Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(18.02. — 22.02.2013)

Але ж хочуць і падушацца

18 лютага 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала з Расеі. Непадалёк ад Масквы быў знойдзены труп М. Пахомава, былога дэпутата гарадзкой думы Ліпецка. Яго забілі, паклалі ў ванну і залілі бэтонам. Паліцыя мяркуе, што гэта было зьвядзеньнем рахункаў па ўказцы былога высокага начальніка Маскоўскай вобласьці Я. Харытонава. Паліцыя ўжо арыштавала ў справе восем чалавек, а таксама Харытонава.

Наш камэнтар: Газэта назвала інцыдэнт “макабрычным” (“жахлівым”). Беларусы, аднак, ведаюць, што так у “дэмакратычнай Расеі” даўно вырашаецца праблема з “цякучкай кадраў”.
Але ці добра ведаюць гэта беларускія чыноўнікі, якія любяць на публіцы прызнавацца ў вернасьці “інтэграцыйным працэсам з братняй Расеяй”? Яны пра сябе падумалі? Яны падумалі пра “кадравыя мэтады” у “братняй Расеі” на выпадак рэалізацыі згаданай “інтэграцыі”? Яны задумаліся над тым, што ніхто ў расейскім грамадзтве не спачувае нябожчыку Пахомаву, а грамадзяне кажуць: “Каб яны ўсе падушыліся, усе аднолькавыя…” — ? Яны сапраўды хочуць, каб у акупаванай Беларусі запанавалі расейскія парадкі? (Але ж хочуць, хочуць, мярзотнікі, і падушацца, нянавісьць да зямелькі роднай усё перамеле.)

Юрка Марозаў
***

Рабуюць…

19 лютага 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што за апошні год у Расеі рэкордна вырасла колькасьць мільярдэраў. Цяпер іх 131 – на 11 больш, чым летась.

Наш камэнтар: Вядома, што Расея – краіна гуманітарнай катастрофы, дзе дзясяткі мільёнаў людзей (перш за ўсё тытульны этнас – рускія) жывуць у галечы і выміраюць. Але бачым, што вяршыня гнілой маскоўскай піраміды пачуваецца вельмі добра. Многім успамінаецца цяпер “такі пасьпяховы і рэкордны” 1913 год, за якім настаў 1917-ты…

Алесь Хадасевіч
***

Ды й да абеду занялі малыя дзяржаўкі…

19 лютага 2013 г. латвійская газэта “Neatkariga Ritas Avize” напісала пра Беларусь. Газэта працытавала прэм’ера Мясьніковіча, які казаў пра стварэньне “лягяроў адпачынку і працы” для падлеткаў 14-18 гадоў. Яны мусяць будуць працаваць на будоўлях і ў сельскай гаспадарцы. Газэта называе гэтыя лягяры “перавыхаваўчымі”.

Наш камэнтар: Як заўсёды, замежная газэта бярэ інфармацыю па Беларусі з агенцый, якія маюць свае штабы ў Менску і адпаведных “штабістаў”. “Штабісты” ведаюць пра што пісаць, а пра што маўчаць. Яны накручваюць драму зь яшчэ неіснуючых “лягяроў”, але пра здушэньне беларускай мовы і беларускага школьніцтва ў сьвет не паведамляюць. Нідзе, напрыклад, і праз колькі дзён пасьля падзеі ня знойдзеш паведамленьняў пра арышт і прысуд патрыёту Гэніку Лойку, які 21 лютага, на Дзень Роднай Мовы выйшаў з транспарантам перад будынкам гімназіі №4 у Менску. Беларус пратэставаў супраць ператварэньня гімназіі, дзе вучацца ягоныя дзеці, у “русскую”. На лукашэнкаўскім судзілішчы руская “суддзя” Л. Лапо зьдзеквалася з дзяржаўнай беларускай мовы і сваім прысудам накіравала беларуса ў турму. Пра гэта не пішуць у сьвеце. Гэта для іх ужо нецікава.
У суседніх зь Беларусьсю краінах спэцы ад журналістыкі маглі б ужо і разабрацца, што імі маніпулююць падстаўныя ад акупанцкага рэжыму ў Менску. Але гэта думаць трэба, шукаць факты, спрабаваць разабрацца ў беларускіх рэаліях. Прасьцей “клікнуць” пару разоў у Сеціве або Лебедько з Мілінкевічам у Рыгу запрасіць.
У 1930-я гады балтыйскія суседзі ўжо дагуляліся ў паддаўкі. Разьбірацца і думаць не хацелі, а потым чэрвеньскай раніцай 1940 г. з гарнізонаў у акупаванай Беларусі рушылі на Летуву і Латвію савецкія войскі ды й да абеду занялі малыя дзяржаўкі…

Алесь Хадасевіч
***

Самым сьмешна стала

21 лютага 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” апублікавала рэцэнзію на новую экранізацыю рамана Л. Талстога “Ганна Карэніна”. Рэцэнзэнт напісаў пра “глянцавую паверхню” характараў, дэкаданс і ў цэлым пра рэжысуру ў стылі Дыснэя ў фільме амэрыканскіх кінематаграфістаў. На фота ў газэце – салодкая, вельмі амэрыканская Г. Карэніна (Кэйра Найтлі).

Наш камэнтар: Ня лезьлі б заходнікі ў тое, у чым яны ні бум-бум. Самым сьмешна стала. Тут можна прыгадаць даўні фільм 30-х гадоў з Грэтай Гарбо ў ролі Ганны Карэнінай. Пачынаецца стужка з сцэны ў парылцы, дзе каханак Карэнінай Ўронскі парыцца з сябрамі-афіцэрамі… І далей пайшло-паехала…
Добра што ні Галівуд, ні Дыснэй ня лезуць ў беларускую класіку!

Алесь Хадасевіч
***

Лукшыстам на заметку

22 лютага 2013 г. дацкая газэта “Berlingske Tidende” апублікавала артыкул пад тытулам “Ізраільцяне шукаюць зьніклы нацыстоўскі скарб Герынга”. Ёсьць зьвесткі, што напярэдадні заканчэньня вайны Герынг загадаў скінуць у возера Штольпзэе вялікую колькасьць нарабаванага золата ў скрынях. Ізраільскі дасьледчык Ярон Сварэй атрымаў падтрымку нямецкіх уладаў на рэалізацыю свайго праекта па пошуку скарбу Герынга на дне возера.

Наш камэнтар: Таму, хто абрабоўвае народы цяжка схаваць нарабаванае. Знойдуць нават пасьля сьмерці, а жывых – пакараюць (лукшыстам на заметку).

Юрка Марозаў
***
Масква на Кубе

22 лютага 2013 г. славацкая газэта “Pravda” напісала, што Масква выбачыла Кубе частку з 30-мільярднага доўгу зь яшчэ савецкіх часоў. Пра гэта папярэднюю дамову падпісаў у Гаване расейскі прэм’ер Медведев.

Наш камэнтар: Гэтыя мільярды былі адабраныя Масквой з падсавецкіх народаў, у першую чаргу зь беларусаў і ўкраінцаў. Цяпер імпэрыялістычныя мярзотнікі сьпісваюць гэтыя даўгі сваім чарговым кліентам. Беларусы працавалі – Масква сьпісвае. Такое не павінна больш паўтарыцца ў жыцьці нашага народу.

Алесь Хадасевіч

25/2/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2013
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024