Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(11.02. — 14.02.2013) Пажаўценьне Свабоды 13 лютага 2013 г. славацкая газэта “Sme” апублікавала артыкул пра крытыку ў адрас Радыё Свабода ў Маскве. Аўтар крытыкі – 85-гадовая Людзьміла Аляксеева, заснавальніца Маскоўскага гэльсінскага камітэту. У сваім адкрытым лісьце дырэктару Радыё Свабода Кэвіну Клосу яна напісала: “Падобна як у савецкую эру, Радыё Свабода становіцца галоўнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі. Але здаецца, што новае кіраўніцтва ў Маскве, начале з Машай Гэсен і Юляй Рагонавай мае пагадненьне з нашымі прыгнятальнікамі. Яны настойваюць на тым, што наша праграма павінна быць забаўляльнай. Але нас ужо дастаткова доўга забаўляюць ўладныя тэлебачаньне і радыё. То, чаго мы патрабуем, — гэта рэпартажы пра правы чалавека і пераканаўчыя палітычныя аналізы. Гэсен і Рагонава не разумеюць задачы гэтай арганізацыі і, на маю думку, павінны былі б пакінуць свае пасады”. Наш камэнтар: Л. Аляксеева вядомая сваімі часам эксцэнтрычнымі выступамі, але гэтым разам яе зварот адлюстроўвае рэчаіснасьць. Вельмі многія людзі на постсавецкай прасторы са зьдзіўленьнем бачаць, як Радыё Свабода ўсё больш выкарыстоўвае ў сваёй палітры жоўтую фарбу. Людзі разумеюць, чаму гэта так адбываецца. Офісы гэтай радыёстанцыі (напрыклад, у Маскве і Менску) знаходзяцца ў цэнтры сталіцы. Там пахне якаснай кавай, там утульна і камфортна сядзець. За камфорт трэба плаціць, плаціць затупленьнем аналітыкі і тэматычным балаганам. Паўсюль есьць свае машы і юлі, якія робяць усё, каб замест сапраўднай дэмакратычнай, нацыянальнай журналістыкі існавала (прычым на амэрыканскія грошы) нейкая пародыя на журналістыку. Гэты працэс рэгрэсу разьвіваецца з кожным годам. Юрка Марозаў Нямецкая палітыка на польскія комплексы 13 лютага 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” аналізуе артыкул, які нядаўна зьявіўся ў нямецкай газэце “Die Welt”. Немцы напісалі пра гісторыю ў артыкуле “Былая дзяржава паміж Нямеччынай і Расеяй”. Нямецкая газэта нагадала, што Рэч Паспалітая Абодвух Народаў “была свайго роду адным з найвялікшых дзяржаваўных утварэньняў Эўропы”, і назвала тую Рэч Паспалітую, Польшчу-Літву “сіямскімі блізьнятамі”. Цяпер, як пішуць немцы, былога ня вернеш: у Польшчы жывуць 38 мільёнаў чалавек, у Летуве – тры мільёны (немцы робяць выгляд, што Літва – гэта цяперашняя Летува). Польская газэта з задавальненьнем пераказвае нямецкую газэту: “Для многіх палякаў, аднак, абшары Летувы – гэта перш за ўсё страчаныя Усходнія Крэсы, айчына польскага вестуна Адама Міцкевіча, родная старана якога належыць цяпер Беларусі”. Наш камэнтар: Цікава пачытаць і нямецкі артыкул і польскі яго пераказ. Адразу паўстае пытаньне: куды ж падзеліся летувісы згаданай гістарычнай Летувы, калі іх цяпер засталося 3 млн? І другое пытаньне таксама напрошваецца. Яго любяць задаваць расейскія турысты ўкраінцам у Кіеве: “Кіев – мать городов русскіх. І когда же это украінцы захватілі Кіев?..” Юрка Марозаў Швэды ўспомнілі 11 лютага 2013 г. латвійская газэта “Diena” паведаміла з Швэцыі. Лідэр швэдскай Лібэральна-народнай партыі Ян Борклунд заявіў у інтэрвію радыё: “Здаецца, што разьвіцьцё Расеі, паводле многіх паказчыкаў, ідзе ў няслушным накірунку. Мы бачым там аўтарытарны палітычны клімат, разьвіцьцё агрэсіўнасьці ў адносінах да суседзяў і самае галоўнае – у Расеі адбываецца рэзкае павелічэньне вайсковай магутнасьці. Не ў апошнюю чаргу ў рэгіёне Балтыйскага мора. Гэтыя аспэкты павінны паўплываць на абарончую палітыку Швэцыі”. У палітычных і парляманцкіх колах краіны адбываецца дыскусія на тэму няздольнасьці швэдскай арміі абараніць краіну ў выпадку агрэсіі з Усходу. Наш камэнтар: Даўно было, а швэды ўспомнілі, як роўна трыста гадоў таму казакі Пятра І Шалёнага падчас Паўночнай вайны палілі мястэчкі і вёскі каля Стакгольма. Тады швэды з апошніх сіл ледзь адбіліся ад варвараў. Цывілізаваны народ і яго паліітычныя лідэры з трывогай назіраюць за цяперашняй мілітарыцацыяй маскоўскага монстра – гаспадара мільёнаў абрабаваных і дэмаралізаваных “дорогіх россіян”. Алесь Хадасевіч У Эгіпце зразумелі 12 лютага 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала з Эгіпту. З нагоды другой гадавіны зьвяржэньня рэжыму Мубарака ў шэрагу правінцый адбыліся дэманстрацыі ніжэйшых чыноў паліцыі. Яны дэманстравалі перад сядзібамі ворганаў бясьпекі, несьлі транспаранты “Мы не нясем віны за кроў пакутнікаў”. Палісманы ня хочуць быць прыладай прыгнёту. Наш камэнтар: Што значыць народная перамога над дыктатурай. І паліцыя паразумнела, пачала разьбірацца, што нельга быць закладнікам антынароднай улады. Алесь Хадасевіч Пагібель рыхтуе нам Масква 14 лютага 2013 г. латвійская газэта “Neatkariga Ritas Avize” напісала пра заяву, зробленую ў Варшаве амбасадарам ЗША Сьцівэнам Мулам. Ён сказаў, што ў Польшчы будзе разьмешчана сістэма супрацьракетнай абароны. Усё гатова для яе разбудовы. Наш камэнтар: Амбасадар, на жаль, не сказаў і газэта не напісала, што гэтую сістэму будуць ставіць у асноўным на мяжы з нашай Беларусьсю. Будуць, такім чынам, бараніцца ад маскоўскіх ракет на мяжы беларускай дзяржавы. Але нам, — беларусам, — пра гэта трэба памятаць. І не дапусьціць, каб мы і нашы дзеці зрабіліся закладнікамі “першага эшалону” абароны Масквы. У выпадку ваеннага канфлікту гэта азначае пагібель для нашага народу. Пагібель рыхтуе нам Масква зь яе мілітарызмам і яе васальны антыбеларускі рэжым. Трэба нашаму народу вызваліцца ад гэтага сьмяротнага цяжару. Юрка Марозаў Рэжым здохне – будуць танцаваць 14 лютага 2013 г. “Le Monde” напісала: “Тысячы паўночна-карэйцаў сабраліся ў Пхэньяне, каб адсьвяткаваць “удалы” атамны экспэрымэнт рэжыму. На здымку ў газэце – шэрагі людзей на плошчы, якія застылі ў маўчаньні. Наш камэнтар: Газэце трэба было называць рэчы сваімі імёнамі. Людзі не “сабраліся”, а іх там сагналі паводле дзікай завядзёнкі бесчалавечнага рэжыму. Яны маўчаць. Юрка Марозаў 22/2/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |