Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(11.02. — 14.02.2013) Пажаўценьне Свабоды 13 лютага 2013 г. славацкая газэта “Sme” апублікавала артыкул пра крытыку ў адрас Радыё Свабода ў Маскве. Аўтар крытыкі – 85-гадовая Людзьміла Аляксеева, заснавальніца Маскоўскага гэльсінскага камітэту. 22/2/2013 › Навіны 15 лютага прагучала чарговая “сэнсацыя” ў інфармпрасторы. Стала вядома, што І. Халіп, жонка А. Саньнікава, атрымала ад антыбеларускага рэжыму дазвол на ад’езд у Лёндан, дзе знаходзіцца сп. А. Саньнікаў. Добра, што пазытыўна заканчваецца гэтая гісторыя з узьяднаньнем сям’і. 22/2/2013 › Навіны 17 лютага ў “дэмСМІ” пайшло паведамленьне пра пікет у Празе перад амбасадай РБ. Тон паведамленьня быў драматычны і нават крыху пагрозьлівы. Маўляў, пасольскія лукашысты так напалохаліся пікецёраў, што “забарыкадаваліся і выклікалі паліцыю з сабакамі”. 22/2/2013 › Навіны СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ З сабачай вернасьцю выконваў... Масква ўшануе Грамыку на акупаванай японскай зямлі. 11 лютага з Масквы паступіла кур’ёзная навіна. Прадстаўніцтва МЗС РФ у Южна-Сахалінску запрапанавала назваць адну з безыменных выспаў Курыльскай грады (японцы называюць гэта сваімі Паўночнымі землямі) імем савецкага дзеяча ад дыпламатыі А. А. Грамыкі (родам з Старых Грамыкаў Гомельскага раёну). 22/2/2013 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |