Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(06.02. — 09.02.2013) Псэўдасэнсацыя, якая ляжыць у Маскве 6 лютага 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала зь Беларусі. Журналісты “Комсомольской правды в Белоруссіі” безвынікова шукалі арыгінал Дамовы аб скасаваньні Савецкага Саюза, падпісанай 8.12.1991 г. у Віскулях у Беларусі. Яны апытвалі падпісантаў дамовы Шушкевіча і Краўчука, а таксама Валерыя Ціхіню, які ў 90-я гады займаў пасаду выканаўчага сакратара СНД. Яны ня ведаюць, дзе дакумэнт. Наш камэнтар: Камсамольскія “журналісты” з кіруемай Масквой газэткі наладзілі хваткую “сэнсацыю”, за якую ўхапіліся нават у сур’ёзнай польскай прэсе. Мяркуем, што такім чынам псэўды хацелі б нагадаць яшчэ раз беларусам і ўсім іншым, што, маўляў, вось хто распусьціў быў савецкую імпэрыю. Алесь Хадасевіч Гэтых не заўважаць 7 лютага 2013 г. бэльгійская газэта “Soir” апублікавала нэкралог на сьмерць Шаўкі Армалі, які ў 1984-2005 гг. быў прадстаўніком Арганізацыі Вызваленьня Палестыны ў Брусэлі. У нэкралогу напісана: “Ён вызначаўся імпэтам у абароне нацыянальнай палестынскай справы…” Наш камэнтар: Бэльгійцы з павагай успомнілі пра былога дыплямата, які 8 гадоў ужо не працаваў у іхнай краіне. Тым больш, пра службовую асобу, якая дэ-юрэ ня мела сваёй дзяржавы. Юрка Марозаў ГКЧП- буф у Тальяці 8 лютага 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала пра судовы працэс у Маскве. Быў асуджаны на 13 гадоў турмы 64-гадовы былы агент расейскай вайсковай выведкі ГРУ Уладзімір Квачкоў. Яго ўжо арыштоўвалі і судзілі за спробу забойства крамлёўскага чыноўніка Чубайса ў 2005 г. Гэтым разам ён з паплечнікамі зьбіраўся захапіць усе вайсковыя аб’екты ў г. Тальяці на Волзе, а потым ехаць на танках у Маскву за 260 км, каб зьвяргаць уладу Пуціна. Квачкоў абвяргае ўсе абвінавачваньні. Наш камэнтар: Гэтая сэнсацыя распаўсюдзілася праз СМІ па ўсім сьвеце. А беларусам яна падаецца чарговай правакацыяй — містэрыяй-буф у лубянскім стылі. Ёсьць у кожным фрагмэнце гэтай дзеі нешта выразна бутафорскае, апэрэтачнае. Сапраўдны рускі путч “бессмысленный і беспошчадный” пачнуць, безумоўна, не адстаўныя гэбэшнікі або грушнікі. Ён ня будзе кіраваны з крамлёўскай канторы і будзе мець не апэрэтачныя рысы. Цалкам магчыма, што гэтую дзею арганізуюць афіцэры і генэралы арміі РФ, якія люта ненавідзяць лубянцаў, што захапілі ўладу ў імпэрыі і ня дзеляцца ёю і капіталамі з вайсковымі. Юрка Марозаў Экзотыка экзатычнай краіны 8 лютага 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла з Расеі. У Пскове мужчына зайшоў у дом суседа і знайшоў таго непрытомнага. Прыехала “хуткая”, лекары канстатавалі сьмерць і адвезьлі цела ў морг. Праз два дні цела перадалі для пахаваньня, але магільшчык убачыў, што ў “трупа” дрыжаць павекі. Чалавек урэшце памёр, пасьля знаходжаньня на працягу дзьвюх сутак у моргу. Супраць лекараў распачата крымінальная справа. Наш камэнтар: Для нідэрляндцаў гэта ёсьць экзатычная сэнсацыя з экзатычнай краіны. Для беларусаў гэтая краіна не экзатычная. Мы ведаем, што калі б падобнымі паведамленьнямі з Расеі (“на суботу-нядзелю магільшчыкі пакінулі груду трупаў на ўскрайку гарадзкіх могілак і пайшлі адпачываць да панядзелка…”) запаўняць старонкі газэт, то ні на што іншае проста не засталося б месца. Турана-мангольская традыцыя (“мілая сердцу каждого русского”) жыве і працягваецца ў суседняй імпэрыі. Юрка Марозаў Алімпійскі гадзюшнік у Сочы 9 лютага 2013 г. славацкая газэта “Novy Cas” напісала з Расеі пра крывавы працяг забойства мафійнага боса Аслана Усаяна, называнага Дзедам Асланам. Яшчэ пры жыцьці ён склаў сьпіс людзей на зьнішчэньне. У ім фігуруюць некаторыя паханы мафіі і іхныя супрацоўнікі. Некаторыя зь іх ужо зьніклі, магчыма ліквідаваны. Газэта называе прычынай забойства Дзеда Аслана помсту за справы на пабудове алімпійскіх аб’ектаў у Сочы. Аслан трымаў некалькі буйных фірмаў, якія будавалі і будуюць у Сочы. Наш камэнтар: Днямі прэзыдэнт Пуцін з афіцыёзнай помпай рабіў інспэкцыю ў Сочы. Ён гукаў: “Усё амаль гатова!” Толькі афіцыёз быў фальшывы. Дзяржавай у Сочы і ня пахне. Уся Алімпіяда трымаецца на мафійных справах і разборках (як і сама дзяржава ў Расеі). Пра гэта вельмі добра ведаюць беларускія будаўнікі, якія тысячамі памкнуліся на запрашэньне фірмаў “будаваць Алімпіяду”. Бальшыня зь іх ледзь ногі вынесла з гэтага бандыцкага гадзюшніка, грошай так і не пабачыла. Зрэшты, у каторы ўжо раз на прасторах пьянай і бандыцкай Расеі. Алесь Хадасевіч Хваравітыя комплексы 9 лютага 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра гістарычныя ўгодкі. 95 гадоў таму, — 9 лютага 1918 г. –, у “Бжэсьцю над Бугем” Нямеччына і Аўстра-Угоршчына падпісалі дамову з Украінскай Народнай Рэспублікай. Паводле дамовы, частка Галіцыі і Букавіны перадавалася Украіне. Украінскую дэлегацыю запрасілі на перамовы па патрабаваньню немцаў. Польскую дэлегацыю на перамовы не дапусьцілі. Палякі ўспрынялі гэтую дамову як чацьверты падзел Рэчы Паспалітай. Наш камэнтар: Бжэсьць (або Брэст-Літоўск) – гэта наша Берасьце. Трэба нагадаць таксама польскім гісторыкам, што і беларускую дэлегацыю не дапусьцілі на перамовы, што адбываліся ў нашым горадзе паміж немцамі і бальшавікамі. А потым у 1920-21 гг. беларускую дэлегацыю не дапусьцілі на перамовы паміж Польшчай і Савецкай Расеяй у Рызе, дзе адбыўся падзел Беларусі паміж гэтымі дзяржавамі. Пра гэта памятаюць беларусы і іншым трэба памятаць. Асабліва тым, каго заела настальгія і хто хацеў бы зноў дамаўляцца з Масквой пра новы падзел нашай Радзімы. Не атрымаецца, беларусы будуць бараніць сваю Дзяржаву. Алесь Хадасевіч В. Пацюнас дакапаўся... 9 лютага 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Сьмерць летувіса ў Берасьце – да праўды доўгі шлях”. У трэці раз летувіскі пракурор заявіў, што сьмерць Вітаўта Пацюнаса – гэта няшчасны выпадак. Газэта згадвае пра розныя чуткі і тэорыі змовы, якія дагэтуль існуюць вакол гібелі афіцэра спэцслужбаў Летувы. У 2006 г. Пацюнас уноч з 22 на 23 жніўня выпаў з вакна нумара гатэлю, у якім пражываў падчас камандыроўкі ў Берасьце. Афіцэр быў дарадцам у Генкансуляце Летувы ў Горадні. Наш камэнтар: Многім у Беларусі і Летуве ня верыцца, што 48-гадовы афіцэр сам выпаў з вакна гатэлю і разьбіўся. Многія кажуць, што праўда іншая. В. Пацюнас дакапаўся да фактаў карупцыі ў сур’ёзных маштабах. Ён намацаў шляхі заходняга фінансаваньня прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў Беларусі (вінцучкі-мілінкевічы і інш.), што ішлі праз Летуву. Насьпяваў буйны скандал, Масква напалохалася, што сарвецца яе шматгадовая спэцапэрацыя з падстаўной “оппозіціей”… Юрка Марозаў 12/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |