мовай.Як піша вядомы нейрапсіхолаг Н.Хомскі (Масачузэтс, ЗША): “У працэсе авалоданьня дзіцём мовы ёсьць нават нейкія словы, якія нібыта ключыкам уключаюць яго інтэлект”. Аб інфармацыйнай сіле нашай мовы сьведчыць наш інтэлектуальны патэнцыял. За доказамі далёка хадзіць ня трэба. Узгадаем сярэднія гады мінулага стагоддзя. Толькі дзякуючы высокаму інтэлектуальнаму рэсурсу беларусаў, пераважная бальшыня каторых выхоўвалася ў вёсках ва ўмовах роднай мовы і роднай культуры, на нашай тэрыторыі былі створаны і разьвіваліся высокатэхналягічныя (для таго часу) галіны вытворчасьці, інжынерна-канструктарскія, праектныя арганізацыі, навукова-даследчыя інстытуты, ВНУ. 7. Прасоўваньне рускай мовы ў нашай краіне прывяло да сур’ёзнага паніжэньня інтэлектуальных здольнасьцяў беларусаў. Дастаткова прааналізаваць вынікі іспытаў вучняў сярэдняй школы і абітурыентаў ВНУ. Асіміляцыя ня толькі ў нас, але і ва ўсім сьвеце вызначана як вельмі шкодная зьява для інтэлектуальнага разьвіцьця чалавецтва. Прывядзем тут вытрымкі з кнігі дырэктара Інстытута мазгоў пры Масачузэтскім унівэрсітэце (ЗША), нэйрапсіхолага, лінгвіста Стывена Пінкера «Мова як інстынкт», якія дакладна тлумачыць гэтую зьяву: Чаму людзям павінна быць неабыякава, што над мовамі навісла пагроза? … Як піша Краус: «Любая мова зьяўляецца найвышэйшым дасягненьнем унікальнага чалавечага генія, таямніцай, такой жа Боскай і бясконцай як жывы арганізм». «Згуба мовы - гэта частка больш агульнай згубы, якую перажывае наш сьвет - згуба разнастайнасьці ва ўсім» - гаворыць лінгвіст Кен Нейл». Ці можна ўявіць такую сытуацыю? У беларускую сям’ю , дзе толькі нарадзілася дзіця, заходзіць чалавек у белым халаце і кажа: «Давайце мы вашаму дзіцятку зробім апэрацыю. Выражым частку мазгоў і ўставім туды «палепшаную».Зь яго вырасьце добры работнік. Добра будзе капаць канавы, рабіць сьвідравіны ў зямлі, вадзіць транспарт, пераносіць грузы». Відавочна, што бацькі дадуць такому «паляпшальніку» ад варот паварот. Прырода інтэлекту патрабуе вяртаньня да роднай мовы. Патрабуе каб у беларускай хаце гучала беларуская мова, каб маці калыханку свайму любімаму дзіцятку сьпявала на мове свіх дзядоў і прадзедаў. Тады з інтэлектам будзе ўсё ў норме. І ня толькі з інтэлектам. Беларуская Салідарнасьць, КХП — БНФ Падрыхтаваў Сяргей Папкоў намесьнік Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ студзень 2013 г. 5/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |