Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэдаль лукашыстам ад лібэралістаў
У сярэдзіне лютага лібэралы-праваабаронцы Паўночнай Эўропы зноў “баранілі правы беларусаў”. Бярэм гэта ў двукосьсе, таму што ўся дзея мае прыкметы нечага несапраўднага, а дакладней прафанацыі. 10 лютага (як паведамілі “дэмСМІ” РБ) у амбасаду РБ ў Гаазе зьявіліся два вышэйшыя прадстаўнікі ў Нідэрляндах вядомай міжнароднай арганізацыі Amnisty International. Яны завіталі да пасла лукашыстоўскага рэжыму ў гэтай краіне, пагаварылі зь ім пра правы чалавека. А потым уручылі яму невялічкі залаты прадмет круглай формы, кіпу падпісных лістоў і пэўную суму грошай у эўра. Але мы працягваем пераказ падзеі ў Гаазе. Аказалася, што Эмнісьці Інтэрнэшнл некалькі месяцаў зьбірала ў Нідэрляндах подпісы за вызваленьне “сапраўднага вязьня сумленьня” А. Бяляцкага, а таксама грошы. Сабралі (як яны сказалі) па 1 цэнту з чалавека-падпісанта. Атрымалася пэўная сума, якую яны і перадалі ў рукі прадстаўніку лукашызма ў Нідэрляндах. Маўляў, няхай ён выкарыстае гэтую суму на вызваленьне. Цікава, што ж гэта было такое? Хабар рэжымнаму прадстаўніку? Дык ішлося пра некалькі сотняў эўра, такіх хабараў паслам не бывае. Падкупіць ахову турмы таксама ня хопіць. Цяпер пра залаты прадмет. “ДэмСМІ” РБ упарта называюць яго “манэтай”. Нагадаем, што манэта – гэта грашовы сродак, на якім абавязкава пазначаны намінал. Напрыклад, было б напісана “3 капейкі” або “10 рублёў”. Намінала на круглячку з Бяляцкім не было. Такі прадмет у гэтым выпадку назваецца “мэдалём”. Паўстае пытаньне: чаму Эмнісьці Інтэрнэшнл уручыла галоўнаму лукашысту ў Нідэрляндах залаты мэдаль? За які подзьвіг? Уся дзея мае стылёвыя прыкметы тэатру-абсурда. Мы прыгадваем, што гэта ня першы акт абсурда ў рамках тэмы “беларускай дэмакратыі” на Захадзе. Самым яркім такім актам быў вядомы “дэсант плюшавых мядзьведзікаў” на нашу тэрыторыю з швэдскага самалёта. Дагэтуль з гэтых цацак на Захадзе і ў Беларусі падстаўныя і няшчырыя спрабуюць зрабіць сымваль “беларускай дэмакратыі” і замяніць ім Пагоню і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Нічога ў іх, аднак, не атрымліваецца. Людзі з гэтага сьмяюцца. Падобна, што арганізатары акцыяў гэтага менавіта і хацелі – выставіць беларускую тэму ў гумарыстычным і прафанатарскім сьвятле. Ім гэта ўдалося. І ў шэрагу іншых эпізодаў таксама. Напрыклад, з Н. Радзінай, якая “мужна ўцякла з-пад дагляду кобрыньскага КГБ”. А потым французкая газэта раптам распавяла, што яе ў эміграцыю на Захад выпраўлялі вышэйшыя начальнікі крамлёўскай адміністрацыі. Усе пыталіся тады: “І чаму яны здалі Радзіну?” Пакуль не да канца зразумела, наколькі самастойнымі ёсьць згаданыя акцыі заходніх дабрадзеяў ад “правоў чалавека” і іх выканаўцаў. Мы мяркуем, што яны несамастойныя і дзейнічаюць паводле маскоўскага праекта. Мэтай гэтага праекта ёсьць агульная прафанацыя любых праяваў нерэжымнай (або “апазыцыйнай”) дзейнасьці ў Беларусі. Зь беларусаў (любых: і лукашыстаў і нелукашыстаў) людзі ў сьвеце павінны сьмяяцца і сур’ёзна іх не ўспрымаць: “Белараша – гэта сьмешна…”. Паспрабуй пасьля гэтага весьці сур’ёзныя размовы з людзьмі на Захадзе. Толькі скажаш пару словаў пра нашу народную бяду, пра фронтаўскае змаганьне, а яны ўжо пачынаюць сьмяяцца і гукаць: “Ага, плюшавыя мядзьведзікі!..” Намаганьнямі фронтаўцаў і шчырых сяброў Беларусі за мяжой ўсё ж удалося дамагчыся вызваленьня Сяргея Каваленкі, таму што дзейнічалі зусім інакш, без абсурда. А вось наконт лёсу шэрагу іншых асобаў (вызваленых і невызваленых) узьнікаюць рытарычныя пытаньні. Янка Базыль 15/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |