Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
15 лютага прагучала чарговая “сэнсацыя” ў інфармпрасторы. Стала вядома, што І. Халіп, жонка А. Саньнікава, атрымала ад антыбеларускага рэжыму дазвол на ад’езд у Лёндан, дзе знаходзіцца сп. А. Саньнікаў. Добра, што пазытыўна заканчваецца гэтая гісторыя з узьяднаньнем сям’і. Але ці заканчваецца ўвогуле гісторыя правакацыі 2010 года? Мы сумняваемся наконт заканчэньня, таму што гісторыя ўсё цягнецца (часам нават за вушы) і напэўна будзе мець свой працяг. Людзі з гумарам, якія ведаюць гэтую парачку, цяпер чакаюць цікавага спэктаклю кшталту стварэньня на Захадзе (хутчэй за ўсё ў Лёндане) “апазыцыйнага ўраду” (“альтэрнатыўную амбасаду” агентурная “дэмакратыя” ў Празе ўжо задэкляравала). Галоўныя міністэрскія партфэлі разьбяруць між сабою члены клана (яны ўжо даўно знаходзяцца ў Лёндане). Хто будзе “прэм’ерам у выгнаньні” (а можа і “прэзыдэнтам”), няцяжка здагадацца. Хто будзе “першай ледзі выгнаньня” таксама здагадацца лёгка. Такі фарсавы сюжэт разьвіцьця падзей мае пэўную перадгісторыю. Дынамічнай паласой перадгісторыі была “выбарчая кампанія” рэжымнага электаральнага спэктаклю з 23-га верасьня па 19 сьнежня 2010 года. Нашы героі разам з іншымі прыклалі шмат намаганьняў, каб, фактычна, дапамагчы рэжыму загнаць-завабіць беларусаў на фальшывыя “прэзідэнцкія выбары”. Кандыдат А. Саньнікаў пераконваў беларусаў ісьці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць. Тылы мабілізацыі забясьпечвала І. Халіп. Збоку ўсё выглядала нават прывабна. Людзі заўважылі, аднак, як І. Халіп падчас “выбарчай кампаніі” прыкладна раз на тыдзень заходзіла ў будынак КГБ РБ у Менску. Пра што яна там перамаўлялася з таварышамі-чэкістамі, невядома. Магчыма яе дапытвалі, магчыма цікавіліся пра дэмакратыю. Апагеем піяр-кампаніі былі тэлевыступы і выступы на сталічных пляцоўках. А. Саньнікаў гукаў: “Через три дня мы будем жить в новой демократической Беларуси!” “Идите и голосуйте” Патрыёты-фронтаўцы папярэджвалі людзей па ўсёй краіне, што гэта правакацыя, нікуды ня трэба хадзіць за гэтай падстаўной і фальшывай публікай, заклікалі наладжваць Народны Байкот рэжыму. Увечары 19 сьнежня 2010 г. тысячы людзей, у асноўным моладзь, пасьля галасаваньня сабраліся на плошчы Каліноўскага. Лукашэнка абвясьціў пра сваю “элегантную перамогу”. Людзі стаялі, слухалі выступы псэўдаапазыцыянэраў. Раптам з плошчы на праспэкт Скарыны (пр. Незавісімості) рушыла маса людзей. Наперадзе гэтага манэўра бадзёра крочыла І. Халіп. Міліцыя апэратыўна набегла і стала ланцугом на праспэкце. У выніку вялікая маса людзей была без бою і штурханіны (як па маслу) расьсечана напалам: палова засталася на плошчы Калтіноўскага, а палова на другім баку пр. Скарыны. Праз некаторы час людзей павялі з плошчы па праспэкту ў бок пл. Незалежнасьці. Наперадзе ішла ўсё тая ж І. Халіп з калегамі па “оппозіціі” (гэта паказалі нам расейскія тэлеканалы). Што было потым, усе ведаюць. На плошчы людзей чакала пастка, правакатары білі шыбы ў ЦВК. А потым падрыхтаваныя эсэсаўска-гестапаўскія сілы лукашызма напалі на беларусаў і наладзілі “Крывавую нядзелю”. Вось такая была “демократіческая Беларусь”, “через три дня”. Янка Базыль 22/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |