Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
17 лютага ў “дэмСМІ” пайшло паведамленьне пра пікет у Празе перад амбасадай РБ. Тон паведамленьня быў драматычны і нават крыху пагрозьлівы. Маўляў, пасольскія лукашысты так напалохаліся пікецёраў, што “забарыкадаваліся і выклікалі паліцыю з сабакамі”. Ну, гэта яны дарма так драматызавалі. Той з фронтаўцаў, хто ўдзельнічаў у пікетах у самых дэмакратычных краінах, той ведае, што так яно бывае заўсёды. Паліцыя заўсёды прысутнічае: бароніць і пікетоўцаў і аб’ект пікетаваньня. Хто ж гэта так “напалохаў” пасольскіх лукашыстаў? Інтэрв’ю з фота даў такі Аляксей Францкевіч, які прадставіўся арганізатарам акцыі. Ён сказаў: “В качестве благодарности мы подарили сотрудникам полиции сувениры – деньги последней диктатуры Европы». (Канец цытаваньня). Можа сп. Францкевіч ня ведае, што апошняй дыктатурай Эўропы зьяўляецца імпэрская Расея? (А зрэшты, можа й няведае) Цяпер жа так модна паўтараць гэтыя заходнія прыдумкі пра нашу акупаваную Беларусь. Тым больш, што акупацыя – заўсёды дыктатура. Хто такі гэты А. Францкевіч, які сабраў 10 чалавек і раздаваў беларускія грошы ў Празе? Калі ён зьявіўся ў Чэхіі, невядома. Але ён пасьпеў засьвяціцца ў шэрагу псэўдаапазыцыйных і прафанатарскіх дзеяў у Празе ў 2012 годзе. Па-беларуску ён размаўляць ня ўмее, нават двух словаў зьвязаць (у сёньняшніх варунках акупацыі краіны гэтым усё сказана, што тут за “змагар”). Адным словам, тыповы “скіталец” з РБ на прасторах Эўропы. Але актыўны-адаптыўны тып. Быў заўважаны на знакамітым сходзе некалькіх дзеячаў у Празе ў сьнежні 2012 г. пад кіраўніцтвам Н. Маковік на тэму “стварэньня ў Празе “белдому” – альтэрнатыўнай амбасады Беларусі”. Асоба Н. Маковік аказалася настолькі падмочанай, што бальшыня ўдзельнікаў сходу праз колькі дзён дэзавуіравалі яе заявы і адмежаваліся ад яе. А. Францкевіч такіх заяваў не рабіў і “остался верен” піяр-даме, якая прэтэндавала на лідэрства ў беларускай дыяспары ў Чэхіі. На згаданым пікеце Н. Маковік не было, ды й апошнім часам нешта яе не чуваць. Падобна, што яе пакуль адсунулі ў цень і дасталі з калоды чарговага “валета” замест “Віновай дамы”. “Население Беларуси живет в условиях информационной изоляции, пресса контролируется государством, а доступ к независимым СМИ ограничивается. Мы видим аресты, суды над десятками человек, но это только верхушка айсберга. Репрессии затронули сотни родственников и друзей, а страх поселился в сердцах тысяч белорусов.” Сфармулявана эфэктна. Як заўсёды ў творчасьці псэўдаапазыцыі, пра вайну Масквы і прамаскоўскага рэжыму супраць беларускай мовы і культуры няма аніслова. Але ў іх заўсёды так. Яны й беларускія грошы раздаюць са зьдзеклівай усьмешачкай: маўляў, вось якая недарэчнасьць, пара пераходзіць на расейскі рубель. І пра “страх в сердцах белоруссов” яны заўсёды паведамляюць з гатоўнасьцю. У дадатак трэба сказаць, што А. Францкевіч кіруе нейкай структуркай пад фэнамэнальным тытулам “Союз за модернизацию”. Што гэта за “союз” і адкуль, нікому не вядома. Але вядома, што беларусы ў Празе паведамляюць: гэты Францкевіч прэтэндуе на арганізатарскую ролю ў мясцовым беларускім жыцьці. Робіць ён гэта арыгінальна. Запрашае ўсіх, напрыклад, на адкрыцьцё выставы, але кажа, што час сустрэчы паведаміць потым. І не паведамляе. А на вэрнісажы фігуруе адзін, сам раздае інтэрвію, робіць сьпічы, пазіруе перад відэакамэрамі і г.д. Вырысоўваецца яшчэ адзін, чарговы “Союз меча і орала” ў стылі Ільфа-Пятрова. Сьмешна гэта ўсё і сумна. Але што ёсьць, тое ёсьць. Кадравая рэальнасьць. Тыпалагічная публіка лёгка пазнаецца. Янка Базыль 22/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |